(з 1997 Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашкахМін-ва спорту і турызму Беларусі),
дзяржаўная спецыялізаваная вучэбна-спарт. ўстанова. У 1997 аб’яднаны з рэсп. спецыялізаванай школай алімп. рэзерву (Мінск). Будынак цэнтра (да 1985 «Палац шахмат») рэканструяваны ў 1985 (арх. рэканструкцыі — С.Б.Неўмывакін). Асн. змест дзейнасці цэнтра — папулярызацыя і арганізац.-метадычнае забеспячэнне развіцця шахмат і шашак на Беларусі, падрыхтоўка спартсменаў, спартсменаў-інструктараў нац. каманд Беларусі па шахматах і шашках, арганізацыя і правядзенне спарт. мерапрыемстваў і спаборніцтваў, наладжванне міжнар.спарт. сувязей. Цэнтр (2003) мае аддзяленні шахмат і шашак, у 21 групе займаюцца 194 вучні. Сярод выпускнікоў аддз. шахмат — шматразовыя чэмпіёны Беларусі міжнар. гросмайстры С.Азараў, А.Аляксандраў, Г.Лагвілава, І.Раманава, міжнар. майстры А.Жыгалка, Н.Папова, І.Цяценькіна і інш.; шашак — чэмпіён свету А.Гантварг, віцэ-чэмпіёнка свету І.Пашкевіч, міжнар. гросмайстры А.Булатаў, А.Валюк, міжнар. майстры В.Варушыла, В.Садоўская і інш. Пры цэнтры дзейнічае (2003) клуб аматараў шахмат «Ладдзя».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯХТ-КЛУБ,
спартыўная арганізацыя, якая культывуе парусны спорт, радзей вяслярны і інш. віды воднага спорту. Мае пэўнае забеспячэнне і абсталяванне — судны (яхты) розных класаў і комплекс абслуговых збудаванняў (элінгі, прычалы і боксы для швартоўкі і стаянкі яхтаў, механізмы для падымання і спуску суднаў, майстэрні і інш.).
Першыя Я.-к. засн. ў 1720 (г. Корк, Вялікабрытанія); у Расіі — у 1720-я г. на Анежскім воз., у сярэдзіне 19 ст. — у С.-Пецярбургу і Маскве, у інш. краінах.
Першы на Беларусі Я.-к. створаны ў 1969 у Мінску (Заслаўскае вадасх.); яго ўзначальваў засл. трэнер Беларусі М.Ф.Кірык. Найбуйнейшыя сучасныя спарт. арг-цыі Беларусі, якія маюць Я.-к.: Рэсп. цэнтр алімп. падрыхтоўкі па парусным спорце Мін-ва спорту і турызму Беларусі, спец. дзіцяча-юнацкая школа алімп. рэзерву па парусным спорце пры Мінскім гар. упраўленні па фіз. культуры, спорце і турызме, дзіцяча-юнацкая спарт. школа прафсаюзаў у г. Гродна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУГА́Й Уладзімір Васілевіч (н. 7.5.1951, г. Нароўля Гомельскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (2003). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1976), дзе і працуе (з 1980 нам. дэкана, з 1991 дэкан гіст. ф-та). Даследуе гісторыю Беларусі, нац. меншасцей Беларусі. Адзін з аўтараў кн. «Дзе песні з Даўгавы гучалі» (1992, з А.В.Галавачом), падручнікаў і навуч. дапаможнікаў.
Тв.:
Польскія нацыянальныя Саветы на Беларусі (20—30 гг. XX ст.) (разам з В.М.Фаміным) // Гісторыя Беларусі: Вуч. дапам. для студэнтаў гіст. факультэтаў. Мн., 1994;
Літоўскі этнас на Беларусі (літоўскія нацыянальныя Саветы ў 20—30 гг. XX ст.) // Пытанні гісторыі, метадалогіі і методыкі выкладання. Мн., 1998;
Немецкий этнос в Белоруссии (вторая половина XIX — 30-е гг. XX в.) // Гісторыя: прабл. выкладання. 1998. № 1;
Латышы на Беларусі. Мн., 1999;
Этнічныя групы ў Латгаліі (XVI—XVIII стст.). Мн., 2001;
Арганізацыя сістэмы адукацыі і асветніцкая дзейнасць улад у Віцебскай Латгаліі (канец XVIII—XIX ст.). Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разве́дкаж.
