СІНГАПУ́Р (малайскае Singapura, англ. Singapore), Рэспубліка Сінгапур (малайскае Republik Singapura, англ. Republic of Singapore),
дзяржава ў Паўд.-Усх. Азіі, на в-ве Сінгапур (пл. 570 км²) і прылеглых дробных астравах (каля 50), каля паўд. берагоў п-ва Малака. Джахорскім прал. (перасечаны дамбай з чыгункай, шашой і магістральным водаправодам) аддзелены ад тэр. Малайзіі, Сінгапурскім — ад Інданезіі. Пл. 648 км². Нас. 4151,3 тыс.чал. (2000). Дзярж. мовы — малайская, кітайская, англійская, тамільская. Сталіца — г.Сінгапур. Нац. свята — Нацыянальны дзень (9 жн.).
Дзяржаўны лад. С. — рэспубліка з парламенцкай формай праўлення. Чл. Садружнасці на чале з Вялікабрытаніяй. Дзейнічае канстытуцыя 1991 (з папраўкай 1993). Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на прамых усеагульных выбарах тэрмінам на 6 гадоў. Аднапалатны парламент выбіраецца на 5 гадоў. Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэм’ер-міністрам.
Прырода. Рэльеф раўнінны (выш. да 176 м). Клімат экватарыяльны мусонны, гарачы і вільготны. Т-ра ўвесь год 26—28 °C. Выпадае каля 2500 мм ападкаў за год. Амаль уся тэрыторыя забудавана, ёсць паркі і скверы. Захаваліся невял. балоты, рэшткі трапічных лясоў (каля 5% тэр.), каля берагоў мангравыя зараснікі. Ёсць некалькі рэзерватаў, запаведнік на г. Букітымах, сусв. вядомы бат. сад.
Насельніцтва. Жывуць кітайцы (76%), малайцы (15%), выхадцы з Паўд. Азіі, пераважна тамілы (7%), еўрапейцы (англічане, французы, партугальцы), нашчадкі ад мяшаных шлюбаў еўрапейцаў з прадстаўнікамі азіяцкіх народаў, арабы і інш. Вернікі — будысты, канфуцыянцы, мусульмане, індуісты, хрысціяне. Сярэднегадавы прырост каля 1 % за год. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва больш за 6400 чал. на 1 км², адна з найб. у свеце. Усё насельніцтва гарадское, жыве ў г. Сінгапур (3567 тыс.ж.), суседніх гарадах і пасёлках. У прам-сці занята 25,6% працаздольных, у сельскай гаспадарцы — 1%, у фінансах і банкаўскай справе — 33,5%, у буд-ве — 6,6%, у кіраванні і абслуговых галінах — 33,3%.
Гісторыя. У сярэдневякоўі тэр. С. ўваходзіла ў склад розных малайска-інданез. дзяржаў (Шрывіджаі. Малакскага султаната і інш.). Пасля войнаў 13—14 ст. да пач. 19 ст. яна амаль незаселена. У 1819 брыт. губернатар Явы Т.С.Рафлз выкупіў в-аў Сінгапур у султана Джахора, заснаваў тут факторыю С., вакол якой вырас горад — адзін з найб. гарадоў Паўд.-Усх. Азіі; з 1826 асобная калонія Вялікабрытаніі. У 1942—45 С. акупіраваны яп. войскамі. У 1954 створана Партыя нац. дзеяння (ПНД). У 1959 С. атрымаў самакіраванне. У 1963—65 у складзе Федэрацыі Малайзія, з 9.8.1965 — незалежная дзяржава. Урад ПНД (напачатку на чале з прэм’ер-міністрам Лі Куан Ю, з ліст. 1990 — Го Чок Тонгам) ажыццяўляе палітыку прыцягнення замежнага капіталу і развіцця рыначнай эканомікі, што прывяло да хуткага эканам. росту С. і ператварэння яго да пач. 1990-х г. у адну з найб. развітых краін Азіі. С. — чл.ААН (з 1965), Арг-цыі дзяржаў Паўд.-Усх. Азіі. Дыпламат. адносіны паміж С. і Рэспублікай Беларусь усталяваны ў жн. 1992. Гал.паліт. партыя — Партыя нац. дзеяння, інш. партыі не адыгрываюць значнай ролі ў паліт. жыцці С.
