РЭ́ЗЕРФАРД (Rutherford) Эрнест (30.8.1871, Брайтуотэр, каля г. Нельсан, Новая Зеландыя — 19.10.1937),
англійскі фізік, адзін са стваральнікаў ядзернай фізікі, заснавальнік міжнар.навук. школы фізікаў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1903, у 1925—30 прэзідэнт). Замежны чл.-кар.Рас.АН (1922), ганаровы чл.АНСССР (1925). За навук. заслугі атрымаў тытул лорда Нельсана (1931). Скончыў Новазеландскі ун-т (1894). З 1895 у Вялікабрытаніі, з 1898 у Канадзе. З 1907 праф. Манчэстэрскага ун-та, з 1919 — Кембрыджскага ун-та і дырэктар Кавендышскай лабараторыі. Навук. працы па радыеактыўнасці, ат. і ядз. фізіцы. Адкрыў альфа- і бэта-прамяні (1899) і ўстанавіў іх прыроду. Стварыў разам з Ф.Содзі тэорыю радыеактыўнасці (1903). Устанавіў закон рассеяння альфа-часціц атамамі розных хім. элементаў (1911; гл.Рэзерфарда формула), на аснове чаго прапанаваў планетарную мадэль атама (мадэль атама Р.). Здзейсніў першую штучную ядз. рэакцыю па ператварэнні азоту ў кісларод (1919), прадказаў існаванне нейтрона і дэйтрона (1920). Пацвердзіў справядлівасць закону ўзаемасувязі масы і энергіі ў ядз. рэакцыях (1933). Правёў рэакцыю сінтэзу дэйтронаў з утварэннем трытыю (1934). Яго імем названы хім.элементрэзерфордый. Нобелеўская прэмія 1908.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. науч. тр. [Т. 1—2]. М., 1971—72.
Літ.:
Кедров Ф.Б. Эрнест Резерфорд. М., 1965;
Данин Д.С. Резерфорд. 2 изд. М., 1967;
Старосельская-Никитина О.А. Эрнест Резерфорд. М., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЎРСКІ ФАРФО́Р,
мастацкія вырабы фарфоравага завода ў г. Сеўр (Францыя). Засн. ў г. Венсен (1740). У Сеўр вытв-сць пераведзена ў 1756. Першыя вырабы зроблены пад метал. формы і з уплывам майсенскага фарфору. Першыя майстры — жывапісец Ж.Ж.Башэлье і хімік Ж.Эло (вынаходнік унікальнай сіняй фарбы, адной з адметных рыс С.ф.). Размалёўкі на ярка-сінім, бірузовым і белым фонах уяўлялі сабой натуралістычныя выявы кветак, гірлянд, птушак, пейзажаў. У сярэдзіне 18 ст. быў пашыраны ружовы фон ракайлевых размалёвак золатам і шынуазры. Характэрны элемент С.ф. — размалёўкі пад камеі ў манахромнай тэхніцы грызайль. У 1770—1830-я г. С.ф. вырабляўся ў стылі класіцызму; былі пашыраны міфалагічныя і жанравыя скульптурныя групы, партрэтныя медальёны і бюсты, рэльефныя плакеткі (белым па сінім фоне), якія выкарыстоўваліся ў якасці ўставак у мэблю. Да 1800 вырабы (сервізы, вазы) ствараліся пераважна з мяккага фарфору (без кааліну), абпаленага пры параўнальна невысокай тэмпературы, што дазваляла дасягаць сакавітасці і вытанчанасці дробнага дэкору. З больш моцнага бісквіту стваралі групы і фігуры па мадэлях Э.М.Фальканэ, Л.С.Буазо, Ж.Б.Пігаля, Э.Бушардона, Кладыёна. З 1772 рабілі цвёрды фарфор. У 20 ст. ў стварэнні вырабаў С.ф. ўдзельнічалі вядучыя мастакі (Ж.Люрса і інш.).
Літ.:
Бирюкова Н.Ю. Французская фарфоровая пластика XVIII в. Л., 1962.
Я.Ф.Шунейка.
