Ка́бці, кабцікі ’від абутку’ (Караткевіч, КТС). Форма з азванчэннем ад польск.kapcie ’від прымітыўнага абутку са скуры або тканіны; стары стаптаны абутак, пантофлі’. Слова вядома ў чэш. гаворках і ў славац. мове (запазычана з польск.?). Укр. і рус.паўдн.-зах. (укр.?) капці, капцы. Слова з няпэўнай этымалогіяй; мяркуюць аб магчымым запазычанні з венг.карса ’ануча’, а польск. форма пад уплывам łapcie. Слаўскі (2, 52) прымае гэту версію як найбольш верагодную. Аб іншых прапановах гл. Слаўскі, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
TuchIn -(e)s, Tücher
1) ху́стка; хусці́на; касы́нка; ша́лік;
◊
wie ein rótes ~ auf j-n wírken≅ дзе́йнічаць на каго́-н. ве́льмі зласлі́ва [раздражня́льна]
2) ану́ча
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Трапні́к1 ‘рэшта палатнянай асновы’ (Мат. Гом.), ‘ручнік з доўгімі махрамі’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ‘скарач — канцы кроснаў, у якія ўвязвалі посуд з ядой’ (лун., ЛА, 5), трапнічо́к ‘тс’ (ст.-дар., ЛА, 5), ‘ануча’ (Сцяшк. Сл.). Адыменнае ўтварэнне ад трапкі (гл.) аналагічна да страпнік (гл.); суф. ‑нік, тут, мажліва, пад уплывам ручні́к ‘тс’, параўн. з іншай суфіксацыяй трапкач (гл.).
Трапні́к2 ‘драсён птушыны, Polygonum aviculare L.’ (івац., ЛА, 1). Параўн. укр.тро́пник ‘сачавічнік вясенні, Orobus vernus’. Да трапа́ (гл.), іншыя назвы гэтай расліны: падарожнік, прыдарожнік, дарожнік, чэш.ucestka (u‑ ‘каля’, cesta ‘дарога’), ням.Weggras ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апо́рак ’стары бот з адрэзанай халявай’ (БРС). Значэнне ’нікчэмны чалавек’, зафіксаванае ў Дукоры (Жд.), — перанос асноўнага, пашыранага паўсюдна; параўн. ’зношаны абутак’ (Янк. Мат.), ’абутак з лыка’ (Інстр. I). Рус.опорок ’стары зношаны абутак’, ’распораты з бакоў стары бот’, ніз вопраткі, падкладка, футра, з якога спораты верх’, опорыш ’апорак’, а таксама ’халява, споратая з бота’; укр.дыял.опорки ’апоркі’. Славен.opǫ̑rek ’аборка; ануча на боце, да якой прымацоўваецца спражка ці шнурок’, — хутчэй за ўсё аўтаномная паралельная форма. Ад апароць (< опороти) ’распароць’ з суфіксам ‑ак (‑ъкъ): ’апораты бот’ (Сцяц., Нар., 153–154).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канва́ ’рэдкая сятчатая тканіна (баваўняная або льняная), якая служыць асновай пры вышыванні крыжам’ (ТСБМ, Сцяшк.), лід.канво́ ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле націску запазычана з рус., (а не з польск.), канва́, якое (у XIX ст.) < з франц.canevas ’канва’. Аднак раней, яшчэ ў XVI ст. ст.-бел.канавасовый ’з палатна канавасу’ прыйшло са ст.-польск.kanawasowy < kanawas < (kanawac(a), kanafas ’шаўковая або баваўняная тканіна’, суч. польск.kanafas ’пераплётны матэрыял’) < італ.canavaccio ’ануча’ < с.-лац.canovacium ’грубае палатно’, якое ўзыходзіць да canava ’каноплі’ (Булыка, Запаз. 136; Слаўскі, 2, 47–48).