Гаспадарка. С. — найб. развітая ў эканам. адносінах краіна Паўд.-Усх. Азіі. Разам з Тайванем і Паўд. Карэяй трывала ўваходзіць у лік «новых індустр. краін». Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) — 91,7 млрд.дол., каля 22 100 дол. на душу насельніцтва (2000). У прам-сці ствараецца каля 30% ВУП, у транспарце і сувязі — 13%, у сельскай гаспадарцы — 0,2%, у сферы абслугоўвання каля 57%. С. — буйны рэгіянальны і міжнар. цэнтр гандлю, фінансаў, маркетынгу, паслуг і распрацовак найноўшых тэхналогій, важнейшы трансп. і камунікацыйны вузел Паўд.-Усх. Азіі. Аснова эканомікі — традыц. знешнегандл. аперацыі (гал. чынам рээкспарт) і экспартныя галіны прам-сці (на імпартнай сыравіне). У прам-сці 3 групы галін: суднабудаванне і суднарамонт (2-е, пасля ЗША, месца ў свеце па вытв-сці перасоўных буравых установак для распрацоўкі марскіх радовішчаў нафты), нафтаперапрацоўка (5 з-даў сумарнай магутнасцю перапрацоўкі 60 млн.т нафты за год, 3-е месца ў свеце) і нафтахімія; электроніка, радыё- і электратэхніка (персанальныя камп’ютэры, інтэгральныя схемы, перыферыйныя сістэмы, абсталяванне аўтаматызаванага праектавання, сродкі навігацыі і сувязі, фотаоптыка, гадзіннікі і інш.), зборка і рамонт самалётаў, аўтамабіляў, матацыклаў, веласіпедаў; лёгкая (тэкст., швейная, трыкатажная) і харчовая. Вытв-сць электраэнергіі 28 млрд.кВт∙гадз (1999), усе электрастанцыі цеплавыя, працуюць на вадкім паліве. Захавалі сваё значэнне традыц. галіны: волаваплавільная, перапрацоўка каўчуку і гумавая прам-сць, дрэваапрацоўка. Дзейнічаюць старэйшы ў Паўд.-Усх. Азіі металург. з-д поўнага цыкла, інш. прадпрыемствы чорнай і каляровай металургіі. Высокаразвітая ваен.прам-сць, прадукцыя якой ідзе пераважна на экспарт (стралковая зброя, патрульныя марскія катэры, радыёапаратура, боепрыпасы і інш.). Рээкспарт каўчуку, волава, копры, драўніны, вострых прыпраў (найб. перцу). Развіта аказанне разнастайных інфарм., фін., тэхнал., мед. і турыстычных паслуг. С. — буйны фін. цэнтр (саступае толькі Лондану, Нью-Йорку і Токіо). Працуюць валютныя і фондавыя біржы, 141 банк, у т. л. 128 замежных. Праводзяцца буйныя міжнар.гандл.-прамысл. выстаўкі, навукова-тэхн. сімпозіумы і канферэнцыі. Штогод С. наведвае больш за 7 млн. турыстаў з суседніх краін, Японіі, Кітая, ЗША і інш. У 1998 даход ад турызму склаў 5,79 млрд.дол. Сельская гаспадарка мае другаснае значэнне. С.-г. ўгоддзі займаюць каля 1,3 тыс.га. Вырошчваюць гевею, какосавую пальму, вострыя прыправы, тытунь, агародніну, садавіну, кветкі. Развіты свінагадоўля (у 1997—190 тыс. свіней) і птушкагадоўля (2 млн. курэй). Марское рыбалоўства (штогадовы ўлоў 13—15 тыс.т рыбы). Транспарт пераважна марскі. У С. — буйнейшы ў рэгіёне транзітны марскі порт (прымае за суткі ў сярэднім 150 суднаў, 2-гі ў свеце пасля Ротэрдама па грузаабароце). У порце — зона свабоднага гандлю. Марскі флот налічвае больш за 500 суднаў. Даўж. чыгункі 38,6 км, аўтадарог і вуліц 3017 км. У краіне 379,5 тыс. легкавых, 140,8 тыс. грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў (1997). Аэрапорт Чангі — адзін з найбуйнейшых у свеце. Трубаправодны транспарт заняты транспарціроўкай пітной вады з Малайзіі і Інданезіі. У 1998 экспарт склаў 128 млрд.дол., імпарт — 133,9 млрд.дол. Экспартуюцца і рээкспартуюцца нафтапрадукты (8% сусв. гандлю імі), вылічальная тэхніка і радыётэлевізійнае абсталяванне (каля 14% сусв. аб’ёму), камунікацыйнае і офіснае абсталяванне, марскія судны і платформы, хім. прадукты, машыны і абсталяванне, каўчук, тэкст. і швейныя вырабы, алей, лесаматэрыялы, волава і інш. У імпарце пераважаюць сыравінныя тавары і харч. прадукты. Асн.гандл. партнёры: Малайзія (19% экспарту, 15% імпарту), ЗША (18% і 15% адпаведна), Японія (21% імпарту), Інданезія, Кітай, Тайланд, Паўд. Карэя і інш. Грашовая адзінка — сінгапурскі долар.
