Ке́ліх ’вялікая, звычайна высокая чарка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Нас., Касп., Гарб., Гарэц.). Ст.-бел. келихъ (з 1677 г.) < польск. kielich (Булыка, Запазыч., 153) < с.-в.-ням. kelch ’тс’ (Кюнэ, Poln., 64).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барсні́ лапці, сплеценыя з пяньковых вяровачак’ (Янк. Мат.), ’скураныя лапці’ (Касп.). Рус. дыял. (смал.) борсни ’скураныя лапці’. Утварэнне ад дзеяслова барса́ць (гл.) ’працягваць аборы ў лапці’. Гл. Краўчук, Бел.-укр. ізал., 37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блонь ’брушная плява’ (Нас.). Рус. блона ’абалонка, паслед’. Параўн. ст.-бел. блонка ’абалонка, плеўка’. Запазычанне з польск. błona ’абалонка, плява, плеўка’. Фасмер, 1, 176. Гл. яшчэ бало́нкі (там і іншая літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́е́тнасць, ма́ітнысь, ма́йтнысь ’нерухомая маёмасць, зямля’ (Нік., Оч., Нас., Нас. АУ), ст.-бел. маетность, маэтность ’багацце, маёмасць’ (XVI ст.), запазычана з польск. majętność < mieć > мець (гл.) (Булыка, Запазыч., 195; Фасмер, 2, 557).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манда́т ’паўнамоцтвы’, ст.-бел. мандатъ (мондатъ) ’каралеўскі ўказ’, ’выклік на суд’ (XIV ст.) запазычана са ст.-польск. mandat, якое з лац. mandātum ’даручэнне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 57; Жураўскі–Крамко, Зб. Крапіве, 142).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марна́цыя ’псаванне, шкода’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да марнава́ць (гл. ма́рна). Суфікс ‑цыя ў размоўнай мове і зах.-бел. гаворках ужываецца для ўтварэння абстрактных назоўнікаў (драг. сміхо́цыя, штуке́нцыя). Аналагічна польск. marnacja ’марнаванне, страта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацар ’уладальнік’ (Дунін–Марцінкевіч), ст.-бел. моцаръ ’уладар’, ’волат’ запазычана са ст.-польск. mocarz ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 21). Мацарства ’ўладанні’ (там жа) < польск. mocarstwo ’вялікая дзяржава’ < ст.-польск. mocarzstwo ’моц, сіла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Медлік ’бабка з 30 снапоў’ (бяроз., Выг. дыс.). Да мэндлік (гл.). Мена ‑эн‑ у ‑e‑ у выніку «гіперправільнасці» (фанетычная адаптацыя польскіх лексем з насавым ę); параўн. польск. święto — бел. бяроз. сьве́то ’свята’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурга́ць ’міргаць’ (Жд. 1), рус. пск., цвяр. му́ргать ’тс’ можна разглядаць як балтызмы (параўн. літ. murgai, лат. mùrgi ’мроі’, літ. murgsóti ’сядзець зажмурыўшыся’), якія, аднак, утвараліся побач з бел. мі́ргаць, марга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мусульма́нін ’магаметанін’ (ТСБМ), ст.-бел. мусулманинъ ’тс’ (XVI ст.), якое з татар. musulman, асм.-тур. musulman, тур. musliman, перс. musulmân < араб. muslim ’тс’ (Міклашыч, 205; Фасмер, 3, 17; Булыка, Лекс. запазыч., 176).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)