push around

informal

абыхо́дзіцца з кім гру́ба; папіха́ць, трыма́ць у паняве́рцы каго́; зьдзе́квацца з каго́; стра́шыць, пало́хаць каго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

go by

а) міна́ць (пра час); прахо́дзіць паўз што

б) кірава́цца чым, трыма́цца чаго́

в) ісьці́ пад чым

go by the name — быць вядо́мым пад і́мем

г) абыхо́дзіцца без чаго́

He cannot go by without food — Ён ня мо́жа абыхо́дзіцца бязь е́жы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пераба́віць1 ’пераадольваючы цяжкасці, пераправіць каго-небудзь, што-небудзь у іншае месца; перавезці (сена праз раку)’ (ТСБМ, Янк. 3.; навагр., Шн.), сюды ж пераба́ўка ’пераправа, перавоз’ (Гарэц., Яруш.). Да пера- і ба́віцьба́віцца1 (гл.). Семантыка лексемы найбліжэй да чэш. мар. baviti se ’дарэмна затрымлівацца з-за нейкай перашкоды’ і рус. разан. бавиться ’з цяжкасцю абыходзіцца’ і, магчыма, ст.-слав. бавити ’выратаваць’.

Пераба́віць2 ’прыклікаць, паклікаць’ (навагр., Дзмітр.). Відаць, з прывабіць < ва́ба (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ОСМАРЭГУЛЯ́ЦЫЯ (ад осмас + лат. regulo накіроўваю),

сукупнасць фіз.-хім. працэсаў, якія забяспечваюць адноснае пастаянства асматычна актыўных рэчываў ва ўнутр. асяроддзі арганізма жывёл. Уласціва большасці жывёл. Існуюць 2 крайнія тыпы рэакцыі на асматычны стрэс. Пойкіласматычныя жывёлы асматычна лабільныя, асматычная канцэнтрацыя вадкасцей іх цела залежыць ад асяроддзя. Гамойасматычныя жывёлы асматычна стабільныя, пры змене навакольнага асяроддзя асматычны ціск іх унутр. вадкасцей застаецца адносна пастаянным. Адрозніваюць таксама гіперасматычных жывёл (прэснаводныя жывёлы, марскія храстковыя рыбы), якія падтрымліваюць больш высокую канцэнтрацыю асматычна актыўных рэчываў ва ўнутр. вадкасцях, чым у навакольным асяроддзі, і гіпаасматычных жывёл (марскія касцістыя рыбы, марскія паўзуны і некат. ракападобныя), што маюць ніжэйшую за асяроддзе канцэнтрацыю рэчываў. У млекакормячых асн. орган О. — ныркі, здольныя выдзяляць гіпатанічную мачу пры лішку вады і асматычна канцэнтраваную — пры яе недахопе. Прыстасаванне сістэм О. да ўмоў арыднай зоны ўключае шэраг механізмаў — павелічэнне канцэнтрацыйнай здольнасці нырак, што дазваляе абыходзіцца без пітной вады (кенгуровы пацук), павелічэнне трываласці да абязводжвання (асёл), выкарыстанне мачавой к-ты як канчатковага прадукту азоцістага абмену (паўзуны, птушкі), наяўнасць насавых залоз, якія выдзяляюць соль (некат. яшчаркі) і інш. У О. прымаюць удзел гіпаталамус, гіпофіз, наднырачнікі, шчытападобная і падстраўнікавая залозы, а таксама сенсорныя органы і рухальныя сістэмы. Эвалюцыя О. спрыяла асваенню разнастайных умоў існавання.

А.​С.​Леанцюк.

т. 11, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

uskommen* vi (s)

1) абыхо́дзіцца

2) ла́дзіць, жыць у зго́дзе

3) выхо́дзіць (з дому)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

abusive

[əˈbju:sɪv]

adj.

1) абра́зьлівы, зьнява́жлівы; рэ́зкі

abusive words — абра́зьлівыя сло́вы

abusive language — ла́янка

2) які́ дрэ́нна абыхо́дзіцца

3) няпра́вільна ўжы́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

glove [glʌv] n. пальча́тка;

He pulled his gloves on. Ён нацягнуў пальчаткі.

fit like a glove быць у са́мы раз/якра́з/як па ме́рцы;

handle with kid gloves даліка́тна абыхо́дзіцца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fair

нескл. [fer] сумленна;

to nie jest fair — гэта не сумленна (не прыстойна);

postępować fair — абыходзіцца сумленна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

misuse

1. [,mɪsˈju:z]

v.t.

1) памылко́ва ўжыва́ць

2) дрэ́нна абыхо́дзіцца з кім-чым, злоўжыва́ць

2. [,mɪsˈju:s]

n.

1) памылко́вае ўжыва́ньне

2) дрэ́ннае абыхо́джаньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

каштава́ць

(польск. kosztować, ад с.-в.-ням. kosten)

l) мець тую або іншую грашовую вартасць, цану; абыходзіцца ў якую-н. суму;

2) перан. патрабаваць вялікіх намаганняў;

3) спрабаваць на смак;

4) перан. зведваць, зазнаваць (напр. к. гора).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)