Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ressort[-so:r]n -s, -s
1) устано́ва, ве́дамства
2) галіна́ дзе́йнасці;
das ist mein ~ гэ́та па маёй спецыя́льнасці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дэпарта́ментм.
1. (аддзел установы) Departement [-´mã:] n -s, -s; Abtéilung f -, -en;
дэпарта́мент палі́цыі Polizéidepartement n;
2. (ведамства ў некаторых краінах) Departement [departə´mã:] n -s, -s;
дзяржа́ўны дэпарта́мент ЗШАÁußenministerium der USA
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ко́нсул, ‑а, м.
1. Службовая асоба дыпламатычнага ведамства, якая прадстаўляе і абараняе прававыя і эканамічныя інтарэсы сваёй дзяржавы і яе грамадзян перад уладай другой дзяржавы.
2. У Старажытным Рыме — тытул кожнай з дзвюх выбарных вышэйшых службовых асоб. // Асоба, якая мела гэты тытул.
3. Тытул кожнай з трох асоб, надзеленай неабмежаванай выканаўчай уладай у Францыі з часу перавароту Напалеона Банапарта да абвяшчэння яго імператарам. // Асоба, якая мела гэты тытул.
[Лац. consul — саветнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНА́РЫС (Canaris) Вільгельм (1.1. 1887, г. Дортмунд, Германія — 9.4.1945),
германскі ваен. дзеяч. Адмірал (1940). З 1905 у герм.ВМФ. Удзельнік 1-й сусв. вайны, з 1916 займаўся развед. дзейнасцю ў Іспаніі, арганізоўваў забеспячэнне герм. падводных лодак з тэр. Іспаніі і Партугаліі. У 1919—20 ад’ютант ваен. міністра Г.Носке. Спачуваў нацыстам, удзельнік Капаўскага путчу 1920. У 1924—28 курыраваў пытанні падводнага флоту. З 1935 нач. упраўлення разведкі і контрразведкі (абвера) пры ваен. мін-ве, а з 1938 пры вярх. камандаванні ўзбр. сіл. Ведамства К. сапернічала са службай бяспекі (СД) СС на чале з Р.Гайдрыхам. потым Э.Кальтэнбрунерам. Арганізатар міжнар.ваен. правакацый і дыверсій пры захопе Аўстрыі (1938), Чэхаславакіі (1939), нападзе на Польшчу (1939) і інш.; ствараў шпіёнска-дыверсійныя сеткі ў краінах Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі. Засумняваўшыся ў перамозе фаш. Германіі ў 2-й сусв. вайне, у снеж. 1940 перасцерагаў ісп. дыктатара Ф.Франка ад уступлення Іспаніі ў вайну на баку Германіі. З лют. 1944 у адстаўцы. За ўдзел у змове генералаў супраць А.Гітлера (20.7.1944) арыштаваны і пакараны смерцю.
Літ.:
Сергеев Ф. Тайные операции нацистской разведки, 1933—1945. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПО́ЎНЫ ЗБОР ЗАКО́НАЎ РАСІ́СКАЙ ІМПЕ́РЫІ»
(«Полное собрание законов Российской империи»),
найбольш поўны збор заканад. актаў, размешчаных (незалежна ад зместу) паводле храналогіі праўлення рас. цароў і імператараў. Складзены і выдадзены 2-м аддзяленнем уласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі (1826—82), кадыфікацыйным аддзелам Дзярж. Савета (1882—93) і аддзелам Зводу законаў Дзярж. канцылярыі (1898—1917). Складаўся з 3 збораў. 1-ы збор (1830) меў 40 тамоў заканад. актаў, 5 дадаткаў і асобную кнігу малюнкаў, чарцяжоў і гербаў. Уключаў 30 920 актаў з часу Саборнага ўлажэння 1649 да 24.12.1825. 2-і збор (1830—84) складаўся з 55 тамоў (выходзілі штогод у некалькіх кнігах кожны), змяшчаў 61 928 актаў за перыяд з канца 1825 да 12.3.1881. У 1885 да яго выдадзены алфавітна-прадметны паказальнік у 4 кнігах. 3-і збор выходзіў штогод да 1916 (не завершаны). Выйшлі 33 тамы (кожны ў 2 ч.), якія ўтрымлівалі больш за 40 тыс. актаў за перыяд з 13.3.1881 да канца 1913. Не ўключана заканадаўства адносна царквы і прыдворнага ведамства. У 1-м зборы было 1410 актаў, якія датычыліся адносін царызму да ВКЛ, у 2-м — 2710 актаў адносна зах. губерняў імперыі. Выданне служыць асн. крыніцай для вывучэння дарэвалюцыйнага права ў Расіі.
