Пусці́ць ’дазволіць рухацца; кінуць; пакінуць у спакоі; адпусціць, адлажыць’ (Сл. ПЗБ, Сержп., ТС, Яруш., Бяльк.), ’даць, вызваліць месца, праход, дарогу’ (кір., Нар. сл.) у спалучэннях: пусці́ць го́лас ’падаць голас’ (Гарэц.), пусці́ць на вецер ’зачараваць, праклясці, выкарыстоўваючы вецер як сродак пераносу пракляцця’ (мін., Жыв. сл.), сюды ж пусці́цца ’пайсці; дазволіць сабе нешта; пачаць расці’ (Сл. ПЗБ), пусці́цца ў абу́зу ’пайсці ў блуд’ (Бяльк.), пусці́цца сарама́ ’згубіць сорам’ (Шат.), параўн. укр.пусти́ти, рус.пусти́ть, польск.puścić, чэш.pustiti, славац.pustiť, в.-луж.pusćić, н.-луж.pušćiś, славен.pústiti, серб.-харв.пу̀стити, балг.пу́сна, макед.пушти, ст.-слав.поустити. Прасл.*pustiti ад *pustъ (гл. пусты), гл. Фасмер, 3, 405; Бязлай, 3, 138; Шустар-Шэўц, 2, 1194; першапачатковае значэнне ’зрабіць вольным, вызваліць’ (Чарных, 2, 84) або ’кінуць, пакінуць без людзей’, што, на думку Сноя (516), адлюстроўвае качавы спосаб жыцця; апошняе можна аднесці і да прымітыўнага (падсечна-агнявога) спосабу апрацоўкі зямлі, якую пакідалі без увагі пасля выкарыстання, бо яна ўжо была пустая, неўраджайная (Махэк₂, 501). Гл. таксама пуска́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасла́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
1. Аслабіць, адпусціць крыху што‑н. туга нацягнутае, закручанае. Паслабіць гайку. □ Варанецкі лёгка саскочыў з сядла, паслабіў каню папругі і пусціў яго папасвіцца.Дуброўскі.Сева расшпіліў кашулю, паслабіў гальштук і ссунуў яго набок.Карпаў.
2.перан. Знізіць, аслабіць сілу, напружанасць чаго‑н.; зменшыць размах, інтэнсіўнасць чаго‑н. Новая бяда на нейкі момант паслабіла .. ўвагу [Веры Паўлаўны] да дзяцей.Якімовіч.Віктар нічога не гаварыў, толькі часта заглядваў у праект, я адчуваў набліжэнне бурнай размовы, але ніякіх захадаў не рабіў, каб яе паслабіць.Савіцкі.Ваяўнічая, неспакойная, якой мы ведалі заўжды байку, сёння ў некаторых нашых байкапісцаў як бы паслабіла сваю адказнасць перад грамадствам.Клышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ясм.
1. Gürtel m -s, -; Gurt m -(e)s, -e;
па по́яс bis an den Gürtel;
за по́ясам hínter dem Gürtel; im Gürtel;
зацягну́ць по́яс den Gürtel zúschnallen [féster zíehen*];
адпусці́ць по́яс den Gürtel wéitermachen, den Gürtel lóckern;
2.геагр. Zóne f -, -n, Érdgürtel m -s, -;
гара́чы по́яс héiße Zóne
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вы́круціць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.
1. Круцячы ў адваротны бок, дастаць, выняць, выцягнуць што‑н. Выкруціць электрычную лямпачку.// Вывернуўшы руку, прымусіць каго‑н. адпусціць што‑н. Я рвануў.. [Капейку] раз і другі і кульнуў пад сябе на мох. Я намагаўся выкруціць з рук наган.Брыль.//Разм. Узмацніць, павялічыць (пра агонь у лямпе). Зося падышла да стала, выкруціла ў лямпе агонь, прысела на ўслоне.Гартны.
2. Круцячы што‑н., выціснуць ваду. Туравец сеў на траву і, стараючыся не вярэдзіць раненую руку, зняў боты, выкруціў мокрыя анучы.Мележ.
6.Разм. Выгадаць. Грамадой.. падручыўся напалавіну.. шнурок урабляць. Колькі там тае палавіны.., а Грамабой яшчэ і з гэтай палавіны сабе выкруціць.Крапіва.
•••
Мокры, хоць выкруцігл. мокры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распусці́ць
1. (адпусціць) entlássen*vt; áuflösen vt (арганізацыю, сході г. д.);
die ~ straff ánziehen* нацягну́ць павады́ (тс.перан.);
die ~ schíeßen lássen* [lócker lássen*]адпусці́ць павады́ [ле́йцы]; разбэ́сціцца, да́ць во́лю (пачуццям, захапленням і да т.п.);
den [die] ~ ánlegen надзе́ць абро́ць, закілза́ць (тс.перан.);
mit verhängtem ~ [verhängten ~n] réiten* імча́цца наўска́ч
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
папусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак.
