Тынк ‘пакрыццё паверхні будаўнічых канструкцый’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Гарэц., Ласт., ТС, Сл. ПЗБ), ‘тынкоўка, раствор для тынкоўкі’ (Сцяшк., Шат., ПСл, Шушк.), ‘матэрыял, якім забіваюць шчыліны ў сцяне’ (Бяльк.), сюды ж тынкава́ць ‘пакрываць тынкоўкай’ (Нас., Ласт., Касп.), тынкова́ць ‘тс’ (ТС): tynkovácʼ ŭ kołočki, u dranku (Арх. Вяр.), тинкова́ти ‘апрацоўваць, выпраўляць паверхню вапнай’ (Горбач, Зах.-пол. гов.), ст.-бел. тынковати ‘тынкаваць’ (1695 г.), тынкованье (тынкоўкай) (1690 г., ГСБМ). Праз польск. tynk ‘тс’, якое з нова-в.-ням. Tünche ‘тынкаванне’, ‘тынкоўка’, а апошняе з лац. tunica ‘скура’, ‘покрыва’, ‘абалонка’. Лацінскае слова, як і ст.-грэч. χιτών ‘хітон, туніка’, былі запазычаны праз фінікійскую мову з арамейск. kittūnā́ < ст.-яўр. kuttṓneth ‘тс’ (Борысь, 659; Брукнер, 589; ЕСУМ, 5, 570).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

retrieve

[rɪˈtri:v]

v.t.

1) адшу́кваць, знахо́дзіць

to retrieve a lost pen — знайсьці́ згу́бленае пяро́

2) вярта́ць, атры́мваць наза́д; паляпша́ць

3)

а) напраўля́ць, выпраўля́ць

to retrieve a mistake — напра́віць памы́лку

б) вярта́ць; кампэнсава́ць (напр. стра́ты)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

zurchtmachen аддз. vt

1) рыхтава́ць; гатава́ць

2) прыбіра́ць, наво́дзіць пара́дак (у памяшканні)

3) выпраўля́ць; (па)пра́віць;

das Haar ~ прычэ́свацца

2. ~, sich прыхаро́швацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пра́витьII несов.

1. (исправлять ошибки) пра́віць, папраўля́ць, выпраўля́ць;

2. (вправлять вывихнутое) прост. упраўля́ць;

3. (выпрямлять) спец. выпро́стваць, выраўно́ўваць;

4. (бритву) напраўля́ць, наво́дзіць; (точить) вастры́ць;

5. (совершать, отправлять) уст. пра́віць; (тризну и т. п.) спраўля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

korygować

korygowa|ć

незак.

1. карэкціраваць; выпраўляць;

redaktor ~ł błędy w maszynopise — рэдактар выпраўляў памылкі ў машынапісе;

~ć plan zajęć — карэкціраваць план заняткаў;

2. муз. наладжваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

revise [rɪˈvaɪz] v.

1. перагляда́ць, змяня́ць (меркаванне, погляд і да т.п.);

I’ve revised my opinion. Я перадумаў.

2. BrE прагляда́ць, паўтара́ць;

She’s got a lot of revising to do before the exam. Ёй яшчэ трэба многае паўтарыць перад экзаменам.

3. правяра́ць, выпраўля́ць;

revised edition вы́праўленае выда́нне;

She revised her lectures for publication. Яна выправіла свае лекцыі перад іх выданнем.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

недахо́п, ‑у, м.

1. Памылка, хіба; недасканаласць чаго‑н. Новы парторг праўдзіва і адкрыта расказвае пра недахопы .., пра тыя цяжкасці, якія перажывае будоўля. Дадзіёмаў. Паказваць на недахопы, вядома, лягчэй, чым выпраўляць іх. Шамякін. // Фізічная загана; вада. У Косці Грушэўскага быў адзін фізічны недахоп, які хутка і даў аб сабе знаць.. У апошнія дні вайны яго раніла ў лёгкае. Карпюк. // Адмоўная рыса ў каго‑н. Пры ўсіх сваіх недахопах Рыгор Карпавіч меў адну вельмі станоўчую рысу: ніколі не хлусіў самому сабе, заўсёды дашукваўся прычыны сваіх паводзін. Шыцік.

2. Адсутнасць неабходнай колькасці каго‑, чаго‑н.; патрэба ў кім‑, чым‑н. Недахоп вільгаці ў глебе. Недахоп часу. □ У адным з баёў на Заходнім фронце дывізія Старобінскага, з-за недахопу патронаў, вымушана была адступіць. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verbssern

1. vt

1) паляпша́ць, удаскана́льваць

2) выпраўля́ць

2. ~, sich

1) выпраўля́цца

2) паляпша́цца

3) паляпша́ць сваё службо́вае стано́вішча;

wenn es inem gut geht, muss man sich nicht ~ wllen ад дабра́ дабра́ не шука́юць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

touch2 [tʌtʃ] v.

1. чапа́ць, крана́ць; дакрана́цца, датыка́цца;

touch at a port захо́дзіць у порт;

touch shore падплыва́ць да бе́рага

2. закрана́ць (пытанне, праблему і да т.п.)

3. узруша́ць, узру́шваць, расчу́льваць, хвалява́ць;

touch slightly лёгка дакрана́цца;

He was to uched to tears. Ён быў крануты да слёз.

to uch bottom BrE дайсці́ да са́мага ні́зкага ўзро́ўню (пра цэны, падзеі);

touch wood дакрана́цца да чаго́-н. каб прадухілі́ць бяду́

touch down [ˌtʌtʃˈdaʊn] phr. v. прызямля́цца (пра самалёт)

touch up [ˌtʌtʃˈʌp] phr. v. выпраўля́ць, паляпша́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

недахо́п м.

1. (адсутнасць) Mngel m, -s, Mängel (каго-н., чаго-н. an D), drngender Bedrf; Knppheit f - (у забеспячэнні і г. д.);

з прычы́ны недахо́пу чаго-н. aus Mngel (an D);

2. (памылка, дэфект) Fhler m -s -, Mngel m; Nchteil m -s, -e; Defkt m -(e)s, -e; Schönheitsfehler m -s, - (у знешнім абліччы чалавека);

шука́ць недахо́пы etw. uszusetzen hben (у чым-н. an D);

выпраўля́ць недахо́пы die Mängel behben* [bstellen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)