easy2 [ˈi:zi] adv. (як загад) асцяро́жна!;

Go easy with that chair – one of its legs is loose. Асцярожна з гэтым крэслам – адна ножка хістаецца.

be easier said than done лягчэ́й сказа́ць, чым зрабі́ць;

take it easy infml не хвалява́цца, не злаваць;

Take it easy! Don’t panic. Не хвалюйся! Не панікуй!;

take things easy працава́ць не ве́льмі руплі́ва, паці́ху; не напру́жвацца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

мыс, ‑а, М мысе, м.

Частка сушы, якая вострым вуглом выходзіць у мора, возера, раку. Вось толькі мые скалісты абагнуць, Прайсці між рыфаў асцярожна І можна Ветразі згарнуць, І якар кідаць можна! Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падда́шкавы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да паддашка; які знаходзіцца ў паддашку. Паддашкавае акно было адчынена. П. Ткачоў. Асцярожна, каб не нарабіць груку абцасамі на жалезных лістах,.. [Віця] дабраўся да паддашкавага акенца. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смарчо́к, ‑чка, м.

Тое, што і смаржок. — Хутка смарчкі расці пачнуць, — сказаў Мацвей. — Грыбы такія. Самыя раннія. Лупсякоў. У пушчы, па котлішчах, асцярожна.. зразаў [Алесь] у кошык смарчкі. Гэта было ціхмянае, добрае паляванне. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́нак, ‑нку, м.

Пачатак дня; раніца. З самага ранку. Ад ранку да вечара. □ [Дзень] пачаўся ціхім жнівеньскім ранкам, калі асцярожна ўзыходзіць сонца, нібы вобмацкам прабіраючыся праз заслону туману. Пестрак.

•••

Добрага ранку! — ранішняе прывітанне пры сустрэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рася́ны, ‑ая, ‑ае і расяны́, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да расы. Расяная кропля. // Пакрыты расой; росны. Расяная трава. □ Асцярожна ступаў [Бамбала] па мяккай расянай сцежцы. Карамазаў. // Які адбываецца ў час выпадзення расы. Расяное вымочванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бэр хадзіць ’слова для адгону кароў на пашы’ (Інстр. III). Можа, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. (паляўнічы выраз) iść beremасцярожна, хаваючыся, падыходзіць да звера’ (Варш. сл., 1, 115, лічыць, што ber < укр. бер ’кладка, малы мосцік; сцежка’). Але хутчэй за ўсё звязана з выклічнікамі тыпу ўкр. бир, бирь, якія ўжываюцца як падзыўныя і адгонныя словы (падрабязней гл. пад бірко́вы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баю́р ’гурба снегу’ (зах.-палес., Талстой, Геогр., 233). Асцярожна можна параўнаць з укр. (праўда, не вельмі добра дакументаваным словам) баю́ра ’пагорак’ (Піскуноў, Словарь). Слова няяснага паходжання. Талстой, там жа, з запытаннем, вылучае дзве магчымасці тлумачэння: 1) энантыёсемія па прынцыпу ’верх’ ⟷ ’ніз’ (параўн. зах.-палес. баю́ра ’штучная яма’); 2) нейкая сувязь (запазычанне) з тур. bayır ’узгорак, пагорак’ (што дало, дарэчы, байра́к, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Зайсці, заехаць на кароткі час; наведацца, заглянуць. У мястэчку .. [Мікола Цябут] паяўляецца даволі часта і не прамінае выпадку завітаць да сяброў. Навуменка. Вера Іванаўна.. пачала асцярожна выведваць, з якімі памерамі завітаў Анатоль. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабудзі́ць, ‑буджу, ‑будзіш, ‑будзіць; зак., каго.

Перарваць чый‑н. сон, разбудзіць. Пабудзіць дзяцей. □ Раніцай .. [Міхалку], як і заўсёды ў апошнія часы, пабудзіў гаспадар. Чорны. Асцярожна, каб не пабудзіць суседзяў, я ўстаў, прыбраўся і расчыніў дзверы на балкон. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)