1.што, учым. Уступіць, адмовіцца ад чаго‑н. Я свайго не папушчу. □ Для Паходні касьба была першым сур’ёзным іспытам. Не дагледзець чаго, папусціць у дысцыпліне, пра якую вядзе размову штодня, — пойдзе так і ў жніво, і далей.Хадкевіч.//Разм. Тое, што і папусціцца (у 2 знач.). — О, як вы законы добра ведаеце, — сярдзіта крыкнуў Язэп, — скулу вам, а не штраф.. Гэта здзекі з мяне. Я не папушчу.Чарот.
2.што. Адпусціць, аслабіць, зрабіўшы даўжэйшым. Папусціць канцы вяроўкі. □ Я асцярожна ўзяў у рукі вудзільна і папусціў.. Але варта мне было аслабіць вуду, як паплавок кульнуўся і пайшоў на дно.Ляўданскі.
3.чым. Кінуць з размаху; запусціць. Папусціць каменем. □ [Чалавек] папусціў ламачынаю і якраз ўцэліў: востры сук сухой старадрэвіны разануў сабаку па баку.Чорны.
•••
Не папусціць у крыўдукаго — тое, што і не даць у крыўду каго (гл. даць).
1. Накіраваць, адаслаць каго‑н. куды‑н. У тую ж ноч палонных салдат і афіцэраў.. пад канвоем конных чырвонаармейцаў.. адправілі ў вёску Высокая Рудня.Колас.Пасля ранення.. [Міхала] перапраўлялі на партызанскі аэрадром, каб адправіць на Вялікую зямлю.Карпаў.// Справіць провады каму‑н., развітацца з ім; справіць вяселле. Адправіць навабранцаў у армію. Адправіць замуж. Адправіць у падарожжа.// Паслаць каго‑н. куды‑н., каб пазбавіцца яго прысутнасці; адпусціць. [Ніна:] — Мясцовых адправілі па дамах, а параненых прафесар забраў да сябе на кватэру.Мікуліч.[Алешын:] Адзіны выхад іх [жанчын і дзяцей] ад смерці збавіць — У час зацішша з крэпасці адправіць.Бачыла.
2. Звольніць каго‑н. з работы; вызваліць ад якіх‑н. абавязкаў. Адправіць на пенсію. □ ...Ужо з дзіцем ты лішняя ў хаце; На службе цябе разлічылі, адправілі — .. Не стала там хлеба дзіцяці.Купала.
3. Даць сігнал на адпраўку; дазволіць адпраўку. І я на таго чалавека крыўдую, Што некалі рана адправіў цягнік.Ляпёшкін.
4. Паслаць карэспандэнцыю, пасылку і пад. Адправіць тэлеграму. □ Апоўдні [Заранік] схадзіў у Старыцу на пошту і адправіў пакет у Мінск.Хадкевіч.
5. Не згадзіцца прыняць.
6. Адслужыць набажэнства. Адправіць імшу.
•••
Адправіць на той свет — забіць, давесці да смерці, загубіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак.
1.каго-што. Разм. Дазволіць наблізіцца, падпусціць да каго‑, чаго‑н. Я завёў свайго каня ў загародку, дзе раней стаяла Мальвіна, а Казікавага прыпусціў да кармушкі з сенам.Якімовіч.// Дазволіць зайсці, пусціць куды‑н. папасвіцца; прыпасвіць (пра жывёлу). [Рыгор:] Вось народ! Вось заразы! Ну няхай жа б дзе з краю прыпусціў [каня], дык не — паўгоней збіў.Крапіва.// Дапусціць да кармлення малаком маці (пра жывёл). Прыпусціць цяля да каровы.// Дапусціць да злучкі. Прыпусціць жарабка да кабылы.
2.што і чаго. Дадаць чаго‑н. куды‑н. Толькі ёсць і такія, што рады дачасна Для красы ў валасы прыпусціць серабро.Вітка.//Адпусціць, выпусціць што‑н. затрыманае. Карова малака не прыпусціла.
3.Разм. Тое, што і прыпусціцца. Хлопец з апошніх аслабелых сіл прыпусціў па траве, за ім пакутна, але цярпліва трываючы стому і страх, бегла Джулія.Быкаў.На момант ён прыпыніўся, глянуў па баках і прыпусціў зноў.Шашкоў.Прыпусціць ён [дождж] — зямля цвіце, І грыб, і ягада расце.Лужанін.
4.што. Прыладзіць, дапасаваць да чаго‑н. Акрамя клёпак, сюды [для бочкі] яшчэ патрэбны дошкі на дно, абручы... Потым усё гэта трэба належным чынам прыпусціць, змайстраваць. Тады толькі вада не пацячэ.Кулакоўскі.
5.што і без дап. Пакінуць запас пры раскроі. Прыпусціць на швы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)