Літ.:
Ерошкин Н.П. История государственных учреждений дореволюционной России. 3 изл. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СД (ням. SD скарачэнне ад Sicherheitsdienst des Reichsführers SS служба бяспекі рэйхсфюрэра СС),
служба бяспекі і паліт. разведкі (шпіянажу) унутры СС, якая дзейнічала ў межах Нацыянал-сацыялісцкай партыі (НСДАП) у час дыктатуры гэтай партыі ў Германіі. Засн. ў 1931 Г.Гімлерам як служба разведкі (узначальваў Р.Гайдрых), з вер. 1932 наз. СД. Напачатку служыла для збору інфармацыі пра паліт. праціўнікаў і апазіцыянераў унутры НСДАП. З 1933 парт.ведамства з уласнай арг-цыяй на ўсёй тэр. дзяржавы па ажыццяўленні паліт. кантролю над насельніцтвам, з 1934 адзіная разведвальная служба нацысцкай партыі. У 1939 разам з паліцыяй бяспекі падпарадкавана Гал. ўпраўленню імперскай бяспекі (РСХА). Дзейнічала праз штатных і няштатных агентаў, мела архівы (картатэкі), афіц. канторы; выканаўчую ўладу ажыццяўляла гестапа. З СД рэкрутаваліся кіруючыя кадры для паліцыі бяспекі, якія дзейнічалі ў 2-ю сусв. вайну (са студз. 1943 СД узначальваў Э.Кальтэнбрунер) як кіраўнікі т. зв. айнзацгруп у акупіраваных краінах, у т. л. на Беларусі (айнзацгрупы «A» і «B»). Яны арганізоўвалі забойствы паліт. праціўнікаў фашызму, яўрэяў і інш. У падпарадкаванні Мінскага СД знаходзіўся Трасцянецкі лагер смерці. У лют. 1944 да СД перайшлі гал. функцыі органа ваен. разведкі і контрразведкі Абвера. На Нюрнбергскім працэсе пасля 2-й сусв. вайны СД прызнана злачыннай арг-цыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
судзе́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да суддзі (у 1 знач.). Судзейскі прыгавор. □ Патраціўшы дзесяць тысяч долараў на пабыццё судзейскай пасады,.. [Грынфілд] хацеў як мага хутчэй вярнуць назад патрачаныя грошы.Лынькоў.
2.Уст. Які служыць у судзе, судовым ведамстве. Судзейскі чыноўнік.// Які належыць, уласцівы служачым судовага ведамства. Судзейская форма.
3. Які мае адносіны да суддзі (у 2 знач.), належыць яму. Судзейскі свісток.
4.узнач.наз.судзе́йская, ‑ай, ж. Пакой для суддзяў (у 1, 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ю́РАВІЦКІ КАСЦЁЛ І РЭЗІДЭ́НЦЫЯ ЕЗУІ́ТАЎ,
помнік архітэктуры позняга, т.зв. беларускага барока. У 2-й пал. 17 ст. — 1773 тут размяшчаліся езуіцкія ўстановы — місія (з 1680) і рэзідэнцыя (з 1754). Пабудаваны ў 1746—55 у цэнтры в.Юравічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл., на р. Прыпяць, на месцы драўлянага касцёла, узведзенага ў 2-й пал. 17 ст. У касцёле захоўваўся цудатворны абраз Багародзіцы. У 1756 тут адкрыта школа, якая дзейнічала і пасля скасавання ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай (1773). У пач. 1780-х г. комплекс перайшоў да ордэна капуцынаў, у 1788 — да дамініканцаў, у 1800—32 належаў бернардзінцам. Пасля закрыцця бернардзінскага кляштара касцёл Звеставання парафіяльны, дзейнічаў да 1865, потым прыняты ў праваслаўнае ведамства. Храм дзейнічаў да 1930-х г. Комплекс уключае касцёл і 2-павярховы жылы корпус, аб’яднаны ў адзіную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю 2-светлавым калідорам. Касцёл размешчаны на высокім беразе даліны Прыпяці за высокай мураванай агароджай (захаваліся паўд. і зах. сцены) з брамай, абкружаны пладовым садам. Па вуглах агароджы і абапал брамы круглыя ў плане вежы з байніцамі. Збярогся часткова. Комплекс — помнік рэсп. значэння. З 1995 дзейнічае жаночы правасл. манастыр Раства Багародзіцы.
Літ.:
Ісаенка У.Ф. Юравічы над Прыпяццю. Мн., 2000;
Габрусь Т.В. Мураваныя харалы: Сакрал. архітэктура бел. барока. Мн., 2001;
Юровичский Свято-Рождество-Богородицкий женский монастырь // Православные монастыри Беларуси. Мн., 2003.