1. Той, хто працуе разам з кім‑н., дапамагае каму‑н. у выкананні чаго‑н. Працаваць аднаму, без супрацоўнікаў. □ Добра было ў гэтай «Ітацы»: здавалася, што ўсе мы [акцёры] не толькі супрацоўнікі па рабоце, а і блізкая радня сям’і Буйніцкіх.«Полымя».
2. Той, хто працуе ў якой‑н. установе; служачы. Супрацоўнікі музея .. ветліва сустрэлі нас і ахвотна вадзілі па музеі.Пестрак.[Хірурга і хворага] праводзілі ўсе супрацоўнікі шпітал[я] і мясцовыя сяляне.Гурскі.// Асоба, якая прымае ўдзел як аўтар у рабоце перыядычнага або шматтомнага выдання. Супрацоўнік часопіса.
•••
Навуковы супрацоўнік — пасада супрацоўніка навукова-даследчай установы; асоба, якая займае гэтую пасаду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыра́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Доўгая фраза, урывак прамовы, асобная шматслоўная рэпліка, якія гаворацца звычайна прыўзнятым тонам. Тырада ветліва-пустая. Ніхто брывом не варухне. — Вы есці будзеце, пытаю? Вы сядзеце абедаць? — Не!Вялюгін.Холад не звяртаў і самай малой увагі на гэтыя ўзнёслыя тырады свайго памочніка, бо лічыў іх вынікам Сашынай маладосці.Васілёнак.— Чакай, Андрэй, не хітруй, — перарваў я яго высокую тыраду. — Ты ж добра ведаеш, што пасля таго, што ты расказаў, ні да якога Кузьмы я не паеду з табой.Краўчанка.// Маналог такога характару ў рамане, п’есе. Тырады Чацкага. □ У «Песні» [М. Гусоўскага] знаходзім такую, непаўторную, здаецца, па сваёй гістарычнай праўдзівасці, тыраду.Майхровіч.
[Фр. tirade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цмо́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Утвараць губамі гук, падобны гуку ўсмоктвання. Толік спаў і час ад часу смачна цмокаў губкамі.Пальчэўскі.Цмокалі на коней мужчыны, грукалі і скрыпелі вазы...Чорны.Каля плакатаў спыняліся людзі, чыталі, цмокалі языкамі, пасмейваліся.Броўка.
2.каго-што. Разм. Гучна цалаваць. Перш чым прыўзняцца, .. [Артур] ветліва і прыязна адразу ж пачаў цмокаць.. [Марыі] руку і тут жа падаў кветкі.Гроднеў.Ганна Макараўна гучна цмокала.. [Мішку] ў пульхную шчочку, туліла да сябе.Марціновіч.
3.што. Разм. Раскурваючы люльку, смактаць цыбук. Дзядзька Пракоп спяшліва хапаецца за сваю люльку, якая ледзь не пагасла, хуценька цмокае яе.Быкаў.Губы цмокалі цыбук.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nicely[ˈnaɪsli]adv.
1. до́бра; здавальня́юча;
Little Sam was very offended and he decided he could manage quite nicely without his parents. Маленькі Сэм быў вельмі пакрыўджаны і вырашыў, што здолее даволі добра абысціся без сваіх бацькоў.
2. мі́ла, ве́тліва, прыя́зна; хо́раша, прые́мна;
smile nicely мі́ла/прые́мна ўсміха́цца
3.fml дакла́дна; то́нка, па-майстэ́рску, уме́ла;
a nicely calculated quantity дакла́дна вы́лічаная велічыня́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
reception[rɪˈsepʃn]n.
