Раст, мн. л. расты́, ’парастак’ (астрав., Жд. 1). Нульсуфіксальнае ўтварэнне ад расты́, параўн. расток, храсток (гл.). Сюды ж (калі гэта не запазычанне з украінскай) раст — “маленькія-маленькія, з галоўку шпількі, сінія, іншым часам белыя кветкі, вылазяць амаль адразу, як сыдзе снег” (Караткевіч, Маладосць, 1987, 1, 159). Параўн. укр.раст ’ключыкі, Primula veris L.; кураслеп, Anemona nemorosa L.’, макед.рас ’куст’, балг.раст ’дубчык’, ра́сте ’галінкі для тутавага шаўкапрада’. Параўн. таксама аналагічныя, але аддзеяслоўныя рус.дыял.раст ’лепшы час для росту зеляніны і пад.; для сенакосу, збору малака (на масла) і пад.’, ’маладая трава (на пашы)’, што, паводле БЕР, 6, 186, запазычаны са стараславянскай; а таксама славен.rȃst ’рост, расліннасць’, серб.-харв.ра̑ст ’расліна’, макед.раст ’рост’, ст.-слав.растъ ’рост, вырастанне’, якія з’яўляюцца рэгулярнымі адпаведнікамі прасл.*orstъ < orsti, гл. рост, расці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́йка1 ‘мяльшчык, мяльшчыца’ (светлаг., хойн., Мат. Гом.), ‘трапальшчыца’ (хойн., ЛА, 2, Трух.); ‘мяліца, церніца, на якой труць лён, каноплі’ (ельск., Мат. Гом.). Да церці (гл.). Суфіксацыя, як у жне́йка, варажэ́йка і пад.
Трэ́йка2 ‘тройчы’ (Сцяшк. Сл.), трэ́йкі ‘тс’ (Янк. 1; маз.. Мат.), трэ́йко ‘тс’ (Нар. Гом., ТС). Параўн. укр.тре́йки ‘тс’. Утвораны пры дапамозе канцавых часціц з элементам ‑к‑ (гл. Копечны ў ESSJ SG, 1, 316), як у словах колькі, укр.скі́лько, польск.kilko, kilka, серб.ко̏лико, балг.колко і пад. Да тры, гл. тройка1. Карэннае ‑эй‑ замест ‑ой‑ можна патлумачыць уплывам балцкага субстрату, параўн. літ.trejì ‘тры’, trẽjos ‘трое’, лат.treji ‘трое’ (якое ўжываецца толькі з множналікавымі назоўнікамі), trejāds ‘траякі’; аднак, хутчэй за ўсё, тут мае месца варыянтнасць асноў *tri‑/*tre‑, параўн. трэці, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ,
адм.-тэр. адзінка ў Беларусі. Займае паўн.ч. рэспублікі, мяжуе з Літвой, Латвіяй і Расіяй. Утворана 15.1.1938. Пл. 40,1 тыс.км². Нас. 1438,8 тыс.чал. (1995). Цэнтр — г.Віцебск. У вобласці 21 раён: Аршанскі, Бешанковіцкі, Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзненскі, Міёрскі, Пастаўскі, Полацкі, Расонскі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі (гл. адпаведныя артыкулы), 19 гарадоў, у т. л. 5 абл. падпарадкавання — Віцебск, Лепель, Наваполацк, Орша, Полацк, 26 гар. пасёлкаў, 248 сельсаветаў, 6774 сельскія населеныя пункты.
