СЯМЁНАЎ Дзмітрый Дзмітрыевіч (3.1.1835, в. Асінаўка Віцебскага р-на — 21.3.1902),
бел. і рас. педагог. Скончыў Віцебскую гімназію (1852), настаўніцкія курсы Пецярбургскага ун-та (1859). З 1852 выкладаў рус. мову, геаграфію і гісторыю ў віцебскіх яўр. чатырохкласным і гандл.-прамысл. вучылішчах. З 1857 у Пецярбургу: выкладаў у гімназіі, у жаночым Марыінскім вучылішчы, у 1860—62 у Смольным ін-це, з 1865 на Вышэйшых пед. курсах пры 2-й Пецярбургскай ваен. гімназіі. З 1873 дырэктар Кубанскай, з 1878 — Закаўказскай семінарый. З 1883 інспектар панавуч. частцы вучылішчнага к-та Пецярбургскай гар. думы, адначасова ў 1888—91 рэдагаваў час. «Детское чтение». Выступаў за ўсеагульную пач. адукацыю і распаўсюджванне пісьменнасці ў народзе. Распрацаваў методыкі выкладання рус. мовы і геаграфіі. Аўтар першых рус. наглядных дапаможнікаў для гімназій «Свет у карцінках» (1866), «Дар слова» (1868), геагр. хрэстаматыі «Айчыназнаўства» (т. 1—6, 1864—69) і шэрагу прац па гісторыі адукацыі.
Тв.:
Избр. пед. соч. М., 1953.
Літ.:
Макаев В.В. Жизнь и педагогическая деятельность Д.Д.Семенова. Тбилиси, 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭСІ́Н (Tessin),
шведскія архітэктары, бацька і сын; вядучыя прадстаўнікі швед. класіцызму. Нікадэмус Т. Старэйшы (7.12.1615, г. Штральзунд, Германія — 24.5.1681). Па паходжанні фламандзец. З 1639 у Швецыі, з 1649 прыдворны архітэктар. Вучыўся ў арх. Ж. дэ ла Вале. Вандраваў па Францыі і Італіі. Пабудаваў замак Мельсакер у Сёдэрманландзе (каля 1660); палац Дротнінгхольм каля Стакгольма (з 1662), які капіраваў тып каралеўскага палаца ў Версалі; ратушу ў Гётэбаргу (1669); паводле яго праекта ўзведзены сабор у Кальмары (1660—80). Нікадэмус Т. Малодшы (23.5.1654, г. Нючэпінг, Швецыя — 10.4.1728), сын Нікадэмуса Т. Старэйшага. Вучыўся ў бацькі. У 1673—78 у Італіі, зазнаў уплыў Л.Берніні і Д.Фантаны. У творчасці спалучаў пышнасць барока з выкарыстаннем прыёмаў класіцызму 17 ст., у т. л. паладыянства. Будаваў палацы (каралеўскі ў Стакгольме, з 1697), загарадныя палацава-паркавыя комплексы (з 1681 дабудоўваў пачаты бацькам палац Дротнінгхольм). Сярод інш. работ: цэрквы ў Кунгсёрэ (1689) і Карлскруне (1697), гал. дом маёнтка Гюленшэрны ў Стэнінгу (1694—98). Аўтар праекта рэканструкцыі цэнтра Стакгольма (ажыццёўлены часткова).
Да арт.Тэсін. Нікадэмус Тэсін Малодшы. Галоўны дом маёнтка Гюленшэрны ў Стэнінгу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕНАЛО́ГІЯ (ад грэч. phainomena з’явы + ...логія),
навука аб сезонных з’явах прыроды, тэрмінах іх надыходу і прычынах, якія вызначаюць гэтыя тэрміны. Вывучае сезонныя з’явы ў жывой прыродзе (біяфеналогія), даты ўстанаўлення і сходу снегавога покрыва, першага і апошняга замаразкаў, ледаставу і інш.Асн. метад — феналагічныя назіранні, на аснове якіх складаюцца календары прыроды, феналагічныя карты, даведнікі, вызначаюцца фенолага-геагр. заканамернасці прыроды, плануюцца мерапрыемствы па сельскай, лясной, паляўнічай і інш. гаспадарцы. Даныя Ф. ўлічваюцца пры арганізацыі мерапрыемстваў па ахове прыроды, ахове здароўя (для вызначэння тэрмінаў прафілакт. работ, барацьбы з сезоннымі хваробамі), барацьбе з хваробамі і шкоднікамі раслін і інш. Як навука Ф. ўзнікла ў 18 ст. (Р.Рэамюр, К.Ліней). На Беларусі сістэматычныя феналагічныя назіранні вядуцца з канца 19 ст.З 1924 пытанні Ф. вывучаюцца ў Бел.с.-г. ін-це і Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі, з 1947 у ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі, у 1946—76 у БДУ.
