ЛЕАПА́РДЗІ ((Léopardi) Джакома) (29.6. 1798, г. Рэканаці, Італія — 14.6.1837),

італьянскі пісьменнік. З маленства пакутаваў ад невылечнай хваробы, што паўплывала на рамант. настраёвасць лірыкі. Песімізм яго паэзіі сугучны матывам «сусветнага жалю» Дж.Байрана. Асн. матывы — трагізм жыцця, ілюзорнасць шчасця і славы, палкая абарона свабоды. Лепшы творзб. філас., паліт. і інтымнай лірыкі «Песні» (1831). У патрыят. канцонах («Да Італіі», «На помнік Дантэ», абедзве 1818), філас. ідыліях («Бясконцасць», 1819) услаўляў мінулае Італіі, самаахвярнасць у імя радзімы. Аўтар сатыр. паэмы «Параліпамены Вайны мышэй і жаб» (выд. 1842), філас.-эстэт. і філал. прац («Творы на тэмы маралі», 1827; «Думкі», 1845). Перакладаў Гамера, Сіманіда, Вергілія і інш. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Л.​Баршчэўскі.

Тв.:

Рус. пер. — Этика и эстетика. М., 1978;

Избр. произв. М., 1989.

Літ.:

Творчество Д.​Леопарди. М., 1983.

Л.​П.​Баршчэўскі.

т. 9, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭТЭКТЫ́ЎНЫ ФІЛЬМ,

твор кіна- і тэлемастацтва, прысвечаны расследаванню крымінальных і інш. злачынстваў, рабоце разведчыкаў. Тэматычна звязаны з прыгодніцкім фільмам.

Першыя авантурна-дэтэктыўныя фільмы зняты ў 1910-я г. ў Францыі (серыя фільмаў рэж. Л.​Фёяда пра Фантамаса, рэж В.​Жасэ пра сышчыка Ніка Картэра і інш.). Сярод Д.ф. 1930—40-х г. серыялы пра сышчыкаў, фільмы-«паліцэйскія дакументы»; 1960—70-х г. — серыя фільмаў пра супершпіёна Джэймса Бонда. Сярод лепшых Д.ф. сав. кіно: «Подзвіг разведчыка», «Справа № 306», «Мёртвы сезон», «Вяртанне «Святога Лукі», «Чорны прынц», «Пятроўка 38», тэлевізійныя «Семнаццаць імгненняў вясны», «Месца сустрэчы змяніць нельга».

У бел. кіно дэтэктыўную фабулу маюць фільмы «Дзеці партызана», «Наперадзе — круты паварот», «Блакітны карбункул», «Задача з трыма невядомымі», «Дзікае паляванне караля Стаха», тэлевізійныя «Корцік», «Бронзавая птушка», «Апошняе лета дзяцінства» і інш.

т. 6, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́ЎЭТ ((Mowat) Фарлі Мак-Гіл) (н. 12.5.1921, г. Белвіл, Канада),

канадскі пісьменнік. Скончыў ун-т у Таронта. Піша на англ. мове. Першы яго твор — «Людзі Аленевага краю» (1952) пра трагічны лёс эскімосаў. Аўтар кніг пра жыхароў і прыроду Поўначы — «Народ у адчаі» (1959), «Выпрабаванне лёдам» (1960), «Трагедыі мора» (1984), пра жывёл — «Не крычы, ваўкі!» (1963), «Кіт на пагібель» (1972), аповесцей для дзяцей «Сабака, які не хацеў быць проста сабакам» (1957), «Лодка, якая не плыве» (1969), аўтабіягр. кн. «І птушкі не спяваюць» (1979) і інш.

Тв.:

Рус. пер. — Вперед, мой брат, вперед! М., 1983;

В стране снежных бурь. Л., 1984;

Следы на снегу. М., 1985;

Мое открытие Америки. М., 1987;

Трагедии моря. М., 1988;

Проклятие могилы викинга. М., 1990;

Собака, которая не хотела быть просто собакой. М., 1995.

Л.​П.​Баршчэўскі.

