ІНФРАСТРУКТУ́РА (ад лац. infra пад + структура),

комплекс галін нац. эканомікі, якія абслугоўваюць вытв-сць і забяспечваюць умовы жыццядзейнасці грамадства. На макраўзроўні (для эканомікі ў цэлым) уключае капітальныя збудаванні, што звычайна забяспечваюцца дзяржавай і выкарыстоўваюцца юрыд. і фіз. асобамі на платнай ці бясплатнай аснове (аўтамагістралі, масты, водаправод, каналізацыя, аэрапорты і інш.); на мікраўзроўні (для фірмы, прадпрыемства) — збудаванні і службы, неабходныя для вытв-сці прадукцыі. Ствараюцца дзяржавай, прадпрыемствамі або фірмамі (водазабеспячэнне, вываз вытв. адходаў, фін. і банкаўскае абслугоўванне і інш.). Адрозніваюць І. вытворчую і невытворчую (сацыяльную), І. кіравання і І. рынку. Вытв. І. ўключае трансп. збудаванні (напр., дарогі), сувязь, што абслугоўвае вытв. сферы, складскую гаспадарку, мат.-тэхн. забеспячэнне, сістэму інж. сетак, выліч. цэнтры, аўтаматызаваныя сістэмы кіравання, газа- і нафтаправоды і інш. Да невытв. І. адносяць адукацыю, ахову здароўя, жыллёва-камунальную гаспадарку, пасаж. транспарт, навуку і навук. абслугоўванне, фіз. культуру, сац. забеспячэнне і інш. І. кіравання складаецца з сістэмы арг-цый, устаноў і іх падраздзяленняў, якія забяспечваюць працэс кіравання (акадэміі, ун-ты, кансультацыйныя фірмы, школы бізнесу, асацыяцыі прадпрымальнікаў і інш.). Развіццё І. з’яўляецца важнай умовай інтэнсіфікацыі вытворчасці, вырашэння сац. задач.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 7, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пентаго́н

(гр. pentagonon, ад pente = пяць + gonia = круг)

1) мат. пяцівугольнік;

2) міністэрства абароны ЗША (размешчана ў будынку пяцівугольнай формы).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

камплана́рны

(ад лац. com = разам + planum = плоскасць)

мат. к-ыя вектары — вектары, паралельныя адной плоскасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыферэнцы́раваць

(ад лац. differentia = розніца, адрозненне)

1) размяжоўваць, вылучаць разнародныя элементы;

2) мат. знаходзіць дыферэнцыял.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акта́эдр

(гр. oktaedron, ад okto = восем + edra = грані)

мат. цела, абмежаванае васьмю правільнымі трохвугольнікамі; васьміграннік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэр

(фр. stere, ад гр. stereos = шасцістаронні)

мат. адзінка меры аб’ёму, роўная 1 м​3.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дзесятко́вы десяти́чный;

~выя дро́бы — мат. десяти́чные дро́би;

~вая сістэ́ма класіфіка́цыі — спец. десяти́чная систе́ма классифика́ции

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памнажа́ць несов.

1. умножа́ть;

2. мат. умножа́ть, помножа́ть, перемножа́ть, мно́жить;

1, 2 см. памно́жыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мно́жыцца несов.

1. (увеличиваться) мно́житься; умножа́ться;

2. страд., мат. мно́житься; перемножа́ться; см. мно́жыць 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

найбо́льшы прил. превосх. ст. са́мый большо́й, наибо́льший;

○ агу́льны н. дзе́льнік — мат. о́бщий наибо́льший дели́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)