Кало́вішча ’гразкае месца’ (стол., Яшк.). Сувязь з кал ’гразь і інш.’ бясспрэчная; утворана, відаць, генетычна складаным суфіксам ‑ов‑ішч‑а. меркаванні адносна якога параўн. у Сцяцко, Афікс. наз., 167.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́пур ’пяхцер’, ’гняздо, у якім выводзяцца восы’ (рагач., Сл. паўн.-зах.: генетычна роднаснае да рус. ка́пор ’чапец’, якое паходзіць з гал. kaper ’шапка’ < італ. capparo, capero (Фасмер, 2, 184).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муры́цца ’жмурыцца ў гульні’ (Ян.). Славен. múriti se ’схіліць вушы назад (аб кані)’, ’схіліць галаву’, ’хітравата глядзець’. Бязлай (2, 207) генетычна суадносіць з літ. maūryti ’гультаяваць’, ’патрэсвацца’, mauróti ’капацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пія́тніца ’жніво’ (паст., ЛА, 2). Відаць, генетычна звязана з пі явы ’працавіты’: жніво — вельмі пільны ў сэнсе працы перыяд, пара; ‑н⇉пазнейшае, пад уплывам слова пятніца, параўн. пілыніца ’прыпар’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРХЕТЫ́П (ад грэч. archē пачатак + typos вобраз),
агульначалавечы першавобраз, персанаж, што паслядоўна паўтараецца ў міфах, літаратуры і індывідуальным мысленні; спосаб сувязі вобразаў, што пераходзяць з пакалення ў пакаленне; цэнтр. паняцце аналітычнай псіхалогіі. Ідэю архетыпа ў аб’ектыўна-ідэаліст. форме можна знайсці ў творах Платона, Аўгусціна, схаластаў. Як навук. тэрмін «архетып» уведзены швейц. псіхолагам К.Г.Юнгам і адаптаваны філасофіяй, літаратура- і мастацтвазнаўствам, тэорыяй міфалогіі, фалькларыстыкай і інш. Паводле тэорыі Юнга пра калект. неўсвядомленае, мадэлі чалавечага вопыту пэўным чынам генетычна закадзіраваны і пераходзяць да наступных пакаленняў. Тоесныя архетыпныя матывы і вобразы (сімвал сусветнага дрэва ці міф пра патоп) сустракаюцца ў няроднасных культурах і сферах мастацтва, што тлумачыцца іх універсальным і пастаянным пачаткам у чалавечай прыродзе. Маючы выток у далагічным мысленні, архетып выклікае аналагічныя пачуцці і асацыяцыі і ў аўтара твора, і ў спажыўца незалежна ад разбежкі ў часе. Архетып ляжыць у аснове сімволікі творчасці, розных рытуалаў, сноў і інш.
І.М.Дубянецкая.
т. 1, с. 524
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМФО́ІДНАЯ СІСТЭ́МА, імунная сістэма,
рэгуляторная сістэма ў арганізме жывёл і чалавека, якая фарміруе і падтрымлівае імунітэт. Асн. функцыя — распазнаванне генетычна чужароднай субстанцыі і блакада, нейтралізацыя або знішчэнне антыгенаў, якія стымулявалі імунны адказ. Уключае вілачкавую залозу, чырв. касцявы мозг, лімфатычныя вузлы, селязёнку і вял. колькасць лімфоіднай тканкі па ходу стрававальнага і дыхальнага шляхоў, агульная маса 1,5—2 кг. Асн. клеткі — розныя субпапуляцыі і функцыян. падкласы лімфацытаў. Пры кантакце з антыгенамі Л.с. здольная даваць розныя формы імуннага адказу: гумаральны імунітэт (цыркуляцыя ў крыві спецыфічных антыцел), клетачны імунітэт (паяўленне вял. колькасці T-лімфацытаў, што ўзаемадзейнічаюць з пэўным антыгенам чужароднай клеткі), цыркуляцыя доўгажывучых T- і B-лімфацытаў (пры паўторнай сустрэчы з антыгенам здольныя да хуткага адказу, імуналагічная памяць), утварэнне імуналагічнай талерантнасці (адсутнасць адказу на пэўны антыген), праяўленне алергіі (павышаная адчувальнасць да спецыфічнага антыгена). Узнікла з паяўленнем шматклетачных арганізмаў як фактар, што спрыяе іх выжыванню.
Літ.:
Петров Р.В. Иммунология, 2 изд. М., 1987;
Сапин М.Р., Этинген Л.Е. Иммунная система человека. М., 1996.
А.С.Леанцюк.
т. 9, с. 263
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСТРАТЫ́ЧНЫЯ МО́ВЫ (ад лац noster наш),
макрасям’я моў, якая ўключае шэраг моўных сем’яў і моў Еўразіі і Афрыкі (індаеўрапейскія мовы, семіта-хаміцкія мовы, уральскія мовы, дравідыйскія мовы, алтайскія мовы, картвельскія мовы). Падзяляюцца на ўсходненастратычныя (уральскія, дравідыйскія, алтайскія) і заходненастратычныя (індаеўрап., картвельскія, семіта-хаміцкія). Дакладныя межы настратычнай сям’і не вызначаны. Роднасць Н.м. у наяўнасці ў іх генетычна тоесных каранёвых і афіксальных марфем (каля 1000). Корпус каранёвых марфем уключае ў сябе карані адзінак асн. слоўнікавага фонду, што адлюстроўваюць найб. значныя для чалавека рэаліі і паняцці (часткі цела, роднасныя адносіны, асн. з’явы прыроды, назвы жывёл і раслін, прасторавыя адносіны, элементарныя дзеянні і працэсы, асн. якасці). Фаналагічная структура настратычнай прамовы мела, верагодна, 7 галосных і вял. колькасць зычных. Многія даследчыкі лічаць настратычную сістэму блізкай да аглюцінатыўнай (гл. Аглюцінатыўныя мовы). Гіпотэзу пра роднасць Н.м. выказаў у пач. 20 ст. дацкі вучоны Х.Педэрсен. Яе навук. абгрунтаванасць даказаў рас. вучоны У.Іліч-Світыч.
Літ.:
Иллич-Свитыч ВМ. Опыт сравнения ностратических языков: Сравнительный словарь. Т. 1—3. М., 1971—84.
т. 11, с. 202
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лёзны 1 ’ласкавы, ветлівы’ (глыб., паст., в.-дзв., Сл. паўн.-зах.). Генетычна роднаснае з літ. liúožti ’паважаць’ (Грынавецкене, Сл. паўн.-зах., 2, 649).
Лёзны 2 ’пусты, свабодны’ (Бяльк.). Да лёз (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́нтах ’дзіця, якое злуецца, кіпіць’ (ТС). Відаць, генетычна звязана з пе́ня 1 (гл.) і з польск. pienia ’суцяга, зваднік’, pieniacz, pieniaka ’той, хто любіць судзіцца, цягацца па судах’. Экспрэсіўны суф. ‑max.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лопуцень ’лопух павуціністы, Arctium (L.) tomentosum Mill.’ (брэсц., Кіс.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ень ад ⁺лопут‑, якое, магчыма, генетычна суадносіцца з літ. lapúotas ’ліставы’, ’пакрыты лістамі’ — менавіта так выглядаюць учэпістыя калючкі лопуху.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)