Літ.:
Шкляр А.Х. Сезонное развитие природы Белоруссии. Мн., 1959;
нямецкі дзярж. і паліт. дзеяч, дыпламат.Д-р філасофіі і права (1902). Вучыўся ў Берлінскім і Лейпцыгскім ун-тах. У 1903 — 18 нам. старшыні Саюза герм. прамысловасці. З 1907 неаднаразова выбіраўся дэпутатам рэйхстага. У 1-ю сусв. вайну прыхільнік анексій. З 1918 і да канца жыцця лідэр нямецкай нар. партыі. У жн.—ліст. 1923 рэйхсканцлер, узначаліў урад т.зв. вял. кааліцыі. Як прыхільнік моцнай улады, перапыняў нападкі на існуючы лад з боку і левых і правых экстрэмісцкіх сіл (падавіў камуніст. паўстанні ў Саксоніі і Цюрынгіі, «піўны путч» 1923 у Мюнхене). У 1923—29 міністр замежных спраў. Устанавіў цесныя кантакты з большасцю зах. краін, паслядоўна выконваючы ўсе ўмовы Версальскага дагавора 1919. У 1924 прыняў план Даўэса па рэпарацыях, падпісаў Лакарнскія дагаворы 1925, у 1926 прывёў Германію ў Лігу Нацый і падтрымаў план О.Юнга па рэпарацыях, падпісаў пакт Брыяна—Келага 1928, які абвясціў адмову ад вайны як зброі нац. палітыкі. Выступаў за развіццё адносін зСССР (Берлінскі дагавор аб нейтралітэце 1926). Нобелеўская прэмія міру 1926 (з А.Брыянам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́ЛІН Анатоль Іванавіч (9.3.1929, с. Бякетава Адоеўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 29.8.2002),
бел. спартсмен і трэнер (лёгкая атлетыка, бег з бар’ерамі). Засл. майстар спорту СССР (1954), засл. трэнер Беларусі (1977), засл. трэнер СССР (1984). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1953), з 1957 выкладаў у ім. З 1975 ст. трэнер спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спарт. школы па лёгкай атлетыцы Бел. савета добраахвотнага спарт.т-ва «Працоўныя рэзервы». З 1988 трэнер Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства (Мінск). У 1980—89 ст. трэнер зборных каманд СССР і Беларусі па лёгкай атлетыцы. Фіналіст (4-е месца) XV (1952, Хельсінкі) і XVI (1956, Мельбурн, 7-е месца) Алімп. гульняў. Чэмпіён Еўропы (1954, Берн). 8-разовы прызёр чэмпіянатаў СССР (1951—58), рэкардсмен СССР у эстафетным бегу 4×400 м (1952). Выступаў на дыстанцыі 400 мз бар’ерамі. Як трэнер падрыхтаваў 12 майстроў спорту, 8 майстроў спорту міжнар. класа, 2 засл. майстроў спорту; 2 прызёраў Алімп. гульняў, 3 чэмпіёнаў і 2 рэкардсменаў свету, 2 чэмпіёнаў Еўропы, больш за 10 чэмпіёнаў СССР.
Тв.:
Барьерный бег (разам з М.М.Сідарэнкам) // Легкая атлетика. Мн., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎМЕ́НАЎ Леанід Фёдаравіч (н. 22.7.1932, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.),
бел. філосаф і паэт.Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991), д-рфілас.н. (1977), праф. (1979). Скончыў БДУ (1955), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1962). У 1954—58 сакратар Мінскага гаркома ЛКСМБ. З 1961 у Мінскім пед. ін-це замежных моў. З 1970 лектар ЦККПБ, з 1971 супрацоўнік аддзела філасофіі Дэпартамента сац., гуманіт. навук і культуры ЮНЕСКА (Парыж). У 1975—79 заг. кафедры БДУ. З 1979 заг. сектара крытыкі бурж. філасофіі і права, з 1982 заг. Аддзела навук. інфармацыі па грамадскіх навуках Нац.АН Беларусі. З 2002 заг. кафедры Бел. ін-та правазнаўства. Навук. працы па праблемах дыялектыкі, паліт. філасофіі, адчужэння і правоў чалавека, зах.-еўрап.філас. думкі. У зб. вершаў «Чужая планета» (1980), «Блізкія далі» (1983), «Існасць» (1997) паэт. адлюстраванне філасофіі быцця чалавека.
