ЮКА́ВА (Yukawa) Хідэкі (23.1.1907, Токіо — 8.9.1981),
японскі фізік-тэарэтык; заснавальнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Чл.Яп. акадэміі (1946), замежны чл.Нац.АН ЗША (1949), АНСССР (1966). Скончыў ун-тг. Кіёта (1929), дзе і працаваў (з 1939 праф., у 1953—70 дырэктар НДІ фундаментальнай фізікі). У 1933—39 ва ун-це г. Осака, у 1949—53 праф. Калумбійскага ун-та (ЗША). Навук. працы па квантавай і ядз. фізіцы, тэорыі элементарных часціц, тэорыі нелакальных палёў. На аснове ідэй І.Я.Тама і Дз.Дз.Іваненкі аб абменным характары ядз. сіл прапанаваў іх палявую (мезонную) тэорыю (1935). Прадказаў існаванне зараджаных (1935) і нейтральных (1938) мезонаў. Першы выказаў ідэю зараджанага прамежкавага базона (1935, гл.Прамежкавыя вектарныя базоны). Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1964). Нобелеўская прэмія 1949. Яго імем названы Ін-ттэарэт. фізікі Кіёцкага ун-та (з 1990) і малая планета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНГ, Янг (Young) Томас (13.6.1773, г. Мілвертан, Вялікабрытанія —10.5.1829), англійскі фізік, астраном і ўрач; адзін са стваральнікаў фіз. і хвалевай оптыкі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1794) і яго сакратар (з 1802). Вучыўся ў Лонданскім, Эдынбургскім і Гётынгенскім ун-тах. З 1811 урач у шпіталі св. Георгія (Лондан), адначасова з 1818 сакратар Бюро даўгот і кіраўнік выдання «Марскога календара». Навук. працы па фіз. і фізіял. оптыцы, акустыцы, механіцы, астраноміі і інш. Даследаваў інтэрферэнцыю і дыфракцыю святла, вызначыў даўжыні светлавых хваль розных колераў (1801—03), выказаў гіпотэзу аб папярочнасці светлавых хваль (1817). Распрацаваў тэорыю колеравага зроку, растлумачыў акамадацыю вока. Увёў асн. характарыстыку пругкасці матэрыялаў — Юнга модуль (1807), упершыню звярнуў увагу на ўзаемасувязь мех. работы і энергіі. Прымаў удзел у падрыхтоўцы матэрыялаў для дадатку да «Брытанскай энцыклапедыі», займаўся расшыфроўкай егіпецкіх іерогліфаў.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970;
Творцы физической оптики: Сб. ст.М., 1973;
Степанов Б.И. Очерки по истории оптической науки. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯПО́НСКАЕ ПІСЬМО́,
змешанае ідэаграфічна-сілабічнае пісьмо, у якім спалучаюцца іерогліфы і складовыя знакі (т.зв. кана). Выкарыстоўваецца для запісу тэкстаў на японскай мове. Склалася ў 6—7 ст. на аснове кітайскага пісьма. У 9 ст. з-за змен у напісанні іерогліфаў утварылася некалькі розных графічных сістэм, з якіх пашырыліся 2 — катакана (скарочаныя іерогліфы ва ўстаўным напісанні) і хірагана (поўныя скарапісныя іерогліфы), іх знакі паводле сэнсу эквівалентныя. З 19 ст. агульнапрыняты спосаб змешанага пісьма, калі асновы знамянальных слоў пішуцца іерогліфамі, а службовыя словы і афіксы — хіраганай; новыя запазычанні пішуцца пераважна катаканай. У 1946 колькасць іерогліфаў скарочана да 1850, пазней павялічана да 1945. Кірунак пісьма зверху ўніз і справа налева. Японская лацінка, якая існуе з 19 ст., мала пашырана. Стараж. пісьмовыя помнікі з 8 ст. («Кодзікі», 712; «Ніхон-сёкі», 720).
Літ.:
Сыромятников Н.А. Древнеяпонский язык. М., 1972;
Фельдман-Конрад Н.И. Японско-русский учебный словарь иероглифов. 2 изд. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯХТ-КЛУБ,
спартыўная арганізацыя, якая культывуе парусны спорт, радзей вяслярны і інш. віды воднага спорту. Мае пэўнае забеспячэнне і абсталяванне — судны (яхты) розных класаў і комплекс абслуговых збудаванняў (элінгі, прычалы і боксы для швартоўкі і стаянкі яхтаў, механізмы для падымання і спуску суднаў, майстэрні і інш.).
