Астачарце́ць ’абрыднуць’ (КТС). Відаць, з рус. осточертеть ’надаесці як сто чарцей’, утворанага з цыркумфіксам о‑ — ‑еть (Фасмер, 3, 164; КЭСРЯ, 316).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ачапі́ць, очэпі́ць ’павесіць, начапіць, надзець’ (КСТ). Да чапіць, чапаць (гл.).
Ачапі́ць ’акружыць’ (КТС). Ад чэп ’ланцуг’, як рус. оцепить ад цепь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баразні́ць ’блюзніць, вярзці’ (Др.-Падб.), таксама ’баранаваць’. Першае значэнне, бясспрэчна, звязана з другім. Усё да баразна́. Як семантычную паралель гл. баруздзі́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маларосея ’вышываная сарочка’ (Ян.). Ад былой назвы Украіны. Такое найменне было дадзена рускімі, якія атаясамлівалі бел. і ўкр. кашулі як аднолькавыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́ліць ’малоць’ (Яруш.). Другасная форма, утвораная ад асновы цяперашняга часу мелʼ‑ю (< прасл. melʼjo) пры дапамозе суфікса ‑іць, як ле́іць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палко́ўнік ’афіцэрскае званне або чын’ (ТСБМ). З польск. pułkownik < pułk ’полк’, як і рус. полко́вник (гл. Брукнер, 448; Фасмер, 3, 311).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашано́тка ’плётка’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Відаць, з пашамотка, якое з польск. (po‑)szamotać się ’трымцець, біцца, пляскацца’. Канчатак, як у плётка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плашчы́ ’бярвёны ў глухой сцяне, у прасле’ (івац., ЛА, 4). Утворана ў выніку рэдэрывацыі з плашчакі (гл.), як, напрыклад, фляга < фляжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плю́хлы ’вялы’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Відаць, да -плюснуць < плюшчыць (гл.). Утворана, як (па)морхлы ’тс’ ад паморхнуць ’змяць, пакрыцца маршчынкамі’ < моршчыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пэ́ўхнуць ’пыхнуць, лопнуць’: порхаўка пэўхне, як на яе паступіш (маст., Сл. ПЗБ). імітатыўны дзеяслоў, у аснове гукаперайманне *пэўх! < пух!, гл. пу́хаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)