(Lieb)] Міхай (20.2.1844, г. Мукачава Закарпацкай вобл., Украіна — 1.5.1900),
венгерскі жывапісец; прадстаўнік дэмакр. рэалізму. Вучыўся ў Э.Самашы (1862—63), з 1865 у Венскай і Мюнхенскай АМ, у 1868—69 у Дзюсельдорфе ў Л.Кнаўса. Зазнаў уплыў майстроў дзюсельдорфскай школы жывапісу, барбізонскай школы і Г.Курбэ. Пад уздзеяннем рэв.-дэмакр. ідэй напаўняў свае шматфігурныя карціны драматызмам і сац.-крытычным пафасам: «Камера смяротніка» (1870), «Шчыпальніцы корпіі» (1871), «Начныя валацугі» (1873) і інш. Творы вызначаліся псіхал. пераканаўчасцю, напружаным кантрастам каларыту, пастознасцю жывапіснай манеры. З канца 1870-х г. пісаў пераважна рэліг. кампазіцыі, адметныя рысамі акадэмізму і салоннасці: «Хрыстос перад Пілатам» (1881), «Се чалавек» (1896) і інш.
Літ.:
Алешина Л.С. М.Мункачи. М., 1960.
М.Мункачы. Камера смяротніка. Апошні дзень прыгаворанага да смерці. Фрагмент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШЫНГА ЭКСПЕДЫ́ЦЫЯ,
узброеная інтэрвенцыя войск ЗША пад камандаваннем ген. Дж.Дж.Першынга ў Мексіцы ў 1916—17. Выклікана імкненнем ЗША паралізаваць Мексіканскую рэвалюцыю 1910—17 і абараніць інтарэсы амер. манаполій. У якасці падставы для інтэрвенцыі быў выкарыстаны напад мекс. атрада Ф.Вільі на амер. прыгранічны г. Калумбус. З вымушанай згоды прэзідэнта Мексікі В.Карансы ЗША увялі ў мекс. штат Чыўаўа армію Першынга (12 тыс.чал.). Амер. войскі прасунуліся ў глыб Мексікі, але сустрэлі там моцнае супраціўленне партызан Вільі і мекс. рэгулярных войск. Узбр. адпор інтэрвенцыі ў выніку патрыят. ўздыму мексіканцаў, антыамер. выступленні ў многіх лац.-амер. краінах, а таксама падрыхтоўка ЗША да ўступлення ў 1-ю сусв. вайну прымусілі ўрад ЗША ў студз.—пач.лют. 1917 вывесці свае войскі з Мексікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭМІНІСЦЭ́НЦЫЯў літаратуры,
свядомае ці міжвольнае ўзнаўленне паэтам маст. вобраза або вобразнай канструкцыі з твора інш. аўтара, уключэнне іх як своеасаблівага ідэйна-маст. кампанента ў свой твор. Напр., выразна адчуваецца арыентацыя на вядомы вобраз, упершыню ўжыты Ф.Скарынай (прадмова да кн. «Юдзіф»), у вершы Р.Барадуліна «Аплакалі вырай совы»:
Па граю першыя
Тужаць
Праталіны белабрысыя, Ведаюць гнёзды птушкі. I рыбы чуюць віры свае
Вядомы таксама выпадкі аўтарэмінісцэнцыі:
Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе 1 часам спамяні пра Яську свайго,
Што загінуў за праўду для дабра твайго.
А калі слова пяройдзе ў дзела,
Тады за праўду станавіся смела,
Бо адно з праўдай у грамадзе згодна
Дажджэш, народзе, старасці свабодна.
(К.Каліноўскі.«Пісьмо з-пад шыбеніцы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕГНЕТАЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ ГІСТЭРЭ́ЗІС,
спецыфічная залежнасць эл. палярызаванасці сегнетаэлектрыка ад напружанасці знешняга эл. поля.
Пры ўключэнні эл. поля ўзнікае палярызаванасць, якая спачатку рэзка нарастае і дасягае насычэння. Пры змяншэнні напружанасці поля палярызаванасць адстае ад змены напружанасці і пры выключэнні поля набывае рэшткавае значэнне. Для памяншэння палярызаванасці да нуля неабходна прыкласці поле процілеглага напрамку (каэрцытыўнае поле). Пры далейшым павелічэнні адваротнага поля таксама дасягаецца насычэнне. Атрыманы графік залежнасці наз. пятлёй гістэрэзіса. У полідаменных крышталях форма пятлі больш плаўная, у монадаменных — блізкая да прамавугольнай. Форма пятлі С.г. залежыць таксама ад т-ры; пры т-рах, якія перавышаюць Кюры пункт, дзе сегнетаэлектрык страчвае свае спецыфічныя ўласцівасці, пятля пераўтвараецца ў прамую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАРО́ДСКІ Аляксандр Паўлавіч (1850—24.10.1910),
гісторык, педагог, грамадскі дзеяч. Скончыў Пецярбургскі гіст.-філал.ін-т (1876). З 1876 выкладчык Мінскай мужчынскай гімназіі, адначасова з 1887 сакратар Мінскага губ. стат. к-та. На працягу 10 гадоў адказны за выданне «Памятных кніжак Мінскай губерні», дзе змяшчаў свае артыкулы. Яго працы мелі кампілятыўны характар, напісаны ў вялікадзярж. духу. С. адмаўляў самастойнасць бел. народа і яго мовы. Да 9-га Усерас.археал. з’езда ў Вільні (1893) падрыхтаваў бібліягр. паказальнік публікацый па археал. даследаваннях у Мінскай губ., па выніках працы з’езда выдаў брашуру «Дзевяты археалагічны з’езд у Вільні і яго значэнне для Мінскай губерні» (1893). Адзін з заснавальнікаў і рэдактараў газ.«Белорусский вестник», ініцыятараў стварэння Мінскага царк.-археал.к-та (1908).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНКЕ́ВІЧ Мікалай Уладзіміравіч (9.10.1813, с. Удзярэўка Варонежскай вобл., Расія — 7.7.1840),
расійскі грамадскі дзеяч, філосаф, паэт. Скончыў Маскоўскі ун-т (1834). З 1831 узначальваў у Маскве літ.-філас. Гурток. З 1837 лячыўся за мяжой ад сухотаў, памёр у Італіі. Філас. погляды С. — разнавіднасць аб’ектыўнага ідэалізму. Пытанні этыкі лічыў ключавымі для вырашэння сац. праблем. Гал. прынцыпы этыкі С. — ідэя кахання як гал. пачуцця прыроды і альтруізм. Выступаў супраць прыгонніцтва, заклікаў да маральнага ўдасканалення і асв. дзейнасці, у чым бачыў гал. сілу гіст. прагрэсу. У вершах выказваў свае грамадска-паліт. і этычныя погляды. Спрыяў адкрыццю таленту паэта А.В.Кальцова, паўплываў на В.Р.Бялінскага, Ц.М.Граноўскага, І.С.Тургенева і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРА́ЎНІК,
орган стрававальнай сістэмы, дзе адбываецца мех. і хім. апрацоўка ежы ў пазваночных жывёл і чалавека.