Першыя Я.-к. засн. ў 1720 (г. Корк, Вялікабрытанія); у Расіі — у 1720-я г. на Анежскім воз., у сярэдзіне 19 ст. — у С.-Пецярбургу і Маскве, у інш. краінах.
Першы на Беларусі Я.-к. створаны ў 1969 у Мінску (Заслаўскае вадасх.); яго ўзначальваў засл. трэнер Беларусі М.Ф.Кірык. Найбуйнейшыя сучасныя спарт. арг-цыі Беларусі, якія маюць Я.-к.: Рэсп. цэнтр алімп. падрыхтоўкі па парусным спорце Мін-ва спорту і турызму Беларусі, спец. дзіцяча-юнацкая школа алімп. рэзерву па парусным спорце пры Мінскім гар. упраўленні па фіз. культуры, спорце і турызме, дзіцяча-юнацкая спарт. школа прафсаюзаў у г. Гродна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАЁНАК Іван Сцяпанавіч (н. 25.1.1937, в. Семяньковічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне мед. і біял.навук.Д-рмед.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1963). З 1966 у Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві. З 1973 у Бел. філіяле Цэнтр.НДІ працы (заг. лабараторыі). З 1988 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры медыцыны катастроф). З 1994 у Бел. ун-це інфарматыкі і электронікі (заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні ўплыву на здароўе чалавека навакольнага асяроддзя, распрацоўцы метадалогіі прагназіравання ацэнкі здароўя насельніцтва Беларусі ва ўмовах пастаяннай змены фактараў асяроддзя і інш.
Тв.:
Построение модели медико-экологического мониторинга в РБ (разам з Я.У.Новікавым) // Предпатология: проблемы и решения. Мн., 2000;
Территориально-дифференцированный подход к оценке здоровья населения с учетом оценки загрязнения окружающей среды (разам з С.М.Сакаловым) // Здоровье и окружающая среда. Мн., 2001;
Пути решения проблемы экологической безопасности как управляемой системы // Там жа. Мн., 2002. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЦЮШКО́ Вячаслаў Іванавіч (н. 26.3.1936, в. Берказы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне буд. вытв-сці, педагог. Канд.тэхн.н. (1978), праф. (1991). Выдатнік ваен.буд-ва (1967). Выдатнік вышэйшай адукацыі СССР (1985). Скончыў Ленінградскае вышэйшае ваен.інж.-тэхн. вучылішча (1963). З 1968 у Сімферопальскім вышэйшым ваен.-паліт.буд. вучылішчы, з 1980 у Талінскім вышэйшым ваен.-паліт. вучылішчы (нач. кафедры). З 1993 у Мін-ве адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 2002 дырэктар Цэнтра метадычнага забеспячэння вучэбна-выхаваўчага працэсу Рэсп. ін-та вышэйшай школы БДУ. Навук. працы па кіраванні фіз.-мех. ўласцівасцямі буд. матэрыялаў, вырабаў і канструкцый, пытаннях кіравання якасцю падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Аўтар шэрагу адукац. стандартаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Строительные материалы и детали. Ч. 11. Таллин, 1987;
Стиль управления подразделением военно-строительной части. Таллинн., 1991;
Системно-деятельный подход к разработке десятибалльной шкалы оценки знаний и компетентности студентов // Университетское образование и наука в XXI столетии: Материалы Междунар. науч.-метод. конф. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ РЭСПУБЛІКА́НСКІ САЮ́З МО́ЛАДЗІ (БРСМ),
