1. (у патрэбнай меры) genügend; genúg; zur Genüge; hínlänglich, zúlänglich, áusreichend;
у нас дастатко́ва вучэ́бных дапамо́жнікаў wir háben genügend Léhrmittel;
гэ́тага дастатко́ва das genügt; das reicht;
дастатко́ва сказа́ць es genügt zu ságen;
больш чым дастатко́ва mehr als genúg;
гэ́тага было́б дастатко́ва, каб… das hätte geréicht, um…;
дастатко́ва было́ аднаго́ сло́ва ein Wort war genúg, es bedúrfte nur éines Wórtes;
2.у знач.вык es reicht; es genügt; genúg;
вам дастатко́ва то́лькі прапанава́ць Sie bráuchen nur vórzuschlagen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Брысь1 выклічнік для адгону ката’, брысюга тоўсты кот’ (Гарэц.). Рус.брысь ’тс’. Гукапераймальнае ўтварэнне (гл. Праабражэнскі, 1, 48; Фасмер, 1, 223). З іншага боку, думаюць пра паходжанне ад дзеяслова рус.брыснуть ’адагнаць кошку’ (Шанскі, 1, Б, 205; < бросать, брыкать, брызгать). Брысюга ’тоўсты кот’, можа, адносіцца і да брысь2 (гл.).
Брысь2 ’здаравяка-лайдак’ (Яўс.), здаровы, але гультаявалі чалавек’ (Юрч.), ’здаравяка; моцны, мажны мужчына’ (Гарэц.), ’здаровы, чырванатвары чалавек’ (Сцяц.), чырвоны, як брысь’ (Др.-Падб.). Запазычанне з польск.bryś (памяншальнай формы да brytan ’сабака англійскай пароды’, гл. Брукнер, 43). Да семантыкі параўн. брыта́н.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бушава́ць, у розных значэннях (БРС, Шат., Касп.). Рус.бушева́ть, укр.бушува́ти, польск.buszować (лічыцца запазычаннем з укр., гл. Брукнер, 50; Слаўскі, 1, 51), балг.бушу́вам. Параўн. далей серб.-харв.бӳшити ’ўпасці з шумам’, славен.búšiti (аб агні) і да т. п. Як дзеяслоў, які азначае ’шумець і да т. п.’, звязана з *bux!, *buxati (Слаўскі, 1, 51; БЕР, II, 95; параўн. і Брукнер, 50). У значэнні ’буйна расці, разрастацца’, можа, звязана з слав.*buxnǫti ’набухаць, набракаць’, *bujьnъ ’буйны’ (гл. Праабражэнскі, 1, 57; Брукнер, 50; Фасмер, 1, 256; Шанскі, 1, Б, 242).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́льма (Шат., Бяльк.), ве́льмі (Нас., Касп., Бяльк.). Ст.-рус., ст.-слав.вельми, укр.ве́льми, рус.дыял.вельми́, вельмо́, польск.wielmi, чэш.velmi, серб.вео̀ма ’вельмі’ (< *вельма) і г. д. Прасл., магчыма, *velьmi, *velьma. Утварэнне ад асновы *vel‑ ’вялікі’ (параўн. прасл.*velьi̯ь і *velikъ ’вялікі’). Калі ўзяць да ўвагі націск у рус.вельми́ і серб.вео̀ма (што можна сведчыць аб прасл.*velьmí, *velьmá), то бел. і ўкр. словы (з націскам на першым складзе) здаюцца некалькі падазронымі. Запазычанне з польскай мовы? (да таго ж спрадвечна ўкр. форма была б*вільми!).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабы́ль ’беззямельны, адзінокі чалавек’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк.). Рус.бобы́ль ’беззямельны селянін, падзёншчык’. Укр. (ст.) боби́ль (з рус. мовы, гл. Рудніцкі, 155). Паходжанне слова няяснае. Няпэўна Мікала, Berühr., 89: запаз. з сканд.*ƀuabóli ’здольшчык’, а таксама Мікала, Ält. Bezieh., 50 (экспрэсіўнае слова, параўн. швед.bobbe, англ.bob ’цяльпук’ і г. д.). Не лепш і Фасмер, 1, 181, які прапануе звярнуць увагу на рум.bobîlcă ’від танца’, bobîlnic ’настурка’. Супраць рум. версіі сведчыць іменна адсутнасць гэтага слова (калі не лічыць запазычання з рус.) ва ўкр. мове. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 147–148.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Башка́ (бышка́) ’галава’ (Бяльк.). Укр.ба́шка (адкуль такі націск?), рус.башка́. Запазычанне з цюрк.baš ’галава’. Праабражэнскі, 1, 20; Фасмер, 1, 139 (там і літ-pa); падрабязна Шанскі, 1, Б, 62–63. Зыходзячы з геаграфіі слова, можна думаць пра пасрэдніцтва рус. мовы.