З.М.Шуканава (прырода, насельніцтва, гаспадарка).
Герб і сцяг Сінгапура.Да арт.Сінгапур (дзяржава). Жылыя кварталы г. Сінгапур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ва́га, ‑і, ДМ ва́зе, ж.
Тоўстая жэрдка або бервяно для падважвання цяжкіх прадметаў.
вага́, ‑і́, ДМ вазе́; мн. ва́гі, ‑аў; ж.
1.толькіадз. Цяжар якога‑н. цела, які вызначаецца ўзважваннем; маса. Вага 20 кг. Прыбавіць у вазе.// Узважванне. Жыта маё прадаецца без вагі і меры — дабра свайго нікому не шкадую...Бядуля.
2.толькіадз. Важкасць якога‑н. цела, прадмета. Перастаялая салома не вытрымала вагі каласоў.//перан. Значэнне, сіла, уплыў. І часам дзед нахмурыць бровы, Ды больш дадасць сабе вагі, Бо як-ніяк, а ў яго хаце Знайшлі прытулак бедакі.Колас.
3.толькіадз. Сістэма мер для вызначэння цяжару. Меры вагі. Адзінка вагі.
4. Прылада для ўзважвання чаго‑н. Спружыновая вага. Аўтаматычная вага. □ Сама [цётка] прынесла з кутка мяшок, паставіла яго на вагу і з нейкім заклапочана-адчайным выглядам сказала: — Важце.Брыль.Жыта ссыпаюць проста ў кучу на брызент каля вагі.Васілевіч.
•••
Дэцымальная вага — вага, якая ўраўнаважваецца гірамі ў 10 разоў лягчэйшымі, чым груз.
Жывая вага — поўная вага жывой жывёліны, у процілегласць чыстай вазе мяса.
Забойная вага — вага тушы без шкуры, галавы, ног і вантробаў.
Удзельная вага — а) адносіны вагі цела пры тэмпературы 0°C да вагі роўнага аб’ёму вады пры тэмпературы 4°C; б) колькасць, роля, значэнне, месца каго‑, чаго‑н. дзе‑н., у чым‑н.
Чыстая вага — вага чаго‑н. без пасуды, без упакоўкі і пад., нета.
На вагу золата — надта дорага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раху́нак, ‑нка і ‑нку, м.
1.‑нка. Дакумент, дзе вызначана сума грошай, якая павінна быць заплачана за што‑н. Заплаціць па рахунку. Рахунак за газ. □ Раней у нас рабілася вельмі проста: за паслугі ці матэрыялы мы выпісвалі рахунак і чакалі аплаты.Скрыган.[Старшыня] трыста рублёў заплаціў і рахунак у бухгалтэрыю здаў.Скрыпка.Раніцай прыходзілі да бацькі. Сам уласнік дому — рэстаратар Пранцысь, і швейцар. Лаяліся, пагражалі паліцыяй. Перадалі рахунак за разбітае шкло.Лынькоў.