Прырода. Амаль уся тэр. вобласці размешчана ў межах Беларускага Паазер’я. У цэнтр. частцы і на З Полацкая (займае амаль палову тэр.), на ПнУ Суражская нізіны, на У нізіна Лучосы, на Пд Чашніцкая раўніна і Верхнебярэзінская нізіна. Узвышшы і грады займаюць чвэрць тэр. вобласці, пераважаюць па яе ўскраінах: Нешчардаўскае, Гарадоцкае, Віцебскае (выш. да 295 м над узр. м.), Аршанскае, Ушацка-Лепельскае, Лукомскае ўзвышшы, Свянцянская і Браслаўская грады. Карысныя выкапні: даламіты (11 радовішчаў у Віцебскім, Гарадоцкім, Дубровенскім, Лёзненскім і Сенненскім р-нах), цэментныя гліны (радовішчы Пушча ў Віцебскім і Лукомль-1 ва Ушацкім р-нах), легкаплаўкія гліны і суглінкі (198 радовішчаў), торф (3400 радовішчаў), пясчана-гравійныя сумесі (161 радовішча), буд. пяскі (102 радовішчы), мінер. воды, сапрапелі (у 1429 азёрах) і інш. Клімат умерана-кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. ад -6,5 °C на З да -8,5 °C на У, ліп. каля 17—18 °C. Ападкаў ад 600 мм за год на раўнінах да 750 мм на ўзвышшах. Каля 70% іх выпадае ў цёплы перыяд. Вегет. перыяд 180—190 дзён. Па шчыльнасці рачной сеткі, колькасці і плошчы азёр вобласць займае 1-е месца ў рэспубліцы. Рэкі належаць бас.Зах. Дзвіны (85% плошчы), Дняпра, Нёмана, Ловаці. Найбольшыя: Зах. Дзвіна з прытокамі Усвяча, Обаль, Палата, Дрыса (справа), Каспля, Лучоса, Ула, Ушача, Дзісна (злева), Дняпро з Друццю і Бярэзінай (вярхоўі). З 2,8 тыс. азёр найбольшыя Асвейскае, Лукомскае, Дрысвяты, Дрывяты, Нешчарда, Снуды, Езярышча, Струста, Абстэрна. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя (больш за 40%), дзярновыя забалочаныя (каля 30%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (больш за 10%), тарфяныя (каля 15%) і інш., паводле мех. складу 67,2% сугліністыя, 24,6% супясчаныя, 6,6% пясчаныя, 1,6% гліністыя. Характэрныя мазаічнасць і завалуненасць глебы. Сярэдняя лясістасць 34,4%, ад 15—20% у Аршанскім, Дубровенскім, Чашніцкім, Міёрскім, Шаркаўшчынскім да 53—60% у Полацкім і Расонскім р-нах. Пераважаюць хваёвыя (38,7%) і яловыя (20,9%) лясы. Пашыраны таксама бярозавыя (24,2%), альховыя (11,1%), асінавыя (4,1%). Пад хмызнякамі каля 10% тэр., пад лугамі — 13%, пад балотамі — каля 6%. Меліярацыйны фонд вобласці 990 тыс.га, на 51% пл. праведзены асушальныя работы. У межах вобласці знаходзіцца асн. частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка, 22 дзярж. заказнікі, шэраг помнікаў прыроды.
Насельніцтва. Асн. насельніцтва — беларусы (81,8%), жывуць таксама рускія (13,5%), украінцы (1,7%), палякі (1,2%), яўрэі (1,1%) і інш. Гарадскога нас. 66,3%. Сярэдняя шчыльн. 36 чал. на 1 км², сельскага — 12 чал. на 1 км². Па адм. раёнах шчыльнасць насельніцтва вагаецца ад 30 чал. на 1 км² у Чашніцкім да 8 чал. на 1 км² у Расонскім р-не. Найб. гарады (тыс.чал., 1995): Віцебск 365, Орша 139, Наваполацк 97, Полацк 88. З 1991 натуральны прырост насельніцтва, а з 1994 міграцыйнае сальда сталі адмоўныя, адбываецца абсалютнае скарачэнне колькасці насельніцтва, а ў сельскай мясцовасці яшчэ яго старэнне.
