НАСІРЭДЗІ́Н ТУСІ́ Абу Джафар Мухамед ібн Мухамед ібн Хасан Абу Бакр (18.2.1201, г. Тус, Іран — 25.6.1274),
арабскі вучоны-энцыклапедыст, дзярж. дзеяч. З 1256 на службе ў манг. ільхана Хулагу, дзе займаўся пытаннямі фінансаў і падаткаў. Пераклаў на араб. мову працы Пталамея і Эўкліда і дадаў да іх уласныя каментарыі. Удасканаліў матэм. метады ў астраноміі, рашыў шэраг задач сферычнай трыганаметрыі. Пабудаваў астр. абсерваторыю ў г. Марага (1259, цяпер г. Мераге, Іран), дзе пад яго кіраўніцтвам складзены астр. табліцы «Зідж Эльхані», у якіх змешчаны каталог яркіх зорак, некаторыя геагр. звесткі, табліцы сінусаў і тангенсаў іінш. Напісаў шэраг трактатаў па матэматыцы, філасофіі, медыцыне, логіцы, этыцы і інш.
Літ.:
Мамедбейли Г.Д. Основатель Марагинской обсерватории Мухаммед Насирэддин Туси. Баку, 1961;
Юшкевич А.П. История математики в средние века. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОНу выяўленчым мастацтве,
зыходны прасцейшы элемент святлаценю ў натуры імаст. творы; ступень асвятлення і святлонасычанасці асобнага ўчастка прадмета іг.д. У творах жывапісу і графікі ствараецца прапарцыянальная прыроднай, багатая адценнямі шкала, у якой выбар святлоценявога Т. вызначаецца сістэмай адносін паміж Т., што стварае выразнасць святлаценю ў цэлым. Таксама зыходны элемент колеру ў прыродзе ікаларыту ў творах мастацтва: якасць кожнага колеравага адцення, адпаведна асобнага ўчастка натуры або выявы ў суадносінах да асн. колераў спектра (напр., лімонна-жоўты, вогненна-чырвоны). У сістэме жывапісу колеравыя Т. непадзельна звязаны з адпаведнай ёй сістэмай святлоценявых Т. Агульны Т. — колеравы строй маст. твора або матыву, асн. адценне, якое абагульняе і падпарадкоўвае сабе ўсе колеры карціны і вызначае адзінства каларыту. Фарбы ў такім «танальным» жывапісе аб’ядноўваюцца агульным Т. (напр., серабрыстым, залацістым, цёплым, халодным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКУМЕНІ́ЗМ (ад грэч. oikumenē населены свет, Сусвет), экуменічны рух,
рух супраць размежавання паміж рэліг. канфесіямі, за іх збліжэнне і супрацоўніцтва. Хрысц. экуменічны рух узнік у пач. 20 ст. па ініцыятыве пратэстанцкіх цэркваў ЗША іЗах. Еўропы. Арганізацыйна аформлены ў 1910 на Сусв. місіянерскай канферэнцыі ў г. Эдынбург (Вялікабрытанія). У 1948 у Амстэрдаме створаны міжнар. цэнтр Э. — Сусветны савет цэркваў (ССЦ). Рус.правасл. царква прынята ў ССЦ у 1961. Рымска-каталіцкая фармальна не ўваходзіць у ССЦ, але Ватыкан падтрымлівае экуменістычныя ідэі і супрацоўнічае з ССЦ. Сучасны Э. прадугледжвае арганізацыю супрацоўніцтва паміж хрысц.і нехрысц. канфесіямі пры вырашэнні розных праблем сац.-эканам.ікульт. характару (міжканфесіянальная цярпімасць, пошук кампрамісаў, наладжванне дыялогаў іг.д.).
