газета, ‑ы, ДМ ‑зеце, ж.
Перыядычнае, звычайна штодзённае, друкаванае выданне інфармацыйнага характару, а таксама экземпляр гэтага выдання ў форме двух ці некалькіх вялікіх лістоў. Працаваць у газеце. Купіць газету. ▪ Газета — не толькі калектыўны прапагандыст і калектыўны агітатар, але таксама і калектыўны арганізатар. Ленін.
•••
Насценная газета — напісаная ад рукі або на машынцы і вывешаная на сцяне газета, орган якой‑н. арганізацыі або ўстановы.
[Іт. gazzetta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)