від спорту, адзінаборства 2 спартсменаў паводле пэўных правілаў. Вядомая са старажытнасці ў многіх народаў. Існуюць шматлікія віды нац. барацьбы — азерб. гулеш, груз. гідаабан, тадж. гаўштан, узб. кураш, яп.джыу-джыцу, сумо і інш. На Беларусі былі пашыраны барацьба «да крыжа» і барацьба «на крыжы». Элементы некаторых відаў нац. барацьбы выкарыстаны ў сучаснай спарт. барацьбе. Найб. пашыраныя і прынятыя ў міжнар. спорце віды барацьбы: грэка-рымская (былая класічная), вольная, дзюдо, самба (гл. пра кожную асобны арт.). Яны з’яўляюцца алімпійскімі відамі спорту (акрамя самба), па іх праводзяцца сусв., еўрап. і рэгіянальныя першынствы. Удзельнічаюць мужчыны і жанчыны. Спаборніцтвы адбываюцца на спец. дыване (у дзюдо — татамі) пэўных памераў. Час паядынку абмежаваны, можа падзяляцца на некалькі перыядаў. Сутычкі праходзяць у «стойцы» або «партэры» (адзін з барцоў знаходзіцца на каленях, лежачы на грудзях ці на баку, на «мосце»). Спартсмены падзяляюцца паводле ўзроставых груп і вагавых катэгорый. У 1921 створана Міжнар. аматарская федэрацыя барацьбы (ФІЛА). На Беларусі першыя спаборніцтвы па барацьбе праведзены ў 1914 у Мінску т-вам «Санітас». У Мінску праходзілі чэмпіянаты свету і Еўропы па розных відах барацьбы, з 1970 праводзіцца буйны Міжнар. турнір па вольнай барацьбе на прызы А.В.Мядзведзя. У 1993 у Мінску створана добраахвотнае т-ва барцоў імя А.Караваева. Гл. таксама Адзінаборствы ўсходнія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЗЮ́ЛЯ (Андрэй) (сапр. Астрамовіч Аляксандр Сцяпанавіч; 7.12.1878, в. Навасяды Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. — 17.1.1921),
бел.паэт. Скончыў каталіцкую духоўную семінарыю ў Пецярбургу (1910). Там стварыў бел. секцыю. Адзін з арганізатараў з’езда бел. каталіцкага духавенства 1917 у Мінску. Служыў ксяндзом у бел. мястэчках Трабы, Ракаў, Свержань, Смілавічы, Абольцы, Сянно. Частае перамяшчэнне па службе было вынікам незадаволенасці касцельнага начальства тым, што З. вёў службу па-беларуску. Быў знаёмы з Я.Купалам, Я.Коласам, М.Багдановічам, А.Грыневічам, З.Верас і інш. Друкаваўся з 1909 у «Нашай ніве», пасля ў газетах «Беларус», «Крыніца», «Вольная Беларусь», «Светач» і інш. Аўтар зб. вершаў «З роднага загону» (1913, 1931, Вільня, факс. выд.Мн., 1993), паэмы «Аленчына вяселле» (выд. 1923). У творах З. дыдактычна-маралізатарскія тэндэнцыі ў хрысц. духу. Асобнай брашурай ў Петраградзе выйшаў патрыятычны верш «Слова праўды аб мове і долі беларуса» (1917). Аўтар рэліг. гімна «Божа, што калісь народы...» (1918). Збіраў фальклор, з Грыневічам выдаў зб. «Беларускія песні з нотамі» (т. 2, 1912). Рукапісы З. зберагаюцца ў Б-цы АН Літвы ў Вільнюсе, у б-цы Нац.АН Беларусі ў Мінску.
Літ.:
Станкевіч А. Беларускі хрысціянскі рух. Вільня, 1939;
Саламевіч Я. Паэт-святар Андрэй Зязюля // Бел. мова і літ. ў школе. 1991. № 7—8.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
І́ВЕРС (Анатоль) (сапр.Міско Іван Дарафеевіч; н. 15.5.1912, в. Чамяры Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. За рэв. дзейнасць у Зах. Беларусі выключаўся з Віленскай, Клецкай, Навагрудскай бел. гімназій. З вер. 1939 да чэрв. 1941 літработнік слонімскай раённай газ. «Вольная праца». У Вял.Айч. вайну падпольшчык, партызан, у крас.—ліст. 1943 сакратар Слонімскага міжраённага антыфаш. к-та. Выпускаў падп.газ. «Барацьба», лістоўкі. У 1949—66 працаваў на смалакурні, лесахімзаводзе. З 1966 на журналісцкай рабоце ў Слоніме. У 1976—84 адказны сакратар слонімскага раённага аддзялення Т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры. Друкуецца з 1934. У першым зб. «Песні на загонах» (1939) шчыры лірызм, рамант. матывы свабодалюбства, вернасці роднаму краю. У пасляваен. творах памяць пра суровыя дні перажытага, тэмы адданасці Бацькаўшчыне, красы бел. прыроды. Аўтар «Паэмы пра камсамольца Валодзю Бялько» (1964), успамінаў пра В.Таўлая («Пасылка Валянціна Таўлая», 1976), Г.Леўчыка («Далёкі ўспамін», 1980), Я.Купалу («Ён адкрыў мне Беларусь», 1981), І.Дварчаніна, пра часы змагання ў Зах. Беларусі, падп. антыфаш. дзейнасць у вайну.