Сеўрскі фарфор. Марожаніца з сервіза з камеямі. 1778.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКВЕР (ад англ. square квадрат),
невялікі гарадскі сад; важная ч.азелянення населеных месцаў, дэкар. афармлення плошчаў і вуліц. Фарміруецца па асн. прынцыпах садова-паркавага мастацтва. Пл. звычайна 0,5—2 га. У адрозненне ад бульвара прызначаны пераважна для кароткачасовага адпачынку пешаходаў. С. можа мець самаст. закончаную кампазіцыю ці быць элементам буйнога арх.-ландшафтнага ансамбля. Звычайна асн.элемент кампазіцыі С. — пляцоўка для адпачынку з фантанам, дэкар. скульптурай, кветкавым партэрам, клумбамі, газонамі, пасадкамі дрэў, кустоў і інш. Першыя С. ўзніклі ў сярэдзіне 19 ст. ў Англіі, у 2-й пал. 19 ст. — у Расіі. Першыя С. на Беларусі — Аляксандраўскі сад (1870, цяпер Цэнтральны С.) з фантанам (1874) і на Саборнай пл. (1890-я г., цяпер пл. Свабоды) у Мінску. Найб. значныя С. ствараюцца ў адм.-грамадскіх цэнтрах (на плошчах Незалежнасці ў Мінску, Леніна ў Магілёве, Савецкай у Гродне), каля трансп.-планіровачных вузлоў (на прывакзальных плошчах у Гомелі, Маладзечне; Міхайлаўскі каля чыг. вакзала ў Мінску), перад буйнымі грамадскімі будынкамі (каля Бел.муз.т-ра ў Мінску, політэхн. ін-та ў Брэсце), каля помнікаў і мемар. комплексаў (С. на пл. Перамогі ў Мінску, каля помніка Вызвалення на пл. Свабоды ў Брэсце), у квартальнай забудове — т.зв. С.-«кішэні» (па вул. Берсана, на скрыжаваннях вул. Варвашэні і Куйбышава ў Мінску) і інш.
Г.С.Ларкін.
Міхайлаўскі сквер у Мінску. Скульптура «Дама на лаўцы» Скульптар У.Жбанаў. 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫ́РНІЦА,
гаспадарчая пабудова для сушкі і захоўвання сыру. Лакальныя назвы сырнік, сырня. Былі пашыраны на Беларусі, у Літве, Польшчы пераважна ў сядзібах і фальварках 16 — пач. 20 ст. У канцы 19 ст. з’явіліся і ў некат. сял. гаспадарках, якія наладзілі вытв-сць сыроў на продаж. На Беларусі найчасцей С. рабілі драўлянымі, абавязкова 2-яруснымі. 1-ы паверх мог заставацца адкрытым, на слупах (1—12; вёскі Рудня Астравецкага, Сваятычы Ляхавіцкага р-наў), або мець памяшканне для захоўвання малочных прадуктаў (в. Боркі Дзятлаўскага р-на). Каркасная канструкцыя 2-га паверха з дошак, жэрдак, плятня дапамагала ствараць неабходныя ўмовы для добрай вентыляцыі і сушкі сыроў. Характэрны элемент С. — галерэя на 2-м паверсе, дзе пад страхой сушылі сыры (б. маёнтак Залучча, Стаўбцоўскі р-н). Галерэю рабілі на выпусках бэлек ці на слупах. Квадратны план, ярусная аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя, шатровы гонтавы дах, кругавая галерэя, выразны сілуэт рабілі С. адной з цікавых пабудоў сядзібы. Ставілі С. паблізу сядзібнага дома ці ў парку. Захавалася С. 19 ст. мяшанай канструкцыі (мураваны ніжні паверх) у парку б. сядзібы ў в. Сітцы Докшыцкага р-на.
Літ.:
Сергачоў С. Сырніцы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1985. №4.
С.А.Сергачоў.
