са́дка ​1, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. садзіць (у 7 знач.).

2. Спец. Тое, што пасаджана куды‑н. для апрацоўкі. Мартэнаўская печ на тры тоны садкі.

са́дка ​2, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Цкаванне злоўленага звера сабакамі; прывучванне маладых ганчакоў браць воўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)