Пані́кніца ’расліна Geum rivale L.’ (Кіс., Касп., Гарэц., Дэмб. 1, 288), ’кураслеп, Anemone L.’ (Інстр. II), панокніца, паніконніца (Кіс.), па́ныківіца (Бяльк.) ’тс’. Дэрыват з суф. ‑іца ад панікнуць < нікнуць паводле формы звісаючых уніз кветак. Параўн. чэш. poniklec ’Pulsatilla’ < poniknouti (Махэк₂, Jména rostl., 48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастано́ва ’калектыўнае рашэнне’, ’распараджэнне дзяржаўнай установы’ (ТСБМ). Укр. постано́ва ’пастанова, рашэнне’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана паводле установа, якая таксама з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем. Да пастанаві́ць ’прыняць пастанову, вырашыць’, ’вызначыць’, ’прызначыць’, ’паставіць што-н.’, ’пабудаваць’ (ТСБМ, Янк. 1, Касп., Ян.) < прасл. stanoviti. Гл. ста́віць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахі́стка ’акравак каляровай тканіны, ейны пруг, якія выкарыстоўваюцца як стужка ці аблямоўка’ (Шн. 3, Касп.). Да прасл. xystati () (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 159). Паводле семантыкі, бел. лексема з’яўляецца роднаснай з укр. похистити ’схаваць, абараніць’, хиститися ’абгароджвацца, хавацца, прыкрывацца’, захист ’абарона’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галамя́ ’галышом’ (Сцяшк. МГ). Па сваёй марфалагічнай структуры, здаецца, мае дакладную адпаведнасць, напр., у рус. дыял. голомя́ ’басанож’ (СРНГ, 6, 323). Паводле словаўтварэння, гэты тып слоў можа адносіцца да вельмі старажытнай марфалагічнай структуры (ці не звязваецца з вытворнымі з архаічным суфіксам *‑men?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гуга́ць ’гуляць, банкетаваць; весці разгульнае жыццё’ (Нас.). Трубачоў (Эт. сл., 7, 167) параўноўвае са славен. gúgati ’гайдаць, разгушкаць’, чэш. huhati ’крычаць (пра саву)’, рус. гу́га́ть ’гайдаць, разгойдваць’. Паводле Трубачова (там жа), слова экспрэсіўнага паходжання. Гл. яшчэ Бернекер, 1, 361; Фасмер, 1, 469.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіпо́тэза ’гіпотэза’. Рус. гипо́теза, укр. гіпо́теза. Для бел. і ўкр. непасрэднай крыніцай з’яўляецца рус. гипо́теза (якое, паводле Фасмера (1, 407), запазычана з польск. hipoteza або ням. Hypothese; першакрыніца — лац. hypothesis < грэч.). Шанскі (1, Г, 80) выводзіць рус. слова з лац. hypothesis < грэч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́мны ’горды’ (Нас., Байк. і Некр.). Паводле Кюнэ (Poln., 52), запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dumny ’горды’ (аб паходжанні польск. слоў гл. Брукнер, 103; Слаўскі, 1, 179). Параўн. ду́ма2 (гл.). Гл. яшчэ Слаўскі, там жа; Трубачоў, Эт. сл., 5, 154–156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ланцэ́т ’невялікі хірургічны нож, востры з двух бакоў’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 88), прыйшло з рускай мовы. Аднак рэальна магло быць запазычана праз польскую мову. Першакрыніцай з’яўляецца франц. lancette ’тс’ < lance ’піка, дзіда’ < лац. lancea ’тс’ (Фасмер, 2, 458; Слаўскі, 4, 44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Батле́йка (БРС, Др.-Падб.), рус. дыял. (зах.) бетле́йка. Паводле Фасмера, 1, 162, з польск. betlejka ’тс’ (а гэта ад мясцовай назвы Bethlehem, гл. Брукнер, 22). Да гісторыі бел. батлейкі гл. Г. І. Барышаў, А. К. Саннікаў, Беларускі народны тэатр батлейка, Мінск, 1962.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валаха́ты ’касматы’ (БРС, Клім., Крачк., Кольб.); валахаты ’тс’ (Федар., 7). Рус. волохатый, укр. волохатий, волохи ’валасы’, польск. włochaty ’тс’. Да волас. Паводле Брукнера, 627, х < с у зневажальных формах, як Moch < Moskal. Іншы пункт гледжання Фасмер (1, 345). Гл. таксама Рудніцкі, 1, 471.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)