го́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. го́лы го́лая го́лае го́лыя
Р. го́лага го́лай
го́лае
го́лага го́лых
Д. го́ламу го́лай го́ламу го́лым
В. го́лы (неадуш.)
го́лага (адуш.)
го́лую го́лае го́лыя (неадуш.)
го́лых (адуш.)
Т. го́лым го́лай
го́лаю
го́лым го́лымі
М. го́лым го́лай го́лым го́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

го́лы, -ая, -ае; гол, -а.

1. Не апрануты, не прыкрыты адзеннем.

Голая спіна.

2. Без расліннага або валасянога покрыва.

Г. чэрап.

Голыя дрэвы.

3. Нічым не пакрыты, не прыкрыты.

Голыя сцены.

Спаць на голым ложку.

4. перан. Узяты сам па сабе, без тлумачэнняў, без дадаткаў.

Голыя лічбы.

Голыя факты.

5. Без прымесей, чысты.

Г. пясок.

6. перан. Бедны.

Балявалі, пакуль голы сталі (прыказка).

Гол як сакол — вельмі бедны, які нічога не мае.

Голы як бізун — пра вельмі беднага чалавека.

Голы як бубен (разм.) — пра голае, без расліннасці месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́лы

1. го́лый, наго́й, оголённый, обнажённый;

2. перен. го́лый;

го́лыя фа́кты — го́лые фа́кты;

го́лыя лічбы — го́лые ци́фры;

3. перен. ни́щий, бе́дный;

го́лая пра́ўда — го́лая пра́вда;

браць го́лымі рука́мі — брать го́лыми рука́ми;

свяці́ць го́лым це́лам — ходи́ть в лохмо́тьях;

на го́лым ме́сцы — на го́лом ме́сте;

го́ламу разбо́й не стра́шныпосл. го́лому разбо́й не стра́шен;

г. як бізу́нпогов. гол как соко́л;

г. збіра́йся, г. гато́ўпогов. го́лый собира́йся, го́лый гото́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́лы, ‑ая, ‑ае; гол, ‑а.

1. Не прыкрыты адзеннем, не апрануты. Голыя рукі. □ У мелкай рэчцы з крутымі берагамі плюхаліся голыя хлапчукі. Асіпенка. Адрозніць начальнікаў ад падначаленых у рухлівым натоўпе да пояса голай, загарэлай і запыленай моладзі — амаль немагчыма. Брыль. // Разм. Бедны. Гулялі, пакуль голыя сталі. Прыказка.

2. Пазбаўлены расліннага або валасянога покрыва (пра дрэвы, часткі цела і пад.). Дрэвы стаялі голыя — і тыя, што былі апалены, і тыя, што заставаліся цэлымі. Якімовіч. Круглым голым тварам [мандарын] нагадваў старую бабу, нягледзячы нават на вузенькую сівую казліную бародку. Маўр. // Пазбаўлены расліннасці, пустынны (пра мясцовасць). Пачарнеў лес, скінуўшы на дол апошняе сваё залатое ўбранне, асірацелі голыя палеткі. Краўчанка.

3. Нічым не пакрыты, не прыкрыты. Голыя сцены. □ [Нявада] зачыніў сенцы, увайшоў у хату і прылёг на голы палок. Чорны. Уцякала Бандароўна Ды паміж платамі, А за ёю тры гайдукі З голымі шаблямі. Купала.

4. Разм. Без ніякіх дадаткаў, прымесей; чысты. Голы пясок.

5. перан. Разм. Узяты сам па сабе, без тлумачэнняў, дадаткаў і пад. Голыя лічбы. □ Засяроджанне ўвагі толькі на ідэйным баку твора без уліку яго мастацкай формы мімаволі вядзе да голых сацыялагічных разважанняў. Шкраба.

•••

Браць (узяць) голымі рукамі гл. браць.

Гол як сакол — дужа бедны, нічога не мае.

Голаму разбой не страшан гл. разбой.

Голы як бізун — пра вельмі беднага чалавека.

Голы як бубен — пра голае, без расліннасці, выбітае месца.

Голы як стары венік — тое, што і голы як бізун.

З голымі рукамі гл. рука.

На голым месцы гл. месца.

Свяціць голым целам гл. свяціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́лы nackt, bloß; kahl;

го́лыя пале́ткі khle Flder;

го́лымі рука́мі mit blßen Händen;

го́лы як бізу́н [як па́лец], гол як кол arm wie eine Krchenmaus

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Го́лыголы’ (БРС). Рус. го́лый, укр. го́лий, польск. goły, чэш. holý, балг. гол, ст.-слав. голъ. Прасл. *golъ. Лічаць роднасным са ст.-в.-ням. kalo, ням. kahl ’лысы; голы’ (так Развадоўскі, Studia, 83–84). Праблематыка, магчыма, больш складаная. Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 314; Фасмер, 1, 433–434; крытычны агляд у Трубачова, Эт. сл., 7, 14–15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галы́м-го́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. галы́м-го́лы галы́м-го́лая галы́м-го́лае галы́м-го́лыя
Р. галы́м-го́лага галы́м-го́лай
галы́м-го́лае
галы́м-го́лага галы́м-го́лых
Д. галы́м-го́ламу галы́м-го́лай галы́м-го́ламу галы́м-го́лым
В. галы́м-го́лы (неадуш.)
галы́м-го́лага (адуш.)
галы́м-го́лую галы́м-го́лае галы́м-го́лыя (неадуш.)
галы́м-го́лых (адуш.)
Т. галы́м-го́лым галы́м-го́лай
галы́м-го́лаю
галы́м-го́лым галы́м-го́лымі
М. галы́м-го́лым галы́м-го́лай галы́м-го́лым галы́м-го́лых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

голы, аголены, неадзеты

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

наго́й го́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галы́ш, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Голае дзіця, голы чалавек.

2. Невялікі круглы гладкі камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)