2.безас.у знач.вык es ist günstig [vórteilhaft], es pásst, es ist ángenehm; es ist ángebracht (прыстойна);
як вам вы́гадна ganz nach Íhrem Belíeben, (ganz) wie Sie wünschen;
калі́ вам гэ́та вы́гадна wenn Íhnen das passt [recht ist];
мне вы́гадна es passt mir (+ inf + zu)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Квет ’краска, кветка’ (ТСБМ, Ян., Нас.), ’кветкі’ (ТС). Укр.квіт ’кветка’, рус.квет ’тс’, ст.-слав.цвѣтъ ’тс’, балг.цвят, мак.цвет, серб.-харв.цве̏т, славен.сvȇt, польск.kwiat, чэш.květ, славац.kvet, в.-луж.kwět, н.-луж.kwět. Пераход kvʼ > cvʼ звязвае паўднёваславянскі і ўсходнеславянскі арэалы (гл. цвет). Заходнеславянскія формы з пачатковым kv распаўсюдзіліся на заходнюю частку ўсходнеславянскага арэала. Прасл.květъ, якое мае рэгулярныя аблаўтныя адносіны з дзеясловам kvisti (гл. цвісці). Рэгулярных паралелей за межамі славянскіх моў, як здаецца, няма (Слаўскі, 3, 479). Але германскія назвы пшаніцы і белага колеру можна суаднесці са славянскай назвай кветкі, калі прыняць пад увагу магчымасць кентумнага рэфлексу для апошняй і дублета t/d. Параўн. гоц.ƕaitеis ’пшаніца’ і ƕeits ’белы’ і ст.-слав.свѣтъ ’свет’. Літ.kvietỹs, лат.kvìesis ’зерне пшаніцы’ лічыцца германскім (гоцкім) па паходжанню. З гэтага пункту погляду прасл.květъ можа разглядацца як кентумны дублет да прасл.světъ або як лексічнае пранікненне з невядомай кентумнай мовы. Тады адносіны паміж květъ і kvisti трэба разглядаць як другасныя, якія ўзніклі па вядомай індаеўрапейскай мадэлі аблаўта. Але неверагодна, каб дублет d/t быў характэрны як для květъ, так і для světъ, тым больш што формы з канцавым ‑d не засведчаны. Таму якпрасл.květъ, так і прасл.světъ нельга лічыць надзейнымі паралелямі да гоц.ƕaitеis і ƕeits. Аб семантычнай рэканструкцыі прасл.květъ гл. Лекс. Палесся, 29–30.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяту́х ’вятох’ (Бяльк.). Рус.дыял.ветух, вётух, ветух ’месяц; месяц у апошняй фазе’ (калуж., арханг. і інш., СРНГ). Як паказвае геаграфія, бел. слова можа быць і незалежным ад рус. форм. Верагодней усяго вятух — вынік дээтымалагізацыі, калі першаснае вятох стала ўспрымацца як вытворнае з дапамогай суф. ‑ох, які і замяніўся на больш прадуктыўны ‑ух. Адносна апошняга гл. Слаўскі, SP, 74–75.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Набамбе́рыць ’насыпаць’ (любан., Жыв. сл., 150), набамбе́рыцца ’наесціся’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнні тыпу набабахаць, набабаніць ’наліць празмерна, накласці’ і г. д. узыходзяць да адпаведных дзеясловаў з рэдуплікацыяй (гл. баба́хаць); назальны элемент, як і незвычайны вакалізм, у прыведзеных словах можа тлумачыцца экспрэсіўным характарам слоў або як вынік уплыву літоўскіх слоў тыпу bambėti ’бурчаць’, bam̃binti ’купіць, біць’, bambt ’бух’ і г. д. Параўн. абамбе́рыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наваропіць ’многа наліць’ (Грыг.), нываропіць ’накласці шмат [наварочаць]’ (Бяльк.). Параўнанне са ст.-рус.наворопъ ’налёт, нападзенне, аграбленне’, польск.nawropieć ’бурчаць, гневацца’, макед.наврапито ’паспешна, абы-як’ дае падставы для рэканструкцыі прасл.*na‑vorpiti са значэннем ’зрабіць нешта раптоўна, хутка, абы-як’. Гл. варапай, ворагі (і асабліва лац. паралель reperis, ‑ntis ’раптоўны, нечаканы’, Фасмер, 1, 354), параўн. макед.врапит ’праворны, шустры’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заня́так ’справа; урок’. Ад дзеяслова *za(n)ę‑ti утварыўся дзеепрыемнік *zanęt‑, да якога далучаны суфікс ‑ъk‑ъ, у той час якрус., укр. формы занятие (‑я), заняття утвораны з суф. *‑ij‑e, як і ў польск. (без ‑n‑, што ўстаўлялася пад уплывам прэфіксаў *sъn‑, *kъn‑) zajęcie ’тс’. Аснова *za(n)‑ę‑ ўключае корань *ę‑//*im‑//*em‑; гл. узяць, ёмкі і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Запрэ́нткі ’вельмі хуткі’ (Сл. паўн.-зах.). З польск.za ’надта’ + prędki ’хуткі’ (Сл. паўн.-зах., 2, 243). Відаць, да гэтага ж кораня і запрэ́ндзіцца ’уздумаць’, але прыклад «Як яму завэндзіцца, дык і заґізуя» (Сл. паўн.-зах.) можна тлумачыць іначай ’як яму заспяшаецца, дык і рване’: ад pręd‑ утворана prędzič ’хутка рухацца, спяшацца’, а потым дадаецца ‑ца < się і за‑ < za‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахарон, пахароны ’пахаванне’ (Сл. ПЗБ) як і пахаране́нне ’тс’ (Ян.) з ц.-слав., рус.похороны, захоронение < (по‑)хоронить < ст.-слав.хранити ’ахоўваць, сцерагчы’ < прасл.*xorniti, роднаснага да лац.servō, ‑āre ’ратаваць, захоўваць’, авест.haraitē pairi ’сцеражэцца’, haurvaiti ’сцеражэ’ (Фасмер, 3, 266). Лексема пахаронкі ’пахаванне’ (Сл. ПЗБ) — беларуская; яна мае суфікс ‑к‑ і (якдажынкі, дакопкі, памінкі) — аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 48.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пітво́ ’(хмельны) напітак; тое, што п’юць’ (Касп.; Бяльк.; шуміл., Сл. ПЗБ). Утворана ад дзеепрыметніка пі́т‑ы < піць (гл.), якшыт‑во ад шы́т‑ы; у піцьво ’напітак’, мьцьво ’бялізна’ адваротнае чаргаванне цʼ/т (Сцяцко, Афікс. наз., 34) другаснае. Суфікс ‑в‑о, як у ст.-рус.питво ’піва, брага і іншыя хмельныя напіткі’, ці прасл.*pi‑v‑o ’тое, што п’юць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смільга́, смілга́ ‘метлюжок лугавы’ (паст., астрав., Сл. ПЗБ), смі́л(ь)га ‘мятліца палявая, Agrostis L.’ (мядз., смарг., Праблемы філал.). Непакупны (там жа; Связи, 186) выводзіць з літ.smìlga ‘тс’. Як “гібрыдную фразему” разглядае Букявічутэ (Balto-słow. zw. jęz., 66) беларускае дыялектнае як смы́глы (пра худога, слабога чалавека), што адпавядае літ.keip smilga, дзе апошняе слова мае значэнне ‘дрыжнік, Briza L.’.