магара́джа, ‑ы, м.

Да 1956 г. у Індыі вышэйшы тытул князя, якому падначальваліся некалькі іншых князёў. // Асоба, якая носіць гэты тытул.

[Ад санскр. mahārājā — вялікі цар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуайе́н, ‑а, м.

Асоба, што ўзначальвае дыпламатычны корпус у якой-небудзь краіне як дыпламатычны прадстаўнік, вышэйшы па рангу; старэйшына дыпламатычнага корпуса.

[Фр. doyen — старшыня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сена́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Дзяржаўны савет, вышэйшы орган кіравання ў Старажытным Рыме.

2. Вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова ў царскай Расіі.

3. Верхняя заканадаўчая палата парламента ў некаторых дзяржавах.

|| прым. сена́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патрыцыя́т, ‑у, М ‑цыяце, м.

Гіст. Вышэйшы і самы багаты слой грамадства ў сярэдневяковых гарадах Заходняй Еўропы, у руках якога канцэнтравалася ўлада.

[Лац. patriciatus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Hautevolee [o:tvɔ'le:] f - часта іран. вышэ́йшы свет, абра́ная пу́бліка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мажор ’музычны лад, які мае бадзёрую гукавую афарбоўку’, (разм.) ’вясёлы, радасны настрой’ (ТСБМ) — запазычана праз рус. мову з франц. majeur < італ. maggiore ’большы’, ’вышэйшы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

штабс-капіта́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

У царскай арміі Расіі: афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, рангам вышэйшы за паручніка і ніжэйшы за капітана, а таксама асоба, якая мае гэты чын.

|| прым. штабс-капіта́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трыбуна́л ‘судовы орган для разгляду ваенных і асабліва цяжкіх грамадзянскіх злачынстваў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Ст.-бел. трибуналъ (трыбуналъ) ‘вышэйшы апеляцыйны суд’ (1540 г.). Запазычана са ст.-польск. trybunałвышэйшы апеляцыйны шляхецкі суд (з 1578 г.)’ (Булыка, Лекс. запазыч., 52), якое з лац. tribūnal ‘узвышэнне, на якім сядзелі магістраты (трыбуны) пры выкананні службовых абавязкаў’, ‘крэсла суддзі, палкаводца’ < tribūnus ‘чыноўнік’ (Голуб-Ліер, 489; ЕСУМ, 5, 634; SWO, 1980, 779).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

head and shoulders

на галаву́ (вышэ́йшы), зна́чна, ве́льмі шмат

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

высакава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Крыху вышэйшы, чым трэба. Высакаваты падмурак. Высакаватая столь.

2. Даволі высокі. Жыта было ўжо высакаватае і сіняе, як возера. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)