род кветкавых раслін сям. таўсцянкавых. Каля 600 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, пераважна ў Еўразіі, некалькі відаў у Паўд. Афрыцы і Паўд. Амерыцы (Перу). На Беларусі 6 відаў Р.: адагнуты (S. reflexum), бледны (S. pallidum), валасісты (S. villosum), едкі, або заечая капуста (S. acre), несапраўдны (S. spurium), шасцірадковы (S. sexangulare). Трапляюцца ў разрэджаных хваёвых лясах, уздоўж дарог, чыгунак, на сухадольных лугах. Шэраг інтрадукаваных відаў пад назвай «седум» вырошчваецца ў дэкар. і пакаёвым кветкаводстве.
Шмат-, двух- і аднагадовыя травы, часам паўкусцікі выш. 5—25 см. Сцёблы прамастойныя або сцелістыя. Лісце патоўшчанае, сакаўное, рознай формы і колеру, у кальчаках або ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі двухполыя, белыя, жоўтыя, пурпуровыя, пераважна ў шчыткападобных суквеццях. Плод — шматлістоўка. Меданосныя, лек., дэкар., харч. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ву́лка ’вуліца’ (Нас., Грыг.); ’вулічка’ (Гарэц.); ’завулак, правулак’ (Бяльк., Янк. I, Касп., КСТ); ’дарога, якая праходзіць папярок вёскі, прыблізна пасярэдзіне’ (Шат.); ’праход з асноўнай вуліцы’ (Жд., 3); ’вузкая дарожка, абгароджаная з двух бакоў’ (КЭС), укр.палес.ву́лка ’вулачка’, рус.у́лка ’двор, прастора па-за хатай’, ст.-рус.улъка ’завулак’. Дэмінутыўнае ўтварэнне, паралельнае да вуліца; параўн. га́лка/га́ліца і інш., суфіксацыя на ‑ъka характэрна для паўн.-слав. моў, для паўд.-слав. — ica (Слаўскі, SP, 1 94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́мя ’вымя’ (Бяльк.), ву́мянё ’тс’ (зэльв., навагр., Сцяшк. МГ, Сцяц., Жыв. сл.). Відаць, не можа разглядацца як вынік другаснай лабіялізацыі ы ў вымя (гл.), паколькі арэал пераходу ы > у пасля губных не дасягае тэрыторый фіксацыі форм з у (ДАБМ, карта 39). Спецыфічны лексікалізаваны характар адзначанай фанетычнай з’явы выкліканы, відаць, пазіцыяй ы паміж двух губных гукаў; параўн. таксама в.-луж.wumjo, н.-луж.wumje ’вымя’, дзе лабіялізацыя — рэгулярная з’ява, паралельная да паўд.-бел.вум’е (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасце́нь1 ’мера палатна ў даўжыню’ (Мік., Інстр. 2), ’мера аснаванай для ткання пражы ў даўжыню ад сцяны да сцяны’ (Інстр. 2), ’пража, якая з двух верацён змотана на адно’ (гродз., бераст., арш., горац., Трухан, вусн. паведамл.). Гл. про́сцень.
Прасце́нь2, прасце́нак ’прамая дарожка, якая раздзяляе поле’ (Нас., ТСБМ, Касп.). Дэрываты ад про́сты з суф. ‑ень (прасцень), да якога потым далучыўся яшчэ суф. ‑ак. У семантычных адносінах параўн. просць (гл.), рус.прость ’прамая дарога’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́нча ‘вясёлка’ (Шатал., Сл. ПЗБ, Сцяшк., Скарбы, Жд. 1, Сержп. Грам., Мат. Гом., ТС), тэнч ‘тс’ (Сл. рэг. лекс.), сюды ж тэнчо́вік ‘саматканы дыван’ (Рэг. сл. Віц.), тэнчаве́ць ‘пералівацца вясёлкай, святлець’ (Сцяшк. Сл.). З польск.tęcza ‘вясёлка’, таго ж паходжання, што і туча (гл.), параўн. мажлівую сувязь двух паняццяў у ст.-бел.натура наша людскаꙗ … показаласе ꙗко дꙋга, ꙗко тꙋча (XVII ст., ГСБМ), што, відаць, калькуе польск.tęcza ‘дугападобная частка скляпення ў касцёле’ (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сіндактылі́я
(ад гр. syn = разам + daktylos = палец)
прыроджанае поўнае або частковае зрашчэнне паміж сабой двух і больш суседніх пальцаў рук або ног, якое ў чалавека разглядаецца як загана развіцця.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трамва́й
(англ. tramway, ад tram = вагон + way = дарога)
гарадскі пасажырскі транспарт з аднаго-двух вагонаў, якія рухаюцца па рэйках з дапамогай электрычнага рухавіка, што бярэ энергію ад аднаго проваду.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эўтэ́ктыка
(ад гр. eutektos = легкаплаўкі)
сумесь двух або некалькіх рэчываў у такіх суадносінах, пры якіх тэмпература плаўлення яе ніжэйшая, чым тэмпература плаўлення сумесі гэтых самых рэчываў у іншых суадносінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
komedia
komedi|a
ж. камедыя;
~a w dwu aktach — камедыя ў двух актах;
a to ci ~a! — камедыя дый годзе!;
grać ~ę — іграць камедыю; ламаць камедыю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
гарлаві́на, ‑ы, ж.
1. Глыбокая звужаная адтуліна ў чым‑н. Гарлавіна паравога катла. Гарлавіна вулкана. □ Па самую гарлавіну.. [яма] была напоўнена збожжам.Сабаленка.// Вузкі праход. У асобных месцах гушчар забраўся амаль да сярэдзіны, сціснуўшы рэчку з двух бакоў у вузенькай гарлавіне.«Звязда».
2. Адзін з рукавоў у вусці ракі (пры Чорным і Азоўскім морах). Гарлавіна Дуная.
3. Выраз для шыі ў адзенні. Выразаць гарлавіну ў блузцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)