Ба́шка ’авечка’ (Касп.), ба́ша‑ба́ша‑ба́ша, ба́ше‑ба́ше‑ба́ше ’падзыўныя словы для авечак’ (ДАБМ, 896), таксама бась-бась-бась (Сцяшк. МГ). Рус.дыял.ба́ша ’авечка, ягня’, баш, ба́ша ’падзыўное слова для авечак’. Паводле Фасмера, 1, 138, памяншальная форма ад бара́н. Падзыўное слова тлумачыцца як другаснае па паходжанню (гл. Трубачоў, Происх., 76).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́хан, баха́нка, буха́нка. Рус.бо́ханец, буха́нка, бо́хон, укр.бо́хон, польск.bochen, ст.-чэш.bochnec. Здаецца, запазычанне з с.-в.-ням.vochenze, fochenze ’від пірага або белы хлеб’ (< лац. крыніцы). Запазычанне праз польск. і чэш. мовы. Некаторыя формы Праабражэнскі (1, 56), Ільінскі (ИОРЯС, 20, 3, 80) звязваюць з дзеясловам бу́хнуть, але гэта хутчэй за ўсё народная этымалогія (але параўн. Талстой, Зб. Крапіве, 274). Гл. Фасмер, 1 (пад бо́ханец, буханец, бухон); Бернекер, 67 і далей; Слаўскі, 1, 38. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 240; Сцяц., Нар., 24 (дзе тлумачыцца баха́нка). Ст.-бел.бохон, бохан, бохен (Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́біржына ’вузкая дошка, што накладваецца на капылы паверх вязаў’ (смарг., Шатал.). Відаць, да бераг ’край’, параўн. іншую назву той жа дэталі — наберажня (гл.); дэфармацыя і дээтымалагізацыя можа быць звязана з уплывам дзеяслова тыпу літ.biržyti, сярод значэнняў якога сустракаецца і ’лупіць, біць, сцябаць’, што адпавядала б унутранай форме іншай назвы гэтай дэталі — на́плестка (ад пляскиць?), або назоўнікаў тыпу biržlis ’бярозавая галінка’ ці beržinė ’бярозавы дубец’, што можна разглядаць як іншую версію паходжання слова, бо першапачаткова названую дэталь у санях маглі рабіць са скручаных бярозавых дубцоў, параўн. намаразень (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абе́ртуха ’вялікі кавалак хлеба’ (Сцяц.), абэртуха ’тс’ (Клім.), обертка, обэртушка (КСТ), абіртня, абярня скібка хлеба праз усю круглую булку’ (Янук.). Сюды ж абельтух ’абжора’. Ці не ад ab‑vъr‑ti ’абгарнуць’ (абвярнуць ’кругом бохана абрэзаць лусту’, гл. Сцяц., Нар., 28). Ва ўсякім разе, з пункту погляду рэгулярнага словаўтварэння, абертуха і абертух (> абельтух) < аберт‑*ob‑vъrt‑. Семантычная матывацыя, аднак, цяжкая. Таму трэба ўлічваць магчымасць калькавання. Крыніцай калькі было б тады літ.gãbalas ’вялікі кавалак’, gobùs ’прагны’ < góbti ’абгартаць, ахопліваць’ (параўн. бел. абвяргаць = літ.apgóbti), гл. Фрэнкель, 126–127. Верагоднасць калькавання падмацоўваецца арэалам лексемы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праско́ўка ’вяроўка, якою прывязваецца барана да ворчыка, каромысла’ (Бяльк.). Няясна. Фармальна гэта слова можна было б суаднесці з *праскаць, праск, параўн. укр.праск, пра́скати ’трэск, трэскацца’, польск.prask і г. д. Параўн., адняк, назвы розных вяровак, прывязак і пад.: балг.пра́шка ’плецены пояс; бакавая прывязка ў сядле’, серб.-харв.пра̏ћа ’прывязка ў сядле’, польск.proca ’рэмень у ярме’, што выводзяць з прасл.*portsa ’прашча’, якая названа, верагодна, па матэрыялу, з якога зроблена гэтая прылада для кідання (Сной₂, 557), гл. прашча, параўн. праснёвыя ніткі, ад про́сцень ’верацяно з ніткамі з пяці ручаек’ (Нік. Очерки).