МАРМУРО́ВАЕ МО́РА (тур. Marmara, ад назвы аднайм. вострава ў гэтым моры, дзе здаўна вялася здабыча мармуру),
міжземнае мора Атлантычнага ак., паміж Еўропай і М. Азіяй. Абмывае берагі Турцыі. Злучаецца пралівам Басфор з Чорным м., пралівам Дарданелы з Эгейскім м. Пл. 12 тыс. км². Найб. глыб. 1273 м. Утварылася ў выніку разломаў зямной кары, якія падзялілі мацерыкі Еўропы, Азіі і Афрыкі. Берагі пераважна гарыстыя, на Пд і У моцна расчлянёныя, каля паўн. берагоў шмат падводных рыфаў. А-вы Мармара, Прынцавы і інш. Не замярзае; т-ра вады на паверхні зімой 8—9 °C, летам 29 °C. Салёнасць ад 20‰ на Пн да 26‰ на Пд. Флора і фауна падобныя да міжземнаморскіх. Рыбалоўства. Праз М.м. праходзяць важныя камунікацыі з Чорнага м. ў Міжземнае. На паўн. беразе г. Стамбул.
т. 10, с. 123
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСКО́Ў Васіль Міхайлавіч (н. 14.3.1930, с. Арлова Новаусманскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
рускі пісьменнік, журналіст. З 1953 на журналісцкай працы. Уражанні ад паездак у кнігах нарысаў «Нататкі фотарэпарцёра» (1960), «Крокі па расе» (1963; Ленінская прэмія 1964), «Белыя сны» (1965), «Падарожжа з маладым месяцам» (1969), «Па дарогах Амерыкі» (1973, з Б.Стрэльнікавым), «Прасёлкі» (1988) і інш. Кніга дакумент. нарысаў «Чакайце нас, зоркі!» (1963; з М.Рабровым) пра лётчыкаў-касманаўтаў В.Церашкову і В.Быкоўскага. Пра сям’ю пустэльнікаў-старавераў дакумент. аповесць «Таежны тупік» (1990). Аўтар кн. «Вайна і людзі» (1970). Самабытна піша пра прыроду (цыклы нарысаў «Акно ў прыроду», «Прасёлкі»), выступае ў яе абарону. Многія кнігі П. праілюстраваны яго фотаработамі.
Тв.:
Дороги и тропы. М., 1976;
Аляска больше, чем вы думаете. М., 1994;
Странствия. М., 1999.
т. 13, с. 161
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭНАЛО́ГІЯ [ад грэч. phrēn (phrenos) душа, розум, сэрца + ...логія],
вучэнне аб сувязі псіхічных асаблівасцей чалавека ці жывёлы з вонкавай формай чэрапа. Распрацавана аўстр. урачом і анатамам Ф.Галем. Асаблівае пашырэнне набыла ў 1-й пал. 19 ст. ў краінах Зах. Еўропы, дзе ў 1830—40-х г. ствараліся фрэналагічныя т-вы. Прыхільнікі Ф. лічылі, што кара галаўнога мозга складаецца з шэрагу цэнтраў, у якіх лакалізуюцца пэўныя здольнасці чалавека; пры моцным развіцці пэўнай здольнасці адпаведны цэнтр мозга таксама больш развіты, што нібыта адлюстроўваецца на канфігурацыі чэрапа («шышкі здольнасцей» да музыкі, паэзіі, жывапісу, «пагоркі» славалюбства, сквапнасці і інш.). Дасягненні ў фізіялогіі даказалі няслушнасць Ф., што надоўга дыскрэдытавала рацыянальнае ў вучэнні Галя — прынцып лакалізацыі вышэйшых псіхічных функцый, які атрымаў пацвярджэнне ў 1870-х г. (Г.Фрыч, Э.Гітцыг і інш.).
т. 16, с. 491
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ КАТЛАВІ́НА,
1) падводная катлавіна ў цэнтр. ч. Ціхага ак., паміж а-вамі Маршалавымі, Тувалу і Гілберта на З і падводным хр. Лайн на У. Даўж. каля 4,4 тыс. км, шыр. каля 2,5 тыс. км; пераважаюць глыбіні 5000—5500 м, найб. — 6957 м. Над дном узвышаюцца асобныя падводныя горы (Віцязя, Цітова), хрыбты, якія ўтвараюць а-вы Фенікс і Такелау, у паўн. ч. — вял. ўзвышша Магелана. Асадкі — пераважна чырв. гліна і радыялярыевая ілы.
2) Падводная катлавіна ў Індыйскім ак., паміж мацерыковым схілам Азіі, падводнымі Цэнтральна-інд. і Усх.-Інд. хрыбтамі. Даўж. каля 6 тыс. км, шыр. каля 1,6 тыс. км. Пераважаюць глыб. больш за 5000 м, найб. — 6090 м. У цэнтр. ч. — мерыдыянальны падводны хр. Ланка і падводная г. Афанасія Нікіціна з мінімальнай глыб. над ёй 1549 м.
т. 17, с. 172
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́ЛА,
старажытная дзяржава на Пд Індыі і дынастыя, якая ў ёй правіла.
Вядома з 1 ст. н.э. Сталіцы: Пухар, Ганджур і Гангайкондачалапурам. Дзярж. мова — тамільская. У 9 ст. трапіла ў васальную залежнасць ад дзяржавы Палаваў. Узвышэнне Ч. пачалося, калі яе правіцель Адыцья I [871—907] знішчыў дзяржаву Палаваў і захапіў яе тэр. Найб. магутнасці дасягнула ў 10—12 ст., калі дынастыя Ч. падпарадкавала амаль увесь Пд п-ва Індастан, в-аў Шры-Ланка (Цэйлон), Мальдыўскія а-вы, нанесла некалькі паражэнняў дзяржаве Зах. Чалук’яў, здзейсніла паходы ў Бенгалію, на Суматру і ў Малаю. Высокага развіцця дасягнулі земляробства, рамесніцтва і гандаль, тамільская л-ра і мастацтва. З 2-й пал. 12 ст. пачаўся заняпад дзяржавы Ч., у 13 ст. яна стала васалам Хайсалаў і перастала існаваць. Дынастыя вядома да 18 ст.
т. 17, с. 273
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ли́вень м. лі́вень, род. лі́ўня м., праліўны́ дождж, зале́ва, -вы ж.;
ли́внем льёт як з вядра́ лье.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
позо́рище ср.
1. уст. відо́вішча, -ча ср.;
2. разг. (позор) га́ньба, -бы ж.; (бесславие) нясла́ва, -вы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мирозда́ние ср.
1. светабудо́ва, -вы ж.;
2. книжн. (Вселенная) Сусве́т, -ту м.;
3. см. мирI 1.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
растеря́ха прост. разява́ка, -кі м. и ж., разя́ва, -вы м. и ж., расця́па, -пы м. и ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сдо́ба
1. (приправа к тесту) прыпра́ва, -вы ж.;
2. (выпеченные изделия из сдобного теста) здо́ба, -бы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)