Гаспадарка. Вядучая галіна — прамысловасць, у ёй занята каля 30% усіх працуючых. Спецыялізуецца па вытв-сці электраэнергіі, нафтаперапрацоўцы, нафтахіміі, машынабудаванні, лёгкай і харч. галінах. У адносінах да агульнарэсп. аб’ёму выпускаецца (1994, %): ільняных тканін і поліэтылену 100, прадуктаў нафтаперапрацоўкі каля 50, электраэнергіі 48,7, металарэзных станкоў 47,6, дываноў і дывановых вырабаў 40,4, панчошна-шкарпэткавых вырабаў 35,6, абутку 21,6, драўнінна-валакністых пліт 29, буд. цэглы 20, алею 92,3, масла 18,7, кансерваў 20,3. Самыя значныя прадпрыемствы сканцэнтраваны ў Віцебску, Полацкім прамвузле (Полацк і Наваполацк) і Оршы. У Віцебску выпускаецца больш за 70% прадукцыі машынабудавання і лёгкай прам-сці, у Полацкім прамвузле — уся прадукцыя нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі, у Оршы — усе льняныя тканіны. Самая магутная ў рэспубліцы Лукомская ДРЭС у Новалукомлі. Прадпрыемствы паліўнай прам-сці (торфапрадпрыемствы), металаапрацоўкі (у асн. рамонтныя), лясной, дрэваапр., буд. матэрыялаў, харч. размеркаваны па тэр. вобласці. Па ўзроўні прамысл. развіцця таксама вылучаюцца Глыбоцкі, Чашніцкі, Лепельскі, Пастаўскі і Талачынскі р-ны. У сельскай гаспадарцы занята каля 22% працуючых. Вобласць спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, ільнаводстве. У прыгарадных зонах Віцебска, Полацка, Оршы развіты птушкагадоўля, агародніцтва, садоўніцтва. У 1994 на долю жывёлагадоўлі прыпадала 56,8%, раслінаводства — 43,2% валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі вобласці. Назіраецца зніжэнне ўдзельнай вагі жывёлагадоўлі (у 1990 было 68%) і павышэнне долі раслінаводства. С.-г. ўгоддзі займаюць 45% тэр. вобласці, у т. л.пад ворывам 29,9%. У структуры пасяўных плошчаў пераважаюць збожжавыя і зернебабовыя, а таксама кармавыя культуры. Сярод збожжавых найбольшыя плошчы пад ячменем і жытам. У вобласці высокая ўдзельная вага пасеваў лёну-даўгунцу (каля 35% валавога збору льновалакна ў рэспубліцы). Найбольшыя пасевы лёну на ПдЗ і ПдУ вобласці. На 738 фермерскіх гаспадарак прыпадае 18,3 тыс.гас.-г. угоддзяў (1995), або каля 1%. Вял. долю ў пасяўных плошчах і зборы бульбы займаюць асабістыя дапаможныя гаспадаркі. Жывёлагадоўля малочна-мяснога кірунку, развіты свінагадоўля (буйныя свінагадоўчыя комплексы), авечка- і птушкагадоўля. На азёрах — азёрна-рыбныя гаспадаркі. У 1990-я г. наглядалася скарачэнне пагалоўя жывёлы і жывёлагадоўчай прадукцыі.
Транспарт. Эксплуатацыйная даўж. чыгункі 1223 км (1994). Па шчыльнасці чыг. сеткі вобласць займае 2-е месца ў рэспубліцы. Па яе тэрыторыі праходзяць міжнар. магістралі Масква—Орша—Мінск—Варшава, Санкт-Пецярбург—Віцебск—Орша—Кіеў, Смаленск—Віцебск—Полацк—Рыга. Важнае значэнне маюць чыгункі Орша—Унеча, Невель—Полацк—Маладзечна, Орша—Лепель, Крулеўшчына—Варапаева—Паставы і далей у Літву. Буйныя чыг. вузлы Орша, Віцебск, Полацк. Працягласць аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 8,5 тыс.км (1994). Асн. магістралі Масква—Орша—Мінск—Брэст, Санкт-Пецярбург—Віцебск—Орша—Кіеў, Смаленск—Віцебск—Полацк—Даўгаўпілс, Віцебск—Лепель—Мінск. Суднаходства па Зах. Дзвіне ад Веліжа да Полацка і па Дняпры ніжэй Оршы. Па тэр. вобласці праходзіць адгалінаванне ад нафтаправода «Дружба» (ад Унечы на Оршу—Наваполацк і далей у Латвію ў порт Вентспілс), газаправод «Ззянне Поўначы». Аэрапорт у Віцебску.
Л.В.Казлоўская.
Табліца 1 Пасяўныя плошчы Віцебскай вобласці
Плошча, тыс.га
1990
1995
Уся пасяўная плошча
1180,9
1200,2
Збожжавыя і зернебабовыя
490
502,5
Лён-даўгунец
59
39,2
Бульба
87
94,2
Агародніна і бахчавыя культуры
7
12,5
Кармавыя культуры
537,9
551,8
Табліца 2 Пагалоўе жывёлы і птушкі ва ўсіх гаспадарках Віцебскай вобласці
Пагалоўе, тыс. галоў
1990
1995
Буйная рагатая жывёла
1156
900
у т.л. каровы
397
379
Свінні
861
572
Авечкі і козы
128
79
Птушка
6382
6000
Да арт.Віцебская вобласць: 1 — краявід на Браслаўшчыне; 2 — на палях Віцебшчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
загна́ць, ‑ганю, ‑гоніш, ‑гоніць; зак., каго-што.
