ВЕ́ДАМСТВА,

1) цэнтральная ўстанова або група ўстаноў, якія ўзначальваюць якую-небудзь галіну дзярж. кіравання. Кіраўнікі ведамства ў склад урада не ўваходзяць. У межах сваёй кампетэнцыі ведамствы выдаюць нарматыўныя акты, карыстаюцца правам інспектавання і ведамаснага кантролю. Большасць ведамстваў маюць апрача цэнтральных устаноў мясцовыя органы.

2) Упраўленне ў распараджэнні якога-н. афіц. органа ці асобы.

т. 4, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Удзельнае ведамства 10/418

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

УДЗЕ́ЛЬНАЕ ВЕ́ДАМСТВА,

цэнтральная дзярж. ўстанова Расійскай імперыі ў 1797—1917.; у 1797—1892 наз. Дэпартамент удзелаў, у 1892—1917 — Гал. ўпраўленне ўдзелаў Мін-ва імператарскага двара. Загадвала ўдзельнымі сялянамі (да 1863), удзельнымі землямі і маёмасцямі. Мясц. органы: удзельныя экспедыцыі (1797—1808), удзельныя канторы (1808—92), упраўленні асобных акруг (1892—1917).

т. 16, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯРЖА́ЎНЫ САКРАТА́Р,

адна з вышэйшых службовых асоб у некат. краінах, чл. урада. У ЗША — кіраўнік дзярж. дэпартамента (ведамства замежных спраў), у Вялікабрытаніі — афіц. тытул міністраў (унутр. спраў, абароны і інш.), у Францыі — нам. міністра або кіраўнік ведамства, у Расійскай імперыі з 1810 — нач. Дзярж. канцылярыі (аддзел справаводства ў Дзярж. савеце).

т. 6, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАГІЛЁЎСКАЯ ПАНЧО́ШНАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў 1915 у Магілёве. Была эвакуіравана з Варшавы. Працавалі 232 рабочыя, выпускалі шкарпэткі для ваеннага ведамства.

т. 9, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЮСТЫ́ЦЫЯ (ад лац. justitia справядлівасць, законнасць),

тэрмін, які азначае ўсю сукупнасць судовых устаноў, іх дзейнасць па ажыццяўленні правасуддзя, а таксама судовае ведамства.

т. 18, кн. 1, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭМА́РШ (франц. demarche літар. выступленне),

пратэст, просьба або перасцярога па якім-н. пытанні, заява ўрада ці ведамства замежных спраў адной дзяржавы іншай дзяржаве. Можа быць выказаны ў ноце, мемарандуме і інш.

т. 6, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫВА́Н (перс. канцылярыя, установа),

у мусульманскіх краінах у сярэдневякоўі падаткова-фін. ведамства. У Асманскай імперыі і некат. іншых краінах — рада пры кіраўніку дзяржавы. У некат. сучасных дзяржавах Б. і Сярэдняга Усходу — урадавыя ўстановы па адм. і суд. справах.

т. 6, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФО́РЫН О́ФІС (англ. Foreign Office замежнае ведамства),

пашыраная назва брыт. Мін-ва, замежных спраў і па справах Садружнасці, размешчанага на вуліцы Даўнінг-стрыт у Лондане. Утворана ў 1782 як пераемнік Паўн. дэпартамента, што раней займаўся пытаннямі адносін з краінамі Паўн. Еўропы.

т. 16, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АФРЫКА́НСКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ІНТЭЛЕКТУА́ЛЬНАЙ УЛА́СНАСЦІ (African Intelectual Property Organization). Створана ў 1962 як Афрыканскае ведамства прамысл. уласнасці. Уваходзяць 12 краін. Штаб-кватэра ў г. Яўндэ (Камерун). Мэта дзейнасці — спрыяць ахове літ. і мастацкіх твораў, прызнанню культ. і сац. каштоўнасці мастацкай і літ. уласнасці; дапамагаць у стварэнні нац. асацыяцый аўтараў.

т. 2, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)