САВЕ́Т ПРА́ЦЫ І АБАРО́НЫ (СПА),

орган пры СНК РСФСР (з 17.7.1923 пры Саўнаркоме СССР) па каардынацыі дзейнасці нар. камісарыятаў у галіне гаспадаркі і абароны краіны ў 1920—37. Створаны ў выніку рэарганізацыі Савета рабочай і сял. абароны (існаваў у ліст. 1918 — крас. 1920). Дзейнічаў на правах камісіі. У яго ўваходзілі старшыня СНК (старшыня СПА), нар. камісары (па ваен. справах, шляхоў зносін, земляробства, харчавання, працы, Рабоча-сял. інспекцыі), старшыня ВСНГ, прадстаўнік ВЦСПС, кіраўнік Цэнтр. стат. ўпраўлення (з дарадчым голасам); мясц. органамі былі губернскія (абласныя), павятовыя і валасныя эканам. нарады. Старшынямі СПА былі У.​І.​Ленін (крас. 1920—1924), Л.​Б.​Каменеў (2.2.1924—19.1.1926), А.​І.​Рыкаў (19.1.1926—19.12.1930), В.​М.​Молатаў (19.12.1930—28.4.1937). Скасаваны паводле пастановы ЦВК СССР ад 28.4.1937, яго функцыі перададзены Эканам. савету пры СНК СССР.

т. 14, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САЮ́З ТЭАТРА́ЛЬНЫХ ДЗЕ́ЯЧАЎ БЕЛАРУ́СІ, Беларускі саюз тэатральных дзеячаў,

добраахвотная грамадская творчая арганізацыя работнікаў тэатра Беларусі: артыстаў, рэжысёраў, балетмайстраў, дырыжораў, хормайстраў, мастакоў, тэатразнаўцаў і інш. Створаны ў 1987 на базе Бел. тэатр. т-ва (засн. 7.6.1946), з 1994 наз. Бел. саюз тэатр. дзеячаў. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд, выканаўчы — рада. З’езды адбыліся ў 1987, 1992, 1997, 1999. Старшыні — Л.​Александроўская (з 1946), М.​Яроменка (з 1976), А.​Дудараў (з 1992). Мае на мэце садзейнічанне развіццю бел. сцэн. мастацтва, стварэнне спрыяльных умоў для творчасці дзеячаў тэатр. мастацтва, правядзенне творчых вечароў, бенефісаў, тэатр. свят, ушанаванне памяці выдатных прадстаўнікоў тэатр. мастацтва Беларусі. Арганізоўвае канферэнцыі, лабараторыі і семінары па пытаннях тэорыі і практыкі тэатр. мастацтва. Арганізоўвае і праводзіць фестывалі, выстаўкі, аўкцыёны, канцэрты і інш. Ажыццяўляе выдавецкую і рэкламную дзейнасць. На 1.2.2001 у С.т.дз.Б. 1055 членаў.

т. 14, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пасле́д, после́д, пасля́д, пасля́ды́, пасле́дкі ’мякіна’, ’адыходы пры малацьбе, пазаддзе’ (Сл. ПЗБ, Выг., Мат. Гом., ТС; воран., свісл., петрык., Шатал.), ’рэшткі чаго-н.’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’орган, які выходзіць услед за плодам’ (ТСБМ), пасле́дыш ’апошняе дзіцё’ (Нас., Мат. Гом., Бяльк.), пасле́дак ’тс’, ’паслядоўнік’, ’спадчыннік’ (Нас.). Укр. послі́д ’пазаддзе’, ’вынік’, ’канец’, ’кал’, рус. после́д ’плацэнта’, после́дки ’рэшткі’, польск. poślad, poślady ’нешта апошняе’, ’пазаддзе’, pośladek ’канец, рэшта’, ’ягадзіцы’, ’задок у драбінах’, ’сцёгны’; н.-луж. poslědk ’апошняя частка, канец’, ’геніталіі самкі звера’, ’плацэнта’, в.-луж. poslednje ’тс’, posledk ’астатак’, ’задняя частка’, чэш. posled, posledek ’канец, апошняя частка’, славац. posledok ’тс’, ’апошні раз’, славен. poslẹ̑da ’ар’ергард’, poslẹ̑dek ’вынік’, серб.-харв. по̀следица ’тс’, макед. последок ’наступныя падзеі’, балг. последък ’плацэнта’. Прасл. poslědъ. Да след (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інспе́кцыя

(лац. inspectio = нагляд)

1) кантроль за правільнасцю дзеянняў падведамасных органаў і асоб, за выкананнем якіх-н. правіл (напр. правесці інспекцыю);

2) кантрольны орган, які сочыць за выкананнем устаноўленых правіл (напр. дарожная і., пажарная і.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

прэфекту́ра

(лац. praefectura)

1) адміністрацыйная адзінка ў старажытнарымскай імперыі;

2) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых краінах, напр. у Японіі;

3) орган кіравання адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі ў некаторых краінах, напр. у Францыі, на чале з прэфектам.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рудыме́нт

(лац. rudimentum = зачатак; пачатковая ступень)

1) астаткавы, недаразвіты орган, які страціў у працэсе эвалюцыі сваё асноўнае значэнне, напр. вочы ў крата, хваставыя пазванкі і апендыкс у чалавека;

2) перан. астатак, рэшткі якой-н. з’явы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

сейм

(польск. sęjm)

1) саслоўна-прадстаўнічы орган у старажытнай Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім; сход гараджан і шляхты на Беларусі ў 14—16 ст.;

2) назва парламента ў некаторых дзяржавах, напр. у Польшчы, Фінляндыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сперматэ́ка

(ад сперма + -тэка)

1) орган у гермафрадытнай палавой сістэме некаторых плоскіх і кольчатых чарвей, у які паступае сперма другой асобіны;

2) частка жаночага палавога апарата многіх жывёл, якая служыць для працяглага захавання спермы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шлях, -у, М на шляху́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тое, што і дарога (у 1 знач.).

Шырокі ш.

Ш. у гарах.

Іх шляхі разышліся (перан.: яны рассталіся).

2. Месца, лінія ў прасторы, дзе адбываецца рух, перамяшчэнне.

Паветраны ш.

Чыгуначны ш.

Шляхі зносін.

3. Падарожжа, перамяшчэнне куды-н.

Небяспечны ш.

Ш. праз балота.

4. Напрамак, маршрут.

Збіцца са шляху.

Правільны ш. развіцця.

Кружным шляхам.

5. перан. Напрамак дзейнасці, развіцця чаго-н., спосаб дзеяння.

Накіраваць на правільны ш.

Мірным шляхам.

○

Дыхальныя шляхі — орган у выглядзе каналаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць арганізма.

◊

Апошні шлях — пра пахаванне каго-н.

Быць на шляху да чаго-н. — набліжацца да чаго-н.

Жыццёвы шлях — жыццё.

Стаяць на шляху чыім або ў каго — служыць перашкодай каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арбітра́ж

(фр. arbitrage)

1) вырашэнне спрэчных пытанняў арбітрамі, трацейскім судом;

2) орган па вырашэнню гаспадарчых спрэчак;

3) камерцыйная дзейнасць, звязаная з выкарыстаннем розніцы цэн аднолькавых біржавых аб’ектаў (каштоўных папер, тавараў) на розных рынках, каб атрымаць прыбытак.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)