1. Прымусіць каго‑н. увайсці куды‑н., апынуцца дзе‑н. Загнаць кароў у хлеў. □ Самая цяжкая справа была — загнаць апошніх звяроў у клетку.Маўр.— О, трэба было бачыць, як наш Гектар сёння чорнага ката загнаў на яблыню! — прамовіла Дануся.Карпюк.// Вымусіць апынуцца дзе‑н. далёка. [Мікуця] калісьці загналі былі ў Ашхабад.Чорны.// Перамясціць, адагнаць у пэўны пункт (машыну, калёсы, човен і пад.). Загнаць машыну ў гараж. Загнаць лодку ў чарот.
2. Замучыць хуткай яздой. Загнаць каня.
3. Убіць, забіць, увагнаць з сілай. Загнаць цвік у сцяну. □ [Ляснік] у пень загнаў сякерку, Дубальтоўку зняў з пляча.Грахоўскі.Я пазіраю на дзядзьку ды і кажу: — У мяне нага, мусіць, будзе нарываць. Стрэмку, ці што, загнаў пад пазногаць.Баранавых.
4.Разм. Прадаць, збыць. Загнаць боты на рынку.// Страціць, расходаваць. Загналі ўсе грошы на машыну.
5.Абл. Перамагчы, узяць верх над кім‑н. Застаўшыся ўдвух, Іван з Федзем непрыкметна для сябе паскорылі крок. Ішлі, быццам стараліся загнаць адзін аднаго.Кудравец.
•••
Загнаць запас — назапасіць.
Загнаць клін — тое, што і забіць клін (гл. забіць 1).
Загнаць у казіны рог — паставіць у бязвыхаднае становішча, узяць верх (у бойцы, спрэчцы).
Загнаць (увагнаць, звесці) у магілу (у труну, у дамавіну, на той свет, у зямлю) — давесці да смерці, звесці са свету.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адбі́так, ‑тка і ‑тку, м.
1.‑тка. Тое, што адлюстравалася на гладкай, бліскучай паверхні ў выніку пераламлення светлавога праменя; адлюстраванне. Тут ціха ля ног плешча чорная хваля азёрная, Адбіткі дубоў і сасонак чарнеюць з вады.Лойка.Справа і злева мільгаюць вуліцы, дамы-палацы, часта іх адбіткі купаюцца ў забетанаваных водах Неўкі і Фантанкі.Лупсякоў.// Цень прадмета, асветленага з процілеглага боку, на якой‑н. паверхні. На бледна-сіняй сцяне, на белых дзвярах палаты ўжо [свяціўся] вялікі сонечны квадрат з адбіткамі рамы.Шамякін.
2.‑тка. След, які астаўся на чым‑н. ад іншага прадмета. Адбіткі пальцаў. □ Вільготны пясок увесь спярэшчаны.. слядамі [чаек]. Усюды адбіткі іх лапак, нібы нейкі складаны, адмысловы ўзор.В. Вольскі.
3.‑тку. Тое, што з’яўляецца адлюстраваннем, перадачай у вобразах і паняццях чаго‑н. Тое, што азначала карэнныя змены ў агульным жыццёвым лёсе народа, не магло не знайсці свайго адбітку ў сферы мастацтва, літаратуры.Перкін.
4.‑тку. След, пячаць, адзнака якіх‑н. пачуццяў, уздзеянняў, уплываў і пад. На ўсіх рэчах у хаце ляжаў адбітак маладой свежай дбаласці.Васілевіч.Час бяжыць імкліва, нястрымна і на ўсё кладзе свой адбітак.Хадкевіч.
5.‑тка. Тэкст, малюнкі і пад., адціснутыя паліграфічным спосабам. І калі, нарэшце, прэс падымаюць, на кардоне застаецца выразны адбітак як тэксту, так і малюнкаў.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капе́йка, ‑і, ДМ ‑пейцы; Рмн. ‑пеек; ж.
1. Грашовая адзінка, роўная адной сотай рубля, а таксама манета гэтай вартасці. Рыгор дастаў з кішэні капейку і падаў яе хлапчуку.Гартны.
