Вярхо́вы ’размешчаны вышэй па цячэнню ракі’ (БРС), укр. верхови́й ’тс’, рус. верхово́й ’які знаходзіцца вышэй па рацэ; параўн. таксама верховье ’мясцовасць, якая ляжыць бліжэй да вяршыні ракі’, верховщик, верховец, верхота, верховщина ’жыхары, якія жывуць у верхнім цячэнні ракі’. Да верх (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ов‑ы (< прасл. vьrx‑ov‑ъ ’верхні’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ктус ’расліна сям. Cactaceace’ (БРС, ТСБМ). У ТСБМ недакладная дэфініцыя: ’паўднёвая расліна з бязлістым мясіста-сакавітым сцяблом, укрытым калючкамі’. Па-першае, кактусы сустракаюцца ад Канады да Патагоніі, а па-другое, ёсць расліны з нармальна развітым лісцем (род Peireskia). Запазычанне кніжнага характару з ням. Kaktus або англ. cactus, якія ўзыходзяць да грэч. κακτός.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суты́ра ’сварка’ (Мат. Гом.), суты́р, суты́рнік ’аматар судзіцца’, сутыра́цца ’цягацца па судах’, суты́ршчына ’цяганіна па судах, судовая спрэчка, прычэпка’ (свір., Ласт.). Параўн. рус. суты́рь ’сварка, непакой’, суты́рить ’спрачацца’. Узыходзіць да прасл. *sǫtorъ ’сутыкненне, трэнне’ (гл. сутарыца) з чаргаваннем галосных у аснове; да семантыкі параўн. рус. суто́рить ’плявузгаць’, гл. Фасмер, 3, 811, 812.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вушла́чка ’курыца, у якой па баках галавы вырастае чубок’; ’зімовая шапка’ (навагр., Жыв. сл.). Ад вушлаты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́паць, кам. лю́патэ ’ўпарадкоўвацца’ (Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, гукапераймальнае. Параўн. рус. пск., цвяр. лю́пать ’шлёпаць па гразі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вымено́вываць, вы́меніць ’называць па імені, назначаць’ (Нас.). З вы‑ і іменовываць, іменаваць з наступным сцягненнем. Гл. імя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінаваўца ’вінаваты’ (КТС). Утворана ад дзеяслова вінаваць (гл.) і суф. ‑аўца (< польск. ‑awca па аналогіі да wychowawca).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недатопак ’атопак, стаптаны лапаць’ (пух., Жыв. сл.). З неда- (гл.) і таптаць па ўзору атопак ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязі́пер ’званочак балонскі, Campanula bononiensis L.’ (Кіс.). Відаць, ад нізіпернік, нізіперніца ’гусялапка’ (гл.) па падабенству лекавых уласцівасцей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падру́чнік ’кніга, па якой вывучаюць які-н. прадмет’ (ТСБМ). Калька польск. podręcznik ’тс’. Далей да рука (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)