са́дка 1, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. садзіць (у 7 знач.).
2. Спец. Тое, што пасаджана куды‑н. для апрацоўкі. Мартэнаўская печ на тры тоны садкі.
са́дка 2, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
Цкаванне злоўленага звера сабакамі; прывучванне маладых ганчакоў браць воўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
садо́м, ‑у, м.
Бязладдзе, сумятня, гоман, крык. Яўхім пачаў біць вокны, посуду, гаршкі, перавярнуў начоўкі з рошчынай і рабіў страшны садом у хаце. Бядуля.
•••
Садом і гамора — тое, што і садом (ад назваў двух гарадоў старажытнай Палесяіны, якія, паводле біблейскай легенды, былі пакараны богам за грахі жыхароў).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угнае́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. угнойваць — угнаіць.
2. Рэчыва, якое ўносіцца ў глебу для павелічэння ўраджаю. Мінеральныя ўгнаенні. Зялёныя ўгнаенні. □ Штучнае ўгнаенне зааралі ў глебу разам з гноем. Ермаловіч. Калгаснікі спяшаюцца вывезці на поле як мага больш угнаення, пакуль не папсавалася дарога. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвышэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. узвышаць — узвысіць і узвышацца — узвысіцца.
2. Пляцоўка або памост, які ўзвышаецца над зямлёй, падлогай. [Таццяна] не бачыла .. нічога, акрамя дзвюх аднолькавых чырвоных трупаў на ўзвышэнні. Васілёнак. І вось на ўзвышэнне ўзышоў афіцэр і зычным голасам пачаў чытаць рашэнне суда. Мальдзіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уз’е́зд, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. уз’ехаць (у 1 знач.).
2. ‑а. Месца, шлях, па якім уз’язджаюць на што‑н., куды‑н. Некалькі шкляных будак стаялі на ў’ездзе на мост. Лынькоў. На паваротцы дарогі, дзе пачынаўся ўз’езд на бераг, Каваль заўважыў Паліну. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фармулёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фармуляваць.
2. Сфармуляваная думка; формула. Гадзіны з тры я падганяў слова да слова, сказ да сказа, шукаў выразных фармулёвак, апісваў падзеі і факты так, што яны набывалі выразнае грамадска-палітычнае гучанне. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́ўканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ціўкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. На кусту парэчкі весела заціўкала сінічка, і пры кожным ціўканні яна порстка круцілася ва ўсе бакі. Лынькоў. Неба праразалі імклівыя ластаўкі, .. але за лязгатам колаў не было чутно ні іх ціўкання, ні песень. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цо́кат, ‑у, М ‑каце, м.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цокаць 1, а таксама гукі гэтага дзеяння. А на палянах — там, дзе бор, Пад салаўіны свіст і цокат Ад вечара да позніх зор Зямля і ноч ляжыць упокат. Матэвушаў. Далёка плыве чоткі цокат капыт. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чах, выкл.
1. Выкарыстоўваецца гукапераймальны для абазначэння моцнага адрывістага гуку, які чуецца пры рытмічнай працы, дзеянні і інш. Чах, чах — грызе і грызе жвір і каменне рыдлёўка... Пташнікаў.
2. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чахаць — чахнуць 2. З пісталета ў сасонку — чах! — стрэліў [немец]. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалясце́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. шалясцець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Вера пачула шум у вёсцы і адразу вылучыла сярод яго звыклае шалясценне таполяў. Кулакоўскі. [Алесю] вельмі захацелася пабачыць Анежку, пачуць яе смех.., пачуць лёгкае шалясценне.. зялёнай сукенкі, у якой ён бачыў яе апошні раз. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)