Сырніца ў былым маёнтку Залучча Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобл. Фрагмент гравюры А.Савіцкага. 1873.Сырніца ў вёсцы Боркі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобл.Пач. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНТА́Л (лац. Tantalum),
Ta, хімічны элемент V групы перыяд. сістэмы, ат. н. 73, ат. м. 180,948. Прыродны Т. — сумесь стабільнага 181Ta (99,9877%) і слаба радыеактыўнага 180Ta (перыяд паўраспаду 1∙1013 гадоў). У зямной кары 2,5∙10−4% па масе, трапляецца звычайна разам з ніобіем (гл.Танталавыя руды). Адкрыты ў 1802 швед. вучоным А.Экебергам; назва ад імя міфалагічнага Тантала (з-за цяжкасці атрымання ў чыстым выглядзе).
Шэры з сіняватым адценнем пластычны метал, tпл 3014 °C, tкіп каля 5500 °C, шчыльн. 16 600 кг/м³. У звычайных умовах хімічна устойлівы. Раствараецца ў плавікавай кіслаце і яе сумесях з азотнай к-той, гарачай канцэнтраванай сернай кіслаце, расплавах шчолачаў. Кампактны ў паветры пакрываецца тонкай ахоўнай плёнкай пентааксіду Ta2O5, акісляецца пры t > 300 °C. Пры награванні ўзаемадзейнічае з хлорам, фторам, вадародам, пры t > 1200 °C — з азотам і вугляродам; нітрыды (Ta2N, TaN) і монакарбід TaC (tпл каля 3800 °C) вельмі ўстойлівыя да ўздзеяння хім. рэагентаў. Атрымліваюць аднаўленнем Ta2O5 вугалем пры 2000 °C у вакууме. калію гептафтортанталату (V) K2TaF7 — натрыем. Выкарыстоўваюць як кампанент каразійна- і гарачаўстойлівых сплаваў, для вырабу электралітычных кандэнсатараў, электродаў электронных лямпаў, спец. каразійнаўстойлівай апаратуры ў хім. прам-сці і ядз. энергетыцы, фільер у вытв-сці штучнага валакна, награвальнікаў высокатэмпературных печаў, для касцявога пратэзавання ў медыцыне і інш.
Літ.:
Фейрбротер Ф. Химия ниобия и тантала: Пер. с англ.М., 1972;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бор1, ‑у, М у бары; мн. бары, ‑оў; м.
Стары густы сасновы лес, які расце на высокім месцы. Векавы бор. Цёмны бор. □ Верасы пад лісцем спалі, Бор зялёны гнуўся, Недзе пелі ў цёмнай далі Журавы ды гусі.Купала.Бягу думкай у край далёкі, У лес цёмны, у бор высокі.Цётка.
•••
Карабельны бор — высокі, прыгодны для суднабудавання, сасновы бор.
бор2, ‑у, м.
Хімічны элемент, які ўваходзіць у састаў многіх мінералаў. Бор і яго спалучэнні прымяняюцца ў ядзернай тэхніцы, а таксама ў медыцыне і сельскай гаспадарцы.
[Ад лац. borax.]
бор3, ‑а, м.
Стальны свердзел, які ўжываецца ў зубалячэбнай справе.
[Ад ням. Bohrer — свердзел.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́дмій
(н.-лац. cadmium, ад гр. kadmeia = цынкавая руда)
1) хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які знаходзіцца пераважна ў цынкавых рудах;
2) жоўтая фарба розных адценняў, якая прымяняецца ў алейным жывапісе, кераміцы і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
апера́тар
(лац. operator = выканаўца)
1) спецыяліст, які кіруе работай якога-н. механізма або ўстаноўкі;
2) тое, што і кінааператар, 3) мат. правіла, якое дазваляе кожны элемент аднаго мноства супаставіць з пэўным элементам другога мноства.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
арыенці́р
(ням. orientieren = арыентаваць, ад лац. oriens, -ntis = усход)
1) добра бачны на мясцовасці нерухомы прадмет або элемент рэльефу, па якім можна вызначыць сваё месцазнаходжанне, знайсці пэўны аб’ект, 2) перан. кірунак дзейнасці, мэта, устаноўка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гальвані́чны
[ад іт. L. Galvani = прозвішча іт. фізіка (1737—1798)]
1) які выклікае электрычны ток або датычыць яго;
г. элемент — хімічная крыніца электрычнага току;
2) які мае адносіны да гальванізацыі (напр. г-ыя працэдуры).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)