2.толькімн. (капе́йкі, ‑пеек). Разм. Дробныя разменныя манеты. [Сяргей] разгарнуў кулак і паказаў капейкі.Брыль.
3.зб.Разм. Грошы, грашовыя сродкі. — Навучыўся — і добра, пасаду бяры, Можа й нам дапаможаш капейкай.Глебка.Беражы бацькаву капейку, то і сваю здабудзеш.Прыказка.
•••
Абысціся ў капейкугл. абысціся.
Без капейкі — без якіх‑н. сродкаў існавання.
Да (апошняй) капейкі — усё, цалкам, поўнасцю, без астатку (патраціць, заплаціць, атрымаць і пад.).
Жывая капейка — пра ўсё, што дае прыбытак, даход.
З капейкамі — трохі больш за якую‑н. суму (пры недакладных падліках).
Збіцца з капейкігл. збіцца.
Капейка ў капейку — абсалютна дакладна, колькі патрабуецца.
Лішняя капейка — пра запас грошай.
На капейку — вельмі мала, зусім нямнога.
Ні за капейку — тое, што і ні за грош (гл. грош).
Ні капейкі (за душой) — зусім няма грошай.
Ні ў капейку не ставіцьгл. ставіць.
Свежая капейка — толькі што заробленыя грошы.
У белы свет, як у капейкугл. свет.
Узбіцца на капейкугл. узбіцца.
Як адна капейка — зусім дакладна, ні больш ні менш (пра названую суму грошай).
Як адну капейку — усё поўнасцю (страціць, зрасходаваць, заплаціць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згрэ́бціізграбці́, зграбу, зграбеш, зграбе; зграбём, зграбяце; пр. згроб, згрэбла і зграбла; згрэбла і зграбло; зак., каго-што.
1. Грабучы, сабраць у адно месца. Зграбці сена ў копы. Згрэбці вуголле ў кучу.// Грабучы, прыбраць адкуль‑н. Здавалася, што зусім нядаўна з гэтага шэрага току згрэблі салому, змялі збожжа і падрыхтавалі да новай малацьбы.Нядзведскі.Зваляць, бывала, луг у пракосы, сена зграбуць, а хмарка пакажацца — прыслухоўваюцца да далёкага грому людзі.Бялевіч.
2.Разм. Грабучы, скінуць адкуль‑н. Згрэбці снег са страхі. □ Я згроб камароў, што паналіпалі ў .. [каня] ля воч.Скрыган.
3. Хуткім махам, рухам узяць што‑н. у руку (у рукі); узяць сабе. [Ляснік] спыніўся, згроб шапку ў жменю і зрабіў нізкі, аж да самай зямлі, паклон.Лобан.Адам згроб гадзіннік, узняў яго над галавой і так бразнуў аб падлогу, што толькі розныя шасцяроначкі заскакалі па прахадной.Корбан.[Шандыбовіч] трапным рухам згроб пляшку і паклаў сабе ў кішэню.Кулакоўскі.//З сілаю схапіць, абхапіць каго‑н. З ціхім одумам прыпыніўся .. [Ладымер] пачакаць, пакуль унук падбяжыць да яго. А як падбег, ласкава згроб яго пад сваю лёгкую руку, і пайшлі яны гэтак абняўшыся.Чорны.// Арыштаваць, схапіць. Людвісю людаеды згрэблі, На смерць вядуць, яна ідзе Пад вербамі, па вузкай грэблі, Дзе азярцо, як майскі дзень.Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праміну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.каго-што. Прайсці, праехаць міма каго‑, чаго‑н. [Паходня] прамінуў завулак, што вёў дахаты, і пашыбаваў да будынка ў цэнтры вёскі.Хадкевіч.Машына, узнімаючы за сабою пыл, ужо даўно прамінула шэрыя станічныя гароды.Чыгрынаў.
2.(1і2ас.неўжыв.). Прайсці, мінуць (пра час, здарэнні і пад.). Дзень прамінуў. Ужо ў імгле Стаў набліжацца вечар.Танк.Мы нават не заўважылі з табою, Як прамінула наша маладосць І мы ўступілі ў сталыя гады.Глебка.
3.што. Зрабіць пропуск (у пісьме, пры пытанні). Прамінуць радок. Прамінуць дзве старонкі.