1.вайск.Áufklärung f -, Erkúndung f -; Áuskundschaftung f -;
разве́дка мясцо́васці Geländeerkundung f -;
разве́дка бо́ем gewáltsame Áufklärung;
2.геал. Erfórschung f -, Schürfen n -s, Schürfung f -;
3. (арганізацыя) Náchrichtendienst m -es, Gehéimdienst m; Spionágedienst [-ʒə-] m (замежная)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
цэх
(польск. cech, ад ням. Zeche)
1) гарадская арганізацыя рамеснікаў адной прафесіі ў сярэдневяковай Еўропе, у т.л. і на Беларусі;
2) аддзяленне фабрыкі ці завода, у якім выпрацоўваецца пэўная прадукцыя або заканчваецца які-н. цыкл вытворчасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пастано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. паставіць 1.
2.Арганізацыя чаго‑н. Пастаноўка політэхнічнага навучання. Пастаноўка музычнай адукацыі ў школах.
3.Рмн.‑новак. Спектакль, інсцэніроўка. Афішы тэатра імя Якуба Коласа паведамлялі аб пастаноўцы камедыі В. Вольскага «Несцерка».«Полымя».— Адкуль бяжыш? — абыякава пытае.. [бацька]. У голасе адчуваюцца ноткі халоднасці. — З Альхоўкі, — адказвае Наталька, — там пастаноўка была.Кулакоўскі.
4. Становішча якой‑н. часткі цела, твару; манера трымаць якую‑н. частку цела. Правільная пастаноўка ног.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
структу́ра, ‑ы, ж.
Узаемаразмяшчэнне і сувязь састаўных частак аб’екта, якія забяспечваюць яго цэласнасць; будова. Структура сталі. Структура глебы. Структура мовы. □ Пра атамную структуру матэрыі здагадаўся, як вядома, яшчэ Дэмакрыт, сучаснік Герона.«Маладосць».У школьную пару [Сяргея] захаплялі і ўдаваліся яму задачы, а далей складаныя формулы, затым структура механізмаў...Грамовіч.//Арганізацыя, будова чаго‑н. Структура Акадэміі навук БССР. Эканамічная структура грамадства. □ Мы не заўважаем прыблізнай рыфмы і рытмічных зрухаў, нас захапіла развіццё думкі, нечаканы паварот у структуры верша.Грахоўскі.
[Лац. structura — будова, размяшчэнне, парадак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэх, ‑а, м.
1.Уст. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — гарадская арганізацыя рамеснікаў адной прафесіі. Да нашых часоў дайшлі статуты цэхаў металістаў, краўцоў, шаўцоў, муляраў.«Полымя».
2. Асноўнае вытворчае падраздзяленне прамысловага прадпрыемства. Друкарскі цэх. Кацельны цэх. □ На заводзе закрылі ўсе цэхі, дзе вырабляліся электрапрыборы для ўжытку.Шамякін.Павіншавалі мы яго І па-ранейшаму, папросту. Калегі цэха аднаго, Дзялілі радасць, боль і роздум.Гілевіч.// Памяшканне, дзе размяшчаецца такое падраздзяленне. Для ўліку расходу электраэнергіі ў цэхах устаноўлены лічыльнікі.«Звязда».
[Ням. Zeche.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аддзяле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1.гл. аддзяліцца, аддзяліць.
2. Тое, што і аддзел (у 1 знач.).
А. банка.
А. міліцыі.
3. Асобная самастойная ўстанова, арганізацыяі пад. ў сістэме чаго-н.
Паштовае а. сувязі.
4. Самастойная частка канцэрта, тэатральнага паказу.
Другое а. канцэрта.
5. Ніжэйшае вайсковае падраздзяленне, што ўваходзіць у склад узвода.
Камандзір аддзялення.
6. Асобная, адгароджаная частка памяшкання.
Першае а. склада.
7. Адна з частак, на якія падзелена што-н., прызначанае для захоўвання розных рэчаў, прадметаў.
Партфель мае два аддзяленні.
|| прым.аддзяле́нчы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.) іаддзялённы, -ая, -ае (да 5 знач.).
Аддзяленчыя штаты.
Аддзялённы камандзір.
Загад аддзялённага (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
слу́жба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1.гл. служыць.
2.адз. Работа, заняткі і абавязкі служачага, а таксама месца такой работы і знаходжанне на ёй.
Ісці на службу.
3.адз. Выкананне воінскіх абавязкаў.
С. ў радах арміі.
4.чаго або якая. Якая-н. спецыяльная галіна вытворчасці, а таксама арганізацыя, якія займаюцца спецыяльным участкам работы.
Медыцынская с.
С. сувязі.
С. надвор’я.
5. У веруючых: правядзенне набажэнства.
У кафедральным саборы закончылася с.
◊
Не па службе, а па дружбе (разм.) — просьба зрабіць што-н. не па службовым абавязку, а па-сяброўску.
|| прым.службо́вы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
С. абавязак.
Службовае памяшканне.
С. ўваход (для служачых).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)