т. 10, с. 530

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАКЕ́ТКА (франц. plaquette памяншальнае ад plaque пласцінка, дошчачка),

1) твор медальернага мастацтва, які адрозніваецца ад звычайнага медаля прамавугольнай або блізкай да яе формай. Паводле зместу шырэйшая за медаль, можа мець разгорнуты сюжэт, што набліжае яе да скульптуры. Бываюць керамічныя, метал., фарфоравыя, шкляныя і інш. Паводле правіл Міжнар. федэрацыі медальераў не павінны быць даўжэй за 180 мм па большаму боку. Пашырыліся ў 19—20 ст. На Беларусі П. рабілі і робяць Г.​Асташонак, Э.​Астаф’еў, Л.​Багданаў, В.​Буціна, С.​Гарбунова, А.​Дзятлава, У.​Жохаў, А.​Зіменка, С.​Ларчанка, В.​Леантовіч, Ю.​Любімаў, У.​Мелехаў, У.​Мурахвер, В.​Прыешкін, Л.​Талбузін, В.​Янушкевіч і інш. 2) Пласцінка (метал., керамічная і інш.) з рэльефнай выявай, прызначаная для ўпрыгожання мэблі, хатняга начыння і інш.

А.​Я.​Белы.

Да арт. Плакетка. А.​Зіменка. Зубр. 1982.

т. 12, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апо́весць, ‑і, ж.

1. Мастацкі твор апавядальнага характару, які займае прамежкавае месца паміж раманам і апавяданнем. Аповесць К. Чорнага «Вясна». □ — Хачу напісаць аповесць, як на Палессі жылі дзве прыгожыя краскі-панны і што з гэтага выйшла, — смяялася Габрынька. Колас.

2. Апавяданне пра якую‑н. падзею ў яе паслядоўным развіцці. Моўчкі слухаў Ігнась журботную аповесць сына невядомых бацькоў. Мурашка. Стары тым часам цягнуў сваю аповесць. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інсцэні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Перапрацаваць (перапрацоўваць) які‑н. апавядальны твор для пастаноўкі яго ў тэатры, кіно, на тэлебачанні. Інсцэніраваць для экрана трылогію Якуба Коласа «На ростанях».

2. перан. Прыкінуцца (прыкідвацца) кім‑, чым‑н., прытворна зрабіць (рабіць) што‑н. з намерам выдаць яго за сапраўднае. Інсцэніраваць істэрыку. □ Каб падмануць карнікаў, невялікая група партызан інсцэніравала ўначы прарыў на захад, у палескія лясы. Шамякін.

[Ад лац. in — на і scena — сцэна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панегі́рык, ‑а, м.

1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — надмагільная пахавальная прамова, якая ўслаўляе подзвігі памёршага.

2. Празмерна хвалебны водзыў аб кім‑, чым‑н. [Генадзь:] — Яна [Міхаліна] прамову рыхтуе ў гонар завуча. Урачысты панегірык. Шамякін. // Пра літаратурны твор, які з’яўляецца хвалебным водзывам аб кім‑, чым‑н., пахвалой каго‑, чаго‑н. Панегірыкам, напрыклад, можна назваць рэцэнзію, у якой даецца занадта завышаная.. ацэнка таму ці іншаму літаратурнаму твору. А. Макарэвіч.

[Грэч. panēgyrikos (logos) — прамова на ўрачыстым сходзе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасла́нне, ‑я, н.

1. Пісьмовы зварот да каго‑н.; пісьмо. Але стрымала мяне пошта дальняя, Мяжа-граніца, а перад усім Я не асмеліўся пасланне прывітальнае Слаць з асабістым клопатам сваім. Танк. І ўвесь наступны тыдзень Славік быў заняты тым, што пісаў Шашы пісьмы. Увогуле ён не любіў пісаць. А тут штодня сачыняў даўжэзныя пасланні. Шамякін.

2. Літаратурны твор у форме звароту да каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́ла,

1. нескл., н. Музычны твор або асобныя партыя, прызначаная для выканання адным музыкантам, спеваком або танцорам. Сола для скрыпкі. // Выкананне такога твора (партыі). — Сола на баяне ў тым жа выкананы, — не сціхаў Саша. Васілевіч.

2. у знач. прысл. Асобна ад другіх (пра выкананне музычных твораў, танцаў). Спяваць сола. Танцаваць сола. □ Я лічыўся здольным скрыпачом, мне часам нават давалі выступаць сола ў якіх-небудзь святочныя канцэртах. Рамановіч.

[Іт. solo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тварэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. тварыць (у 1 знач.).

2. Тое, што створана ў працэсе творчай дзейнасці; твор. Паэма «Курган» — тварэнне Купалы. Карціна «Партызанская мадонна» — тварэнне Савіцкага. □ Легенды і казкі — тварэнне людзей — на хвалях сваіх аднясе [Біруса] ў Енісей. Дубоўка. І ўпрыгожыцца зямля .. велічнымі тварэннямі [будаўнікоў], тая зямля, на якой многа год таму назад пакутавалі ў нястачы і голадзе іх дзяды і бацькі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)