Но́рат ’від рыбалоўнай сеткі’ (Касп.; в.-дзв., паст., Сл. ПЗБ; мядз., Сл. ЦРБ, полац., Шн. 2), ’плеценая з нітак сетка для сена, пяхцер’ (Касп.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ст.-бел. норотъ ’верша’, рус. норот ’верша’. Гл. нерат.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нідарэ́йша ’нязграбны чалавек’ (гродз., Сл. ПЗБ). Няясна; відаць, аднолькавага паходжання з недарайда (гл.). Субстытуцыя суфіксаў ‑айда//‑эйиіа сведчыць пра магчымае балтыйскае паходжанне (вытворнае ад не ’не’ і daryti ’тварыць, утвараць’, параўн. бел. пачвара, польск. potwór і пад.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калма́ч ’кудлач’ (клец., Нар. лекс.). Да калматы (гл.), утворана суфіксам ‑ач як таўсмач ад таўсматы і да т. п. Рэгіянальны наватвор, з іншых дэрыватаў можна назваць бел. камлак (гл. камлакі) калмык (гл.) і, магчыма, смал. калмык ’чараўнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калча́н ’скураная або драўляная сумка, чахол для стрэл’ (БРС, ТС, ТСБМ). Ва ўсх.-слав. мовах запазычанне з тат. kolčan ’тс’, гл. Міклашыч, 123; Бернекер, 1, 543. У бел. мове, мяркуючы паводле крыніц, кніжнае запазычанне з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канстыту́цыя ’асноўны закон дзяржавы’, ’будова арганізма, склад цела’ (ТСБМ) кансцітуцыя (Яруш.). Ст.-бел. конституция, констытуция, констытуцыя ’укладанне, устанаўленне’ (XVI ст.), са ст.-польск. konstytucja, якое з лац. cōnstitūtiō ’устанаўленне’, ’арганізацыя, стан’ (Слаўскі, 2, 431; Булыка, Запаз., 167).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Астанаві́цца ’спыніцца’ (Яруш.), рус. остановиться. Ужыта, відаць, пад рускім уплывам, але наяўнасць слоў станавіць ’ставіць’, станавіцца (БРС) дапускае, што бел. астанавіцца паралельнае ўтварэнне з прэфіксам а‑ ад згаданага дзеяслова. Астаноўка (Яруш.) хутчэй за ўсё з рус. остановка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Беркін ’назва расліны Meliotus albus L. і інш.’ Гл. барку́н. Варыянт беркін запазычаны з адной з цюрк. форм. З цюрк. слоў, якія прыводзіць Мяркулава, Очерки, 87, бліжэй ад іншых да бел. формы стаіць караім. біркін ’быць запырсканым’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марці́ра артылерыйская гармата з кароткім ствалом’ (ТСБМ). У Крукоўскага (Уплыў, 82) бел. марты́ра — з рус. мовы, у якую (ў XVIII ст. праз гал. mortier ’ступа, марціра’) было запазычана з франц. mortier (< лац. mortārium ’ступа’ (Фасмер, 2, 658)).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́дык ’спецыяліст па медыцыне’, ’студэнт медыцынскай навучальнай установы’ (ТСБМ), ст.-бел. медикъ, медыкъ (XVII ст.) ’урач’ запазычаны са ст.-польск. medyk ’тс’, якое з лац. medicus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 129). Сучаснае значэнне прыйшло з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мляно́, мля́но ’туманна’ (бяроз., Шатал, брэсц., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі польск. mglawo ’тс’ і бел. туманна. Націск на канчатку такіх прыслоўяў з’яўляецца характэрным для ц.-палес. тэрыторыі, параўн. драг. холодно́ ’холадна’, выдрано́ ’месца, дзе ёсць рэха’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)