добраахвотнае грамадскае маладзёжнае аб’яднанне. Створаны 6.9.2002 на аб’яднаўчым з’ездзе Бел.патрыят. саюза моладзі і Бел. саюза моладзі. Дзейнічае на аснове статута. Вышэйшы орган — з’езд, які праводзіцца не радзей як 1 раз у 3 гады. Асн. мэты — стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзеянне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадз. супольнасці, заснаванай на патрыят. і духоўна-маральных каштоўнасцях бел. народа; садзейнічае распрацоўцы юрыд. і сац.-эканам. гарантый моладзі, што ўраўноўваюць яе магчымасці з інш.сац. групамі; падтрымлівае ініцыятывы, скіраваныя на інтэлектуальнае, духоўнае, фіз. развіццё моладзі, стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці; удзельнічае ў распрацоўцы маладзёжных праграм і інш. Аб’ядноўвае юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 14—31 гадоў. На 1.1.2003 дзейнічалі ЦК, Бюро і Сакратарыят, 7 абкомаў, у т. л. Мінскі гар., 128 райкомаў, у т. л. 9 у Мінску, 23 гаркомы, 10 райкомаў у буйных гарадах, 12 пярвічных арг-цый з правамі райкомаў, якія аб’ядноўвалі каля 54 тыс.чл. БРСМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕШЧЫЛО́ЎСКІ Пётр Вікенцьевіч (н. 17.7.1938, в. Хвоева Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1998), праф. (2003). Скончыў БСГА (1964), Мінскую вышэйшую парт. школу (1967). З 1967 нач. аддзела ў Мін-ве сельскай гаспадаркі Беларусі, з 1977 заг. аддзела ў Бел.НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (з 1979 заг. сектара). У 1991—97 нам.нач.Гал.навук.-арганізац. ўпраўлення Акадэміі агр. навук Беларусі. З 1997 спецыяліст Сакратарыята Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1999 заг. кафедры Бел.эканам. ун-та. Навук. працы па праблемах фарміравання і выкарыстання прац. рэсурсаў у АПК, аховы навакольнага асяроддзя, развіцця АПКва ўмовах інтэнсіфікацыі і спецыялізацыі вытв-сці.
Тв.:
Экономика агропромышленного комплекса в вопросах и ответах. Мн., 1992;
Основы коммерческой деятельности. Мн., 1994;
Трудовые ресурсы села: проблемы и пути решения. Мн., 1998;
Государственное регулирование трудовых отношений в агропромышленном секторе экономики. Мн., 2000;
Экономика предприятий и Отраслей АПК. Мн., 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́КЦЕЎ Валянцін Рыгоравіч (н. 5.9.1944, в. Язвіны Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (2003). Канд.тэхн.н. (1986). Скончыў БПІ (1973). З 1966 працаваў на з-дзе, з 1972 нач. сектара Мінскага аддзела Цэнтр.н.-д.тэхн. ін-та Мін-ва абароннай прам-сці СССР, з 1985 нач. сектара, заг. лабараторыі Мінскага філіяла н.-д.тэхн. ін-та аптычнага прыладабудавання, з 1992 у НДІ працы (заг. аддзела, з 1995 нам. дырэктара), з 2003 заг. кафедры БДУ. Навук. працы па сац.-працоўных працэсах, матэм. мадэлях і выкарыстанні камп’ютэрнай тэхнікі, тэхн. падрыхтоўкі вытв-сці.
Тв.:
Автоматизированный расчет режимов резания и норм времени. Мн., 1990;
Формы и системы оплаты труда в условиях перехода к рыночным отношениям. Мн., 1996 (разам з А.Н.Заікіным, В.І.Матусевічам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНКО́Ў Дзмітрый Аляксеевіч (н. 26.5.1960, Мінск),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1998), праф. (2001). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1981; з 1992 Бел.эканам.ун-т), дзе і працуе (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях уліку і аналізу ў сістэме фін. менеджменту, бухгалтарскага ўліку і дакладнасці ва ўмовах глабалізацыі і інфляцыі ў адпаведнасці з міжнар. стандартамі бухгалтарскага ўліку.
Тв.:
Теория и методика управленческого бухгалтерского учета. Мн., 1995;
Современные методы анализа финансового положения предприятия. Мн., 1995;
Учет и анализ в микроэкономической системе финансового менеджмента: теория, методология, методики. Гродно, 2001;
Анализ хозяйственной деятельности бюджетных учреждений. М., 2002 (разам з А.А.Галаўковай);
Бухгалтерский учет и анализ за рубежом. Мн., 2002;
Бухгалтерский учет в зарубежных странах. Житомир, 2002 (у сааўт.);
Современные методы распределения затрат обслуживающих производств // Сб. науч. тр. БГЭУ: Юбил. вып.Мн., 2003. Т. 1;
Основы учета и анализа в системе финансового менеджмента. Мн., 2003 (разам з Д.Дуто).