заканада́ўства, ‑а, н.
1. Укладанне і выданне законаў. Пытанні заканадаўства.
2. Сукупнасць прававых норм, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў цэлым або якую‑н. адну галіну грамадскіх адносін. Савецкае заканадаўства. Працоўнае заканадаўства. Фінансавае заканадаўства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́ферны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да буфера. Бразнулі лёгенечка буферныя талеркі вагонаў, прабег па саставу доўгі скрыгатлівы гук. Васілёнак. // перан. Прамежкавы, які знаходзіцца паміж варожымі бакамі; які адыгрывае ролю буфера. Буферная краіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вагавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да вагі (у 1, 4 знач.). Вагавая адзінка. Вагавыя катэгорыі. Вагавы збор.
2. у знач. наз. вагава́я, ‑о́й, ж. Памяшканне, прыстасаванае для ўзважвання якіх‑н. грузаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мада́льнасць, ‑і, ж.
1. Граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны зместу выказвання да рэчаіснасці і перадаецца формамі ладу дзеяслова, інтанацыяй, пабочнымі словамі і пад.
2. У логіцы — катэгорыя, якая выражае ступень верагоднасці, дакладнасці суджэння.
[Ад лац. modus — лад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матацыкле́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да матацыклета, матацыкла. У пяць гадзін раніцы нас падымае на ногі страшэнны трэск і гул матацыклетных і веласіпедных матораў. Нядзведскі. // Звязаны з яздой на матацыклах. Матацыклетнае спаборніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́дніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вырабу або рамонту рэчаў з медзі і з іншых каляровых металаў.
2. у знач. наз. ме́дніцкая, ‑ай, ж. Майстэрня па рамонту або вырабу такіх рэчаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́рпавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да карпа, належыць яму. Карпава луска.
2. у знач. наз. ка́рпавыя, ‑ых. Сямейства касцістых рыб, пераважна прэснаводных, да якога адносяцца лешч, сазан, карн, вобла і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяце́лічны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мяцеліцы. Брадэнік злосна трасянуў снег з каўняра.. Ці то з каўняра, ці мо той, мяцелічны снег трапіў у рукаў, апёк холадам недзе ля самай пахі. Кандрусевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павіту́хавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да павітухі 2. Павітухавая кветка.
2. у знач. наз. павіту́хавыя, ‑ых. Сямейства аднагадовых паразітычных раслін з тонкім павойным сцяблом, да якога адносяцца розныя віды павітухі 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падда́шкавы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да паддашка; які знаходзіцца ў паддашку. Паддашкавае акно было адчынена. П. Ткачоў. Асцярожна, каб не нарабіць груку абцасамі на жалезных лістах,.. [Віця] дабраўся да паддашкавага акенца. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)