другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «птушка», «насякомае», «лятальны апарат».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ра́дула2
(лац. radula = скрабніца)
асобы апарат у глотцы большасці малюскаў, які служыць для раздрабнення ежы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэлеві́зар
(ад тэле- + лац. visor = які бачыць)
апарат для прыёму зрокавых перадач і іх гукавога суправаджэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фоталінаты́п
(ад фота- + лінатып)
фотанаборная машына, пабудаваная як лінатып, у якой адліўны апарат заменены фатаграфічным устройствам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
банкама́т
[ад англ. bank = банк + гр. (auto)matos = самарухомы)
электронны апарат, які выдае па крэдытных магнітных картках наяўныя грошы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
гмі́на, ‑ы, ж.
Самая дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы. Ваявода Даўнаровіч абяцаў распачаць шырокі наступ на бунтарскія гміны і вёскі са сваімі людзьмі, якіх падбіраў асабіста.Паслядовіч.// Адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі, дзе знаходзіцца яе кіруючы апарат. У .. доме каля плошчы размясцілася гміна, куды солтысы носяць садраныя з людзей падаткі.Брыль.
[Польск. gmina з ням.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трансфарма́тар1, ‑а, м.
1.Спец.Апарат для павышэння або паніжэння напружання электрычнага току.
2.Кніжн. Тое, што пераўтварае, відазмяняе ўласцівасці чаго‑н.
[Ад лац. transformare — ператвараць.]
трансфарма́тар2, ‑а, м.
1. Акцёр, які іграе некалькі роляў папераменна, хутка мяняючы грым, касцюм і пад.
2. Фокуснік, які стварае аптычныя ілюзіі ператварэння адных прадметаў у другія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАТЫСКА́Ф (ад грэч. bathys глыбокі + skaphos судна, лодка),
самаходны глыбакаводны апарат. Складаецца з корпуса-паплаўка, запоўненага лёгкай вадкасцю, напрыклад спец. бензінам са шчыльн. да 500 кг/м³, цыстэрны з баластам, акумулятарнай батарэі і назіральнай кабіны — батысферы, дзе знаходзіцца экіпаж і спец. апаратура. Звонку батыскафа ўстаноўлены электрарухавікі з грабнымі вінтамі. Апусканне на глыбіню і ўсплыванне батыскафа рэгулююцца баластам. Выкарыстоўваецца для гідрафіз., біял., геал. і інш. даследаванняў марскіх глыбіняў. Першы батыскаф пабудаваны і выпрабаваны швейц. вучоным А.Пікарам у 1948. У 1960 яго сын Ж.Пікар дасягнуў глыбіні каля 11 км (Марыянскі жолаб у зах. частцы Ціхага ак.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛО́ХІ (Aphaniptera, Siphonaptera, Suctoria),
атрад крывасосных насякомых. Каля 1 тыс. відаў, пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 50 відаў. Дарослыя насякомыя — вонкавыя паразіты цеплакроўных жывёл (млекакормячых, птушак) і чалавека. Найб. вядомыя блыха чалавечая (Pulex irritans), блыха кашэчая (Ctenocephalus felis), блыха сабачая (C. canis).
Даўж. цела 0,5—6 мм. Самцы драбнейшыя за самак. Цела пляскатае з бакоў, укрыта хіцінавым покрывам з валаскамі або шчацінкамі. Бяскрылыя. На галаве пара простых вачэй (некаторыя сляпыя). Ротавы апарат колюча-сысучы. Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі кормяцца арган. рэшткамі і экскрэментамі блох, дарослыя — крывёй. Многія — пераносчыкі ўзбуджальнікаў чумы, тулярэміі і інш. хвароб, прамежкавыя гаспадары некаторых відаў гельмінтаў. Меры барацьбы: сан.-гігіенічныя, хімічныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬДРАВА́НДА (Aldrovanda),
род кветкавых раслін сям. расіцавых. Адзіны трапічны від — альдраванда пухіраватая (A. vesiculosa). Расце ў паўд.-ўсх. раёнах Афрыкі, паўд. і цэнтр.раёнах Еўропы, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі і на Д. Усходзе. На Беларусі трапляецца ў азёрах, рачных затоках і старыцах на Палессі і ў Паазер’і. Рэдкая, занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Шматгадовая насякомаедная плаваючая ў вадзе травяністая расліна без каранёў, з тонкім ніткападобным сцяблом даўж. 5—10 см і круглаватымі лістамі, сабранымі па 6—9 у кальчакі. Кожны ліст мае пласцінку з 2 акруглых палавінак з адчувальнымі валаскамі па краі (лоўчы апарат) і стрававальнымі залозкамі ўнутры. Кветкі дробныя, белыя, адзіночныя, пазушныя. Плод каробачка. Дэкар. расліна, прыдатная для акварыумаў.