Будова С. расліннаедных і драпежных пазваночных жывёл мае свае асаблівасці. У жвачных жывёл складаецца з рубца, сеткі, кніжкі і сычуга. У чалавека С. размяшчаецца пад дыяфрагмай, у левым падрабрынні. Злучаецца са страваводам праз кардыяльную (уваходную) частку. Мае шырокае дно і цела, больш вузкую выходную (піларычную) частку, злучаную з 12-перснай кішкай. Сценка С. мае слізістую (выдзяляе страўнікавы сок), падслізістую, мышачную і серозную абалонкі. Выконвае функцыі назапашвання, мех. і хім. апрацоўкі, правядзення ежы ў кішэчнік; таксама сакраторную, эндакрынную, усмоктвальную. Ёмістасць С. дарослага чалавека да 2,5 л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАВАРЫ́СТВА ЎРАЧО́Ў МАГІЛЁЎСКАЙ ГУБЕ́РНІ.
Існавала ў 1862—1917 у г. Магілёў. Засн. паводле ініцыятывы ўрача К.А.Пабо. Садзейнічала развіццю мед. навукі і практыкі, грамадскай гігіены і інш. Ажыццяўляла сан. кантроль за гар. тэрыторыяй, арганізоўвала курсы санітараў і дэзінфектараў, бясплатны прыём хворых, праводзіла нар. чытанні, таксама імкнулася ахапіць урачэбнай дапамогай сельскае насельніцтва. Па рэкамендацыі т-ва ў 1892 у час эпідэміі халеры адкрыты халерны барак, праводзілася бясплатная выдача лякарстваў. У 1911 правяло збор сродкаў на барацьбу з сухотамі; стварыла мясц. аддзел Усерас. лігі барацьбы з сухотамі. Члены т-ва праводзілі медыка-тапагр. і статыст. даследаванні Магілёва. Выдавала свае «Пратаколы» і «Працы», абменьвалася імі з інш.мед. т-вамі Рас. імперыі, дасылала іх у Швейцарыю для рэферыравання ў замежных часопісах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́БІХ (Fibich) Здэнак (21.12.1850, Вшэбаржыцы каля г. Часлаў, Чэхія — 15.10.1900),
чэшскі кампазітар, піяніст, дырыжор і хормайстар; адзін са стваральнікаў нац.муз. драмы. Вучыўся ў муз. школе Б.Сметаны (1865—66), Лейпцыгскай кансерваторыі (1866—67) і інш. З 1871 у Празе. У 1875 і 1877 дырыжор і хормайстар «Часовага тэатра», у 1878—81 рэгент хору рус.правасл. царквы, з 1899 заг. рэпертуарнай ч. ў опернай трупе Нац.т-ра. У 1873—74 выкладаў у Віленскім муз. вучылішчы Рус.муз.т-ва. Прадстаўнік чэш.муз. рамантызму. Сваедрам. прынцыпы найб. паслядоўна ўвасобіў у трылогіі сцэн. меладрам «Іпадамія» (паст. 1890—91). Сярод твораў: 7 опер, у т. л. «Бланік» (паст. 1881), «Шарка» (паст. 1897), меладрамы, сімфоніі, камерна-інстр. і фп. п’есы, песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧЫРВО́НАЯ ДАПАМО́ГА»
(«Czerwona Pomoc»),
нелегальная газета, орган ЦКМіжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам Заходняй Беларусі (МОПР), выданне ЦККПЗБ. Выходзіла ў 1925—37 у Вільні на бел. і польскай мовах. Друкавала рашэнні цэнтр. органаў МОПРа і матэрыялы пра дзейнасць яго мясц. арг-цый. Пісала пра барацьбу працоўных за свае правы і свабоды, пра факты тэрору польскіх улад у адносінах да зах.-бел. насельніцтва і цяжкі стан зняволеных у турмах Польшчы, пра змаганне паліт. вязняў супраць увядзення новага турэмнага статута, пра выступленні працоўных у падтрымку зняволеных рэвалюцыянераў. Выступала ў абарону Бел.сял.-работніцкай грамады, пасольскага клуба «Змаганне» Паведамляла пра становішча працоўных у інш. краінах, у т. л. пра Лейпцыгскі працэс 1933. Шэраг артыкулаў прысвяціла антыфаш. і антываен. руху ў Зах. Беларусі.