Тв.:
Диалектика и революция. Мн., 1969;
Философия антимарксизма и диалектика. Мн., 1981;
Тотальный кризис и права человека. Мн., 1986;
Международная идеология прав человека: проблемы — решения. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗА (Betula),
род кветкавых раслін сям. бярозавых. Каля 140 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і ад гор субтропікаў да арктычных тундраў. На Беларусі 6 дзікарослых і 44 інтрадукаваныя віды рознага геагр. паходжання. Бяроза павіслая, або бародаўчатая (B. pendula), і пушыстая, або белая (B. pubescens), утвараюць бярозавыя лясы; карэльская, або чачотка (B. carelica), і няясная, або цёмная (B. obscura), з амаль чорнай па ўсім ствале карой, трапляюцца рэдка асобнымі дрэвамі ці невял. групамі пераважна на ўзвышшах у зах. і цэнтр. раёнах; нізкая (B. humilis) і карлікавая (B. nana) — кустовыя расліны, утвараюць хмызнякі на балотах і па берагах балотных азёр. Б. карлікавая занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. З інтрадукаваных у зялёным буд-ве найчасцей выкарыстоўваюцца бяроза папяровая (B. papyrifera), жоўтая (B. lutea), вязалістая (B. ulmifolia), Эрмана (B. ermanii), японская (B. japonica), блакітная (B. coerulea), туркестанская (B. turkestanica), даурская (B. dahurica), рабрыстая (B. costata) і Шміта, або жалезная (B. schmidtii).
Аднадомныя лістападныя дрэвы або кусты і кусцікі з гладкай ці трэшчынаватай, часцей белай, радзей шэрай і інш. колеру карой. Лісце суцэльнае (у садовых формаў бывае рассечанае), на чаранках. Кветкі аднаполыя, у тычынкавых і песцікавых каташках, распускаюцца ў крас.—маі, амаль адначасова з лісцем, апыляюцца з дапамогай ветру. Плады — дробныя аднанасенныя арэхі з плёначнымі крылцамі па баках. Лесаўтваральнікі, дэкар., лек. (пупышкі і маладое лісце выкарыстоўваюць у медыцыне як жаўцягонны, мачагонны і процізапаленчы сродак), харч. (бярозавы сок мае да 20% цукру, спажываецца як напітак), кармавыя (галінкі з лісцем служаць кормам для жывёлы, пупышкі і каташкі — для птушак) і тэхн. (з драўніны атрымліваюць метылавы спірт, ацэтон, воцат, актываваны вугаль, вырабляюць фанеру, мэблю, лыжы і інш. вырабы; з кары здабываюць дзёгаць, з лісця — фарбу для шэрсці) расліны. Выкарыстоўваюцца на лесаўзнаўленне, азеляненне населеных месцаў, прысады каля дарог, у проціпажарных і полеахоўных палосах, для замацавання адхонаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫГАВІЧЫ́,
адно з племянных аб’яднанняў усх. славян, вядомых па пісьмовых крыніцах і археал. помніках. Займалі тэр. на У да Дняпра, на Пн да лініі Барысаў—Лагойск—Заслаўе—вярхоўе Нёмана; на Пд мяжа пераходзіла за Прыпяць, на З — за Зах. Буг (паводле інш. даных да Выганашчанскага балота, на Пн ад Пінска). У 6—8 ст. папярэднікамі Д. на сярэдняй Прыпяці былі славянскія плямёны пражскай культуры. На Пн ад Прыпяці ў гэты час жылі балцкія плямёны (гл.Балты). На тэр. рассялення Д. захаваліся археал. помнікі: гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі з пахавальным абрадам трупаспалення, з 10 ст. — могільнікі з пахавальным абрадам трупапалажэння на гарызонце або падкурганнай яме. Зрэдку ў курганах трапляюцца збудаванні ў выглядзе невысокага драўлянага зруба, накрытага дахам. Пахавальны інвентар: гліняныя гаршкі, спражкі, крэсівы, сякеры, наканечнікі коп’яў і інш.; у жаночых пахаваннях пераважаюць упрыгожанні: шкляныя каляровыя разнастайныя па памерах і форме пацеркі, бронзавыя скроневыя кольцы з заходзячымі канцамі, пярсцёнкі, бранзалеты і інш. Характэрныя племянныя адзнакі — вял. медныя або сярэбраныя пацеркі, аздобленыя зерню, і скроневыя кольцы-завушніцы з круглага дроту, на якіх замацаваны па 3 металічныя пацеркі невял. памераў.
