судзейскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да суддзі (у 1 знач.). Судзейскі прыгавор. ▪ Патраціўшы дзесяць тысяч долараў на пабыццё судзейскай пасады,.. [Грынфілд] хацеў як мага хутчэй вярнуць назад патрачаныя грошы. Лынькоў.

2. Уст. Які служыць у судзе, судовым ведамстве. Судзейскі чыноўнік. // Які належыць, уласцівы служачым судовага ведамства. Судзейская форма.

3. Які мае адносіны да суддзі (у 2 знач.), належыць яму. Судзейскі свісток.

4. у знач. наз. судзейская, ‑ай, ж. Пакой для суддзяў (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)