набі́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да набіўкі; які служыць, прызначаны для набіўкі. Набівачная машына. Набівачны матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нава́гавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да навагі. Навагавы промысел. // Прыгатаваны з навагі, з навагай. Навагавая юшка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагаві́чны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да нагавіц. Нагавічны пояс. // Прызначаны для шыцця нагавіц. Нагавічны матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́баршчык, ‑а, м.

Той, хто мае права ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў. Агітатары правялі гутаркі з выбаршчыкамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́грузачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да выгрузкі. Выгрузачныя работы.

2. Прызначаны для выгрузкі. Выгрузачная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкупны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да выкупу; прызначаны для выкупу. Выкупныя грошы. Выкупное права. Выкупныя цэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галантарэ́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да галантарэі. Галантарэйны тавар. // Прызначаны для продажу галантарэйных вырабаў. Галантарэйны магазін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аракчэ́еўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аракчэеўшчыны; дэспатычны. жорсткі, уласцівы аракчэеўшчыне. Аракчэеўскі рэжым. Аракчэеўскія ваенныя паселішчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асуша́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асушэння. Асушальныя работы. // Які прызначаны, служыць для асушэння. Асушальны канал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да аўтографа. Аўтаграфічная калекцыя.

2. Які з’яўляецца аўтографам. Аўтаграфічны надпіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)