4.перан.; што і здадан.сказам(звычайназадмоўем). Упусціць выпадак зрабіць, сказаць што‑н. Дануся ні аднаго разу не прамінула, каб не сустрэцца са мной.Карпюк.[Далідовіч] не прамінуў выпадку, каб распытаць у сувязных, ці не ведаюць яны што-небудзь пра партызанскага разведчыка, якога захапілі немцы.Шахавец.
5.перан.; каго-што. Прапусціць, абысці каго‑, што‑н. На службе аб гэтым канцэрце яшчэ задоўга прагудзелі ўсе вушы, і я вырашыў не прамінуць яго і, канешне, запрасіць Соню.Ракітны.Трэба сачыць, каб нікому лішняга не прыпісаць і нікога не прамінуць.Кавалёў.
6.перан.; каго-што. Абысці, не закранаючы (у размове, пры абмеркаванні і пад.). Гаворачы пра вобраз масы ў паэме, нельга прамінуць такога моманту, як гістарычная канкрэтнасць.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пране́сці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. пранёс, ‑несла і ‑нясла, ‑несла і ‑нясло; заг. пранясі; зак., каго-што.
1. Прайсці з ношай якую‑н. адлегласць ці які‑н. час. Праўда, Аўдоцця разы два хацела сама пранесці малое, але Каця толькі дзякавала і прасіла не клапаціцца.Гаўрылкін.
2. Несучы каго‑, што‑н., прайсці міма каго‑, чаго‑н. Пранесці сцягі міма трыбуны.// Несучы, прасунуць праз што‑н. вузкае; даставіць куды‑н. Пранесці стол праз дзверы.//Разм. Таемна, непрыкметна несучы што‑н., даставіць яго куды‑н. Млынар кідае скарынку ў вялікі крапіўны мех, але тут, на складзе, апетыт яго разгараецца. Столькі тут усяго! — Калі можна, дарагі, то я яшчэ пару баначак фарбы прыхвачу. Аканіцы зусім аблезлі. Пранясу — ні адзін чорт не ўбачыць.Навуменка.//перан. Захаваць, зберагчы (пачуцці, думкі і пад.) на працягу доўгага часу. Неба, зоры беларускія І людзей тваіх красу Я на фронце поплеч з рускімі, Нібы песню, пранясу.Астрэйка.Маці, маці!.. Вобраз твой я пранясу ў сваім сэрцы праз усё жыццё, пакуль буду магчы дыхаць.Ермаловіч.
3. Хутка правезці, прамчаць, пракаціць каго‑, што‑н. Коні пранеслі нас па вуліцы.
1.што. Зрабіць няспраўным, непрыгодным для ўжывання, карыстання; пашкодзіць. [Дэлегат:] — І каб жа гаспадары, а то сапсуюць зямлю. Зямля любіць, каб і з яе браць і каб ёй даваць.Галавач.Колькі гэты ксёндз сапсаваў паперы, пакуль адна з камедый была прынята да пастаноўкі!Бядуля.// Зрабіць нясвежым (аб прадуктах). Сапсаваць мяса.
2.каго-што. Прывесці ў хваравіты стан. [Доктар:] Вам [Наталі] здароўе сапсавалі няўмекі. Вы не сцерагліся.Чорны.Калупае сахаром той гной Зося, асцерагаецца, праўда, — не доўга сябе сапсаваць.Крапіва.
3.што. Змяніць на горшае, пагоршыць; зрабіць дрэнным. Сапсаваць адносіны. □ Гэтая сустрэча, радасная ўпачатку, пад канец зусім сапсавала.. настрой [Івана Іванавіча].Быкаў.І ні слова больш не сказаў Рыгорка; так можна ўсю справу сапсаваць.Якімовіч.// Сарваць, парушыць. Добра было б цяпер напасці на [вайсковы абоз]. Але нельга: самавольным учынкам можна сапсаваць увесь план.Маўр.[Верабей:] — Ну, чакайце ж! Ваша свята я таксама сапсую!Гілевіч.
4.каго-што. Зрабіць дрэнны ўплыў. [Давідовічыха:] Ой, не, зусім не сапсавалі твае душы, дзевухна!Лупсякоў.Едучы дадому, Варановіч думаў, што рабіць з Шалютам, якога былая слава сапсавала дашчэнту.Дуброўскі.