ТУГА́Й Уладзімір Васілевіч (н. 7.5.1951, г. Нароўля Гомельскай вобл.),
бел. гісторык. Д-р гіст. н. (2003). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1976), дзе і працуе (з 1980 нам. дэкана, з 1991 дэкан гіст. ф-та). Даследуе гісторыю Беларусі, нац. меншасцей Беларусі. Адзін з аўтараў кн. «Дзе песні з Даўгавы гучалі» (1992, з А.В.Галавачом), падручнікаў і навуч. дапаможнікаў.
Тв.:
Польскія нацыянальныя Саветы на Беларусі (20—30 гг. XX ст.) (разам з В.М.Фаміным) // Гісторыя Беларусі: Вуч. дапам. для студэнтаў гіст. факультэтаў. Мн., 1994;
Літоўскі этнас на Беларусі (літоўскія нацыянальныя Саветы ў 20—30 гг. XX ст.) // Пытанні гісторыі, метадалогіі і методыкі выкладання. Мн., 1998;
Немецкий этнос в Белоруссии (вторая половина XIX — 30-е гг. XX в.) // Гісторыя: прабл. выкладання. 1998. № 1;
Латышы на Беларусі. Мн., 1999;
Этнічныя групы ў Латгаліі (XVI—XVIII стст.). Мн., 2001;
Арганізацыя сістэмы адукацыі і асветніцкая дзейнасць улад у Віцебскай Латгаліі (канец XVIII—XIX ст.). Мн., 2002.
т. 18, кн. 1, с. 463
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)