Літ.:
Проблемы экуменизма и миссионерской практики. М., 1996;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНЫ ЭКСПЕРЫМЕ́НТ,
навукова пастаўлены дослед, які ўяўляе сабой штучнае ўзнаўленне эканам. з’явы або працэсу з мэтай праверкі эфектыўнасці прызначаных да рэалізацыі гасп. мерапрыемстваў; від сацыяльнага эксперыменту ў галіне сістэмы кіравання грамадствам. Спалучае глыбокае веданне эканам. працэсаў і з’яў з праверкай правільнасці і эфектыўнасці пэўных гіпотэз, што важна для эканам. навукі, якая ў адрозненне ад прыродазнаўчых дысцыплін не можа назіраць асобныя гасп. працэсы ізалявана ад усіх грамадскіх з’яў. Пры ажыццяўленні Э.э. правяраюцца тэарэт. высновы пра новыя метады і паказчыкі прагназіравання, матэрыяльнага стымулявання, ацэнкі дзеяння гасп. суб’ектаў і іх падраздзяленняў, вывучаецца эфектыўнасць новай тэхнікі іг.д. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў перыяд карэннай перабудовы гасп. механізму кіравання прадпрыемствамі, галінамі вытв-сці і ў шэрагу інш. выпадкаў. Пры аналізе вынікаў Э.з. выкарыстоўваюцца метады матэматычнай статыстыкі, у прыватнасці, карэляцыйнага аналізу.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПЕРО́Н (perrón) Хуан Дамінга (8.10.1895, г. Лобас, Аргенціна — 1.7.1974),
дзяржаўны іваен. дзеяч Аргенціны. Скончыў Вышэйшую ваен. школу, выкладаў у ёй. З 1934 ваен. аташэ ў Чылі, у 1939—41 у Еўропе, вывучаў вопыт ваен. дзеянняў. Чл. групы афіцэраў, якая ажыццявіла ў чэрв. 1943 ваен. пераварот у Аргенціне. З 1943 ваен. міністр, міністр па пытаннях працы ісац. забеспячэння, віцэ-прэзідэнт. У 1945 арыштаваны, вызвалены ў выніку масавай кампаніі. У лют. 1946 абраны прэзідэнтам Аргенціны. Ажыццявіў праграму эканам.ісац. рэформ (нацыяналізацыя шэрагу прадпрыемстваў, стварэнне сістэмы сац. гарантый іг.д.). Вялікі ўплыў на П. аказвала яго жонка Э.М.Дуартэ Перон («Эвіта», 1919—52), якая фактычна кіравала яго сац. палітыкай, не займаючы афіц. пасад. Скінуты ваеннымі ў вер. 1955, жыў у эміграцыі. У 1973 вярнуўся на радзіму і абраны прэзідэнтам Аргенціны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́ПА (санскр. — макушка, кучка зямлі, камянёў),
у будыйскай архітэктуры манументальнае сімвалічнае і мемар. збудаванне; сховішча рэліквій. Першапачаткова — збудаванне на магіле цара ці правадыра. Найб. раннія С. (3—2 ст. да н.э., Індыя) мелі 3-часткавую структуру: ступеньчаты падмурак, масіўны асн. аб’ём, увянчанне пабудовы ў выглядзе шмат’яруснага парасона. З першых стагоддзяў да н.э. вядомы паўсферычныя С., пазней — вежападобныя (В’етнам, Кітай), звонападобныя (М’янма, Тайланд, Камбоджа, Інданезія); бутлепадобныя (Манголія, Кітай). У дэкоры С. выкарыстоўвалі расфарбоўку, пазалоту.
Назва «С.» характэрна для Індыі і Непала; у Шры-Ланцы называецца «дагаба», у М’янме — «зедзі» і «пато», у Тайландзе — «чэдзі» («пра-чэдзі») «пранг» («пра-пранг»), у Лаосе — «тхат», у Манголіі — субурган, у Кітаі і В’етнаме — «баота», пагада іг.д.
Ступа Бадхнатх у Катманду. Фрагмент паўкруглай чашы.Ступы храмавага комплексу Барабудур на востраве Ява (Інданезія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВІ́ЦЕБСКІ РАБО́ЧЫ»,
абласная незалежная масавая газета. Выходзіць з 29.10(11.11).1917 у Віцебску на бел. (да 29.9.1929 на рус.) мове 4 разы на тыдзень.
У розныя часы выходзіла пад рознымі назвамі: «Известия Витебского губернского и городского Советов крестьянских, рабочих, солдатских н батрацкіх депутатов» (1918, № 15—81), «Известия Витебского угоркома КП(б) Белоруссии и угорисполкома» (1924, № 106—182), «Заря Запада» (1924, № 219 — 1929, № 225) іінш. З крас. 1937 — «Віцебскі рабочы». У Вял.Айч. вайну выдавалася з 7.6.1942 спачатку на акупіраванай тэр. Беларусі, потым у прыфрантавой паласе. У пасляваен. час орган Віцебскага бел.ігар. к-таў КПБ. Са жн. 1991 незалежная. Інфармуе аб падзеях грамадска-паліт., эканам.і духоўнага жыцця Віцебшчыны. У рэгулярным дадатку «Сябрына» змяшчае матэрыялы па гісторыі Беларусі, краязнаўстве, культуры, этнаграфіі, тапаніміцы іг.д.