Тру́нкаць ‘паволі ісці’ (Сцяшк. МГ). Параўн. рус. дыял. труни́ть ‘ісці, трусіць’, тру́нка ‘трусца’, серб. тру́ни ‘мяце, сыпле (пра снег)’, фактычна ‘трусіцца’, што дазваляе Варбат (Исслед., 558) рэканструяваць прасл. *trúniti ‘брудзіць, церушыць’. Беларускі дзеяслоў мае, хутчэй за ўсё, імітатыўны характар, пра што сведчыць словаўтварэнне з суф. ‑к‑, характэрнае для гукапераймальных дзеясловаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лып! — пра лыпанне (мсцісл., Нар. лекс.), як і польск. łyp!, з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем. Да лыпаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Люга́вы, люга́вый ’добры, хвацкі (пра танец)’ (клім., Мат. Маг.), смал. люга́вый ’ласкавы, мілы, ветлівы, ліслівы’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ляпля́ва, лепля́во ’марудна, павольна’, лепляву ’марудны (пра работу)’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. at‑lė̃plinti ’няўклюдна адыходзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́хаць ’нахабніца (пра свінню)’ (салігор., Нар. словатв.). Няясна; параўн. салігор. хасціна ’пражэрлівая скаціна’ (гл.); *на + хасць?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кле́шчыцца ’спароўвацца (пра сабак і некаторых насякомых)’ (Нас.). Параўн. рус. клещиться ’тс’. Да клешчы 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маргазіць (безас.) ’імжэць’ (в.-дзв., Анім.). Балтызм. Параўн. лат. mārga ’тс’, mirdzinât ’ісці (пра ціхі дождж)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мары́кацца, моры́кацца ’марцаваць (пра катоў)’ (ТС). Да бару́кацца (гл.). Пачатковае б‑ > м‑ пад уплывам марац, марцава́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крышэ́ць ’запякацца (пра кроў)’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kreseti ’тс’ (там жа, 2, 547). Балтызм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куга́каць ’крычаць (пра саву)’ (Сцяшк., Янк. БП, ТС). Гукапераймальнае. Параўн. куга 1 (гл.) і гукаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)