ГАРМО́ЗА (Міхаіл Міхайлавіч) (19 8.1917, в. Чапля Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 24.6.1985),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Кіеўскае танк. вучылішча (1941). У ВМФ з 1938. Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40: у баі на Карэльскім перашыйку 8.2.1940 наводчык гарматы гаўбічнай батарэі матрос Гармоза з гарматы знішчыў варожыя ўмацаванні, што адкрыла шлях для наступлення сав. войск. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Волхаўскім, Паўн.-Зах., 1-м Бел. франтах: камандзір танка, танк. роты, у 1948—60 у органах МУСБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУРА́ (Султан) (1910, кішлак Кагалтам Бухарскай вобл., Узбекістан — 14.11.1943),
узбекскі паэт.Удзельнік баёў за вызваленне Беларусі ў гады Вял.Айч. вайны (пахаваны ў в. Казярогі Лоеўскага р-на). Скончыў Бухарскі пед. тэхнікум (1930). Друкаваўся з 1927. Аўтар паэт. зб-каў «Самаадданы» (1939), «Масква» (1941), у якіх апаэтызаваў родны край, дружбу, каханне, патрыятызм моладзі, гераізм бел. народа ў змаганні з фашызмам. На бел. мову яго творы пераклалі А.Астрэйка, С.Ліхадзіеўскі, К.Паўтаржыцкі, К.Цвірка.
венгерскі паліт. і дзярж. дзеяч. Чл. Партыі дробных сельскіх гаспадароў (з 1934), кіраўнік левага крыла (з 1937) і старшыня гэтай партыі (1947—52). Удзельнік Руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. Старшыня СМ Венгрыі (1948—52). У 1950—60-я г. на кіруючых пасадах у с.-г. кааперацыі, чл. і адзін з кіраўнікоў Венг.сацыяліст. рабочай партыі. Герой Сац. ПрацыВенг.Нар. Рэспублікі (1967).
Тв.:
Рус.пер. — Исповедь и история: Воспоминания. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЯЧЭ́ВІЧ (Іпаліт Вікенцьевіч) (1800 — 46),
удзельнік паўстання 1830—31. Сын В.Гячэвіча. Валодаў маёнткамі Вязынь і Ізабелін у Вілейскім пав. Служыў у Мінскай казённай палаце. З 1826 маршалак шляхты Вілейскага пав. У крас. 1831 узначаліў павятовы паўстанцкі камітэт, які на кароткі тэрмін устанавіў кантроль над паветам. Пасля заняцця Вілейкі казакамі хаваўся ў сваякоў, потым арыштаваны і зняволены ў крэпасць. У вер. 1832 вызвалены пад нагляд паліцыі, але ў хуткім часе высланы ў Варонеж. Вярнуўся на радзіму ў 1837.
савецкі военачальнік, камкор (1935). У арміі з 1899. Скончыў юнкерскае пях. вучылішча (1902). Удзельнік 1-й сусв. вайны, палкоўнік. З 1918 у Чырв. Арміі. Камандаваў 6-й, 8-й арміямі, Паўд. фронтам. У ліп. 1919 — крас. 1920 камандуючы Зах. фронтам. Увосень 1919 кіраваў контрнаступленнем па разгроме арміі Юдзеніча. Узнаг. ордэнам Чырв. Сцяга (1919). У 1920—21 камандуючы Каўказскім фронтам. Пасля грамадз. вайны на адказных пасадах у Чырв. Арміі, у Наркамаце абароны СССР. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
удзельнік абарончых баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-лейт. (1940). У Чырв. Арміі з 1918. Скончыў Мінскую аб’яднаную ваен. школу (1927), ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931). У пач.Вял.Айч. вайны на Зах. фронце, 21-я і 13-я арміі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў Магілёва абароне 1941, войскі 28-й арміі — у Сталінградскай бітве, вызвалялі Данбас. Да 1953 у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВАДО́ЎСКІ (Міхаіл Мікалаевіч) (26.11.1900, в. Пчалінаўка Варонежскай вобл., Расія — 29.1.1960),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну, ген.-лейт. (1944), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага камсаставу (1941), Вышэйшыя курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1918. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Калінінскім, Зах., 3-м Бел. франтах. Стралковы корпус пад камандаваннем З. вызначыўся ў чэрв. 1944 пры вызваленні Барысава, Оршы, Мінска, Літвы, у баях за Кёнігсберг. Пасля вайны ў Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Мікіта Рыгоравіч) (20.12.1909, в. Майскае Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 10.5.1978),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ульянаўскае бранятанк. вучылішча (1937), Ленінградскую вышэйшую бранятанк. школу (1953). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну з ліст. 1941 на Зах., Паўн.-Зах., Варонежскім, 1-м і 2-м Укр., Забайкальскім франтах. Камандзір танк. батальёна маёр К. вызначыўся пры вызваленні Кіева: 6.11.1943 яго батальён у ліку першых уварваўся ў горад. Удзельніксав.-японскай вайны 1945. Да 1969 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў (Аляксей Васілевіч) (25.2.1913, г.п. Лоеў Гомельскай вобл. — 6.6.1976),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Днепрапятроўскі чыг. тэхнікум (1932), Севастопальскую ваенна-авіяц. школу (1934). Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40, зрабіў 57 баявых вылетаў. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Штурман звяна авіяэскадрыллі далёкай разведкі ст. лейтэнант К. зрабіў 247 баявых вылетаў, збіў 14 самалётаў праціўніка. 3.3.1944 яго самалёт быў збіты. Пасля ампутацыі ног К. працаваў інструктарам авіяц. вучылішча, з 1947 загадчык арганізаванай ім дзіцячай б-кі на радзіме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІК (Уладзімір Рыгоравіч) (28.6.1911, г. Асцёр Казялецкага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 25.11.1943),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ленінградскія бранятанк. курсы (1942). На фронце са жн. 1942. Вызначыўся ў Палескай вобл.: экіпаж танка на чале з К. у 12-гадзінным баі знішчыў 4 гарматы, 7 кулямётных кропак, 2 мінамётныя батарэі, шмат жывой сілы ворага. Загінуў у гэтым баі. На месцы гібелі экіпажа каля в. Загальская Слабодка Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. пастаўлены абеліск.