Тв.:
З пройдзеных дарог. Мн., 1970;
Жыву ў бацькоўскім краі. Мн., 1982;
Я пайшоў бы ўслед за летам... Мн., 1987;
Прыдарожныя сосны. Слонім, 1995.
Літ.:
Калеснік У. Лёсам пазнанае. Мн., 1982. С. 262—268;
Арочка М. Балючая памяць зямлі // Полымя. 1984. № 7;
Лойка А. «Хачу не проста жыць...» // Лойка А. Выбр.тв.Мн., 1992. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСТО́ЎКА,
від літаратуры і сродак масавай інфармацыі, актуальны паводле зместу і аператыўны ў распаўсюджванні. Выдаецца эпізадычна з мэтай агітацыйна-паліт., ідэалаг.-выхаваўчага і інфарм.-арыентацыйнага ўплыву на шырокія слаі грамадства, адлюстравання актуальных падзей і з’яў свайго часу. Выконваецца ў выглядзе друкаванага або рукапіснага тэксту на аркушах паперы пераважна малых памераў. Тэкст можа быць арыгінальны (адозвы, аб’явы) ці запазычаны з інш. крыніц (афіц. дакументы, маст. творы).
Л. — адна з форм масавай рэв. прапаганды. Папярэднікі рэв. Л. — рукапісныя пісьмы і граматы з заклікамі да паўстанняў. Л. выпускалі Вольнаярус. друкарня ў Лондане, народніцкія арг-цыі, першыя рабочыя гурткі, Пецярбургскі «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа». На Беларусі рукапісныя Л. вядомы з 17 ст. У форме зваротаў выдаваліся ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, у вайну 1812, у час паўстання 1863—64; у выглядзе Л. друкавалася газ. «Мужыцкая праўда». Шырока выкарыстоўваліся Л. ў час рэв. 1905—07, Лютаўскай і Кастр. рэвалюцый 1917, герм. і польск. акупацыі ў 1918—20. У Вял.Айч. вайну Л. на тэр. Беларусі выдавалі і распаўсюджвалі партызаны, падпольшчыкі, парт.-дзярж структуры з-за лініі фронту. Герм.акупац. ўлады і прадстаўнікі калабарацыі выдавалі антысав. Л. на бел., рус., польск. і ням. мовах.
Л. — важны сродак масавай інфармацыі і цяпер. Яны выкарыстоўваюцца паліт. партыямі і рухамі Беларусі ў час выбарчых кампаній і падрыхтоўкі рэферэндумаў, у рэкламных мэтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
liberal
[ˈlɪbərəl]1.
adj.
1) шчо́дры; бага́ты
a liberal donation — шчо́драе ахвярава́ньне
2)
а) талера́нтны; лібэра́льны
a liberal thinker — мысьля́р з шыро́кімі по́глядамі
б) адво́льны
a liberal interpretation of a rule — во́льная інтэрпрэта́цыя пра́віла
3) лібэра́льны
2.
n.
лібэра́л -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пту́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Пакрытая пер’ем і пухам пазваночная жывёліна з крыламі, дзвюма канечнасцямі і дзюбай.
Вадаплаўныя птушкі.
Пеўчыя птушкі.
Вольная п. (таксама перан.: пра свабоднага, ні ад каго не залежнага чалавека). Важная п. (перан.: пра важнага чалавека; разм.).
2.зб. Такія жывёлы як прадмет развядзення, палявання, прадукт харчавання.
Хатняя п.
Рэзаная п.
Марожаная п.
3. Паметка ў выглядзе дзвюх рысак, якія ўтвараюць востры вугал унізе.
Паставіць птушку на полі сшытка.
|| памянш.пту́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 3 знач.).
|| прым.птушы́ны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
З птушынага палёту (з вышыні, адкуль усё відаць). Жыць на птушыных правах (не маючы трывалага становішча, забеспячэння; разм.). Толькі птушынага малака не хапае (пра поўны дастатак; разм., жарт.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
барацьба́ж.
1. Kampf m -(e)s, Kämpfe;
барацьба́ за існава́нне der Kampf ums Dásein;
барацьба́ за павышэ́нне зарпла́ты Lóhnkampf m;
2.спарт. Ríngen n -s; Ríngkampf m -(e)s;
во́льная барацьба́ Fréistilringen n -s;
барацьба́ ў сто́йцы Stándkampf m;
барацьба́ ў партэ́ры Bódenkampf m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Wéilef -
1) пэўны час;
über éine kléine ~ кры́ху пачака́ўшы
2) во́льная часі́на, во́льны час;
damít hat es (noch) gúte ~ гэ́та (паку́ль) не да спе́ху;
◊
éile mit ~≅ цішэ́й е́дзеш – да́лей бу́дзеш
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)