1. рэцэ́пцыя
2. : a reception clerk рэгістра́тар, дзяжу́рны;
a reception desk рэгістрату́ра (у медыцынскай установе); рэгістра́цыя (у гатэлі)
3. сустрэ́ча, прыём (гасцей, афіцыйных прадстаўнікоў і да т.п.);
a state reception урачы́сты прыём;
a warm recep tion цёплы прыём;
give smb. a kind/an unfri endly reception сустрэ́ць каго́-н.ве́тліва/непрыя́зна
4. прыём, прыня́цце, прыма́нне (радыё або тэлесігналаў)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пажартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
1. Сказаць жарт. Усе пакочваюцца з рогату, дзед умее пажартаваць.Лужанін.Воранаў прыняў земляка ветліва, нават пажартаваў: «На чужой старонцы рад сваёй варонцы».Пальчэўскі.//зкаго-чаго, (рэдка)надкім-чым і без дап. Сказаць або зрабіць што‑н. дзеля жарту; пасмяяцца з каго‑, чаго‑н. Зноў захацелася [Таццяне] пажартаваць з.. [Жэні], падражніцца, паспрачацца, як калісьці ў школе.Шамякін.Цяпер мне здаецца, што нехта вельмі злосна пажартаваў нада мной, прызначыўшы за брыгадзіра.Асіпенка.
2. Жартаваць некаторы час. А жыццё сабе ішло. Патроху пачало ўсё ўваходзіць у норму. Збіраліся [сяльчане] пасядзець то на вячорках, то на прызбах, каб і пажартаваць і паплакаць.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́льхны, ‑ая, ‑ае.
1. Мяккі, быццам надзьмуты, пухлы. Пульхныя вусны. □ Саладжавая, некалькі тупая наіўнасць [Шчыгельчыка] застыла на пульхных мяккіх шчоках.Пестрак.Твар.. [Ціхана] распух, стаў бялявы, пульхны.Дуброўскі.// Тоўсты, сыты. Малады Сурвіла — пульхны, выглян[ц]аваны хлопец.Чорны.Чалавек ветліва падаў маленькую, пульхную, як у жанчыны, ручку.Пянкрат.
2. Мяккі, пухкі. А з пшанічнае мукі І выходзіць хлеб такі, Белы, нібы вата, Пульхны, наздраваты.Грахоўскі.Тэкля выцягнула з печы талерку аладачак у смятане, беленькіх і пульхных, і паставіла на стол.Краўчанка.// Лёгкі, пушысты. Снег быў пульхны, і ссоўваць лапатамі яго было няцяжка.Скрыпка.Зямля цёпла пахне, пульхная, адвечна-вільготная.Ермаловіч.
3. Тоўсты, аб’ёмісты, раздуты. Мажэйка паклаў на трыбуну пульхны том даклада, прыціснуў яго кулаком.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сімпаты́чны1, ‑ая, ‑ае.
Які выклікае сімпатыю, прывабны (пра чалавека). На мяне ветліва, з запытальнай усмешкай, глядзіць сімпатычная чарнавокая шатэнка.Шынклер.— Сімпатычныя людзі твае латышы! — адазваўся Павал.Гартны.// Мілы, прыемны. Сімпатычны голас. □ Нешта вельмі шчырае было ў пявучым голасе, у грубаватым, але сімпатычным твары жанчыны.Васілевіч./ Аб прадметах. Сімпатычны гальштук. Сімпатычны дамок.
сімпаты́чны2, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які мае адносіны да аддзела вегетатыўнай нервовай сістэмы. Сімпатычная нервовая сістэма. Сімпатычны нерв.
2. Які ўзнікае, аддаецца на іншых, блізкіх або сіметрычна размешчаных участках. Сімпатычныя болі ў зубах.
3. Які дае палёгку, аслабленне болю ў хворых (пра нейтральныя лекавыя сродкі). Сімпатычныя сродкі.
•••
Сімпатычнае чарнілагл. чарніла.
[Ад грэч. sympathēs — успрымальны, адчувальны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
arm1[ɑ:m]n.
1. рука́ (ад кісці да пляча);
at arm’s length на адле́гласці вы́цягнутай рукі́;
under the arm пад па́хай
2. рука́ў (адзення);
The arms need shortening. Рукавы трэба ўкараціць.
3. ру́чка (крэсла); падлако́тнік
4. : the arm of the river рука́ў ракі́
♦
arm in arm пад руку́/пад ру́чку;
with open arms сардэ́чна, ра́дасна, ве́тліва;
keep smb. at arm’s length трыма́ць каго́-н. на адле́гласці
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)