Упершыню Д. названы ў «Аповесці мінулых часоў» у сувязі з падзеямі, якія папярэднічаюць 9 ст. У 10 ст. (948) іх упамінае візантыйскі гісторык Канстанцін Багранародны, у 12 ст. (1149) стараж.-рус. летапісы. Д. належалі да найб. развітых у сац. адносінах плямён, знаходзіліся на заключнай стадыі распаду родаплемяннога ладу, мелі сваё паліт. аб’яднанне — «княжанне». Займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, агародніцтвам, былі развіты промыслы і гандаль. Найб. гарады: Тураў, Пінск, Давыд-Гарадок, Брэст, Мінск, Мазыр, Клецк, Слуцк, Капыль, Рагачоў, Камянец, Кобрын. У 10 ст. землі Д. увайшлі ў склад Кіеўскай Русі, з канца 10 ст. на іх землях узнікла Тураўскае княства, у канцы 12 ст.з яго вылучыліся ўдзельныя Пінскае княства, Клецкае, Дубровіцкае, верагодна, Нясвіжскае княства. Частка паўн.-ўсх. зямель Д. увайшла ў Полацкае княства, а паўд.-ўсх. — у Кіеўскае княства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЕДЛЫ (Nejedly) Здэнак (10.2.1878, г. Літамішль, Чэхія — 9.3.1962),
чэхаславацкі гісторык культуры, грамадскі дзеяч. Чл.Чэш. акадэміі навук і мастацтваў (1907). Замежны чл.-кар.АНСССР (1947), шэрагу інш. замежных АН. Скончыў Карлаў ун-т у Празе (1899), выкладаў у ім (у 1909—39, з 1945 праф.). Ініцыятар заснавання (1925) і старшыня «Т-вакульт. і эканам. збліжэння з Новай Расіяй». Адзін з кіраўнікоў створанай у 1930 арг-цыі сав.чэхаславацкай дружбы «Саюз сяброў СССР». Змагаўся супраць пагрозы фашызму і вайны. У 1939 эмігрыраваў у СССР. У 1939—45 праф. Маскоўскага ун-та і навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АНСССР. У 1945—53 на міністэрскіх пасадах, у 1953 нам. прэм’ер-міністра, потым чл. урада (міністр без партфеля) Чэхаславакіі. Заснавальнік і прэзідэнт (з 1952) Чэхаславацкай АН. Старшыня Саюза чэхаславацка-сав. дружбы, Славянскага к-та Чэхаславакіі (з 1945). Аўтар манаграфій пра Б.Сметану, З.Фібіха, даследаванняў па гісторыі чэш. гусіцкіх песень, прац па гісторыі чэш. і інш.слав. народаў, чэхаславацкай культуры, гісторыі музыкі, па эстэтыцы, выяўл. і тэатр. мастацтве. У 1920-я г. ў Празе выступаў на літ. вечарах, прысвечаных Я.Купалу, Я.Коласу, Ц.Гартнаму, з лекцыямі і дакладамі пра Беларусь, бел.нар. песню. У 1925 сустракаўся ў Празе з Я.Купалам і М.Чаротам, у 1927 прыязджаў у Мінск. Нам. старшыні Усеславянскага к-та (з 1939), працаваў разам з Я.Купалам, Я.Коласам, К.Крапівой, М.Лыньковым. Аўтар артыкулаў пра Беларусь, яе гісторыю і культуру: «Беларусы» (1927), «БССР» (1929), «Нашы блізкія сябры», «Прывітанне беларусам» (абодва 1944). Падпісаў «Пратэст чэхаславацкіх інтэлігентаў» (1927) супраць расправы над Беларускай сялянска-работніцкай грамадой. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1951.
Тв.: Рус.пер. — История чешского народа. Т. І. М., 1952; Избр. труды. М., 1960; Статьи об искусстве. Л.; М., 1960.
Літ.:
Зденек Неедлы — выдающийся общественный деятель и ученый. М., 1964;
Мажэйка А. Здэнек Неедлы пра Беларусь // Беларусь. 1962. №12;