небага́та,
1. Прысл. да небагаты.
2. Мала, у невялікай колькасці. Ісці засталося небагата, якіх кіламетраў з восем. Лынькоў. Горад толькі прачынаўся. Людзей на вуліцах было небагата. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасно́ўдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Сноўдацца некаторы час. Можна пасноўдацца і па вуліцы: усё ж сярод людзей адчуваеш сябе неяк спакайней, чым у гэтай клетцы. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Туляцца некаторы час. Патуляўся [Гена] у людзей амаль да восені і прыйшоў у атрад. Брыль. Патуляешся па пушчы — глядзіш, ужо і вечар. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узаемавы́ручка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Узаемная выручка. Падполле зводзіць разам розных людзей. Потым яны на ўсё жыццё застаюцца сябрамі. Узаемавыручка і сяброўства — залаты закон падполля. Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ге́та
(іт. ghetto)
гарадскія кварталы ў сярэдневяковай Еўропе і ў некаторых сучасных краінах, адведзеныя для прымусовага пасялення людзей пэўнай расы, нацыі, рэлігіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
на́цыя
(лац. natio = племя, народ)
устойлівая агульнасць людзей, якая ўзнікла гістарычна на аснове агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця, культуры і асаблівасцей характару.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
штормтра́п
(ад шторм + трап)
спецыяльная вяровачная лесвіца з драўлянымі перакладзінамі, якая спускаецца за борт для прыёму і высадкі людзей у час шторму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Не́людзь ’нелюдзім’ (слаўг., Нар. словатв.; Яўс., Сл. ПЗБ), ’вылюдак, ідыёт’ (Юрч.), ’нечалавек’ (Сцяц.), ’непадобны да людзей’ (ТС), сюды ж не́люддзя, не́улюддзя, нелюдзяддзё ’тс’ (слаўг., Нар. словатв.). Назоўнікі, утвораныя ад нелю́дзкі ’дрэнны’ (Сл. ПЗБ), ’нелюдзімы, дзіклівы’ (ТС), ’няўжыўчывы; неспагадлівы; нетутэйшы, неўласцівы тутэйшым людзям’ (Нас.), нелюдзячы ’нягодны; непрыгожы; слабы, хворы’ (Ян.) і пад. Гл. людзкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́заў 1 ’частка павозкі, аўтамашыны і пад., якая служыць для размяшчэння людзей або грузаў’ (ТСБМ). Гл. кузаў 2.
Ку́заў 2 ’карзіна з бяросты’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з рус. кузов ’тс’. Апошняе з тат. kyzau̯ (гл. Фасмер, 2, 402).
Ку́заў 3 ’тып паселішча, двары ў якім размешчаны ўроскід’ (Яшк.). Да кузаў 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парашу́т ’прыстасаванне ў выглядзе вялікага парасона, прызначанае для спуску людзей, грузаў з лятальных апаратаў, для тармажэння пры пасадцы самалётаў і пад.’ (ТСБМ). З рус. парашю́т ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 80, 83) < франц. parachute, якое ўтворана ад італ. para ’абараняй’ і франц. chute, ’падзенне’ (Фасмер, 3, 205). З рус. парашюти́ст таксама бел. парашуты́ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)