2.‑нку. Фінансавыя аперацыі, а таксама дакументы, якія служаць для бухгалтарскага ўліку фінансавых аперацый якой‑н. установы, прадпрыемства. Адкрыты рахунак. Асабовы рахунак. Рахункі па ўкладах.
3.‑нку; звычайнамн. (раху́нкі, ‑аў). Падлік прыходаў і расходаў у гаспадарцы; грашовыя падлікі. Паслужлівае ўяўленне .. падсоўвала мне ўжо гатовенькі «вобраз» старога скнары: адлічвае штодня жонцы грошы на выдаткі, у канцы тыдня падводзіць рахункі.Скрыган.//перан. Узаемныя прэтэнзіі, крыўды, нездавальненні. [Рэндал:] — У мяне асабісты рахунак з гэтымі бандытамі, і я разлічуся з імі сумленна, па-джэнтльменску.Гамолка.[Паходня:] — Завялі сварку, прыпомнілі нейкія старыя рахункі.Хадкевіч.
•••
Адкрыць рахунакгл. адкрыць.
Асабовы рахунак — рахунак у банку або ў ашчаднай касе, адкрыты на пэўную асобу.
Бягучы рахунак — рахунак укладчыка ў банку або ў ашчаднай касе.
Закрыць рахунакгл. закрыць.
Аднесці на чый‑н. рахунакгл. аднесці.
Звесці рахункігл. звесці.
На рахунку — (быць) у ліку працоўных, баявых або спартыўных перамог, трафеяў і пад.
Скінуць з рахункугл. скінуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэпт, ‑у, М ‑пце, м.
1. Ледзь чутная гутарка, пры якой гукі вымаўляюцца без удзелу галасавых звязак. Ледзь чутны шэпт прашумеў па грамадзе.Мурашка.Не пакідай. Пакінуўшы — успомні. Хоць перад смерцю шэптам пазаві.Вярба.Бабы-скудзельніцы, сабраўшыся ў нашай хаце, гаварылі пра ўсе свае беды і радасці адкрыта, толькі зрэдку пераходзячы на шэпт.Брыль.За перагародкаю шапталіся Кашалькі, нешта вырашалі, і гэты тайны шэпт адганяў усе думкі.Парахневіч.Прычыненыя дзверы вялі ў другі пакой — адтуль чуўся шэпт, нехта завіхаўся ля печы.Хадкевіч.//перан. Ціхі, невыразны шум, шапаценне, цурчанне і пад. Цёплае, ласкавае паветра, ледзь чутны шэпт хваляў, што ляніва і пяшчотна набягаюць на пясок.В. Вольскі.У пералівах галасоў Чуваць быў шэпт калосся. Трэль салаўя і шум лясоў — Усё ў адно злілося.Смагаровіч.
2. Погаласка, вестка, чутка, якія перадаюцца па сакрэту. Невядома, з якою мэтай — для большага страху ці для большай стойкасці, — у першыя дні кампаніі па акопах быў пушчаны шэпт: швабы расстрэльваюць камандзіраў і кулямётчыкаў, ім — палону няма...Брыль.І хадзілі ад вёсак да вёсак, ад двароў да двароў шэпты-перашэпты, што Блазан той хутка і да нас прыйдзе.Барашка.
3.толькімн. (шэпты, ‑аў). Разм. Набор слоў, якія паводле забабонных уяўленняў маюць чарадзейную сілу; заклінанне. Дактароў усіх рэцэпты І бабулек розных шэпты не памоцны хворай тут, Не памог і пан Тугут.Крапіва.Паглядзела бабка пану ў вочы і кажа: — Думаеш: заплаціць мне за шэпты ці не?Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эфе́кт, ‑у, М ‑кце, м.
1. Моцнае ўражанне, зробленае кім‑, чым‑н. на каго‑н. Апошнія словы Фёдараў сказаў знарок гучна, задаволена пазіраючы, які яны зрабілі эфект на правадніцу і пасажыраў.Даніленка.[Міхась] быў здаволены тым эфектам, які зрабілі яго словы, сказаныя не каму-небудзь, а роднаму брату.Сіўцоў.Кожны яе [Стэфкі] рух, .. кожны бліск вачыма і зубамі быў разлічаны на эфект.Бядуля.// Прыём, мэта якога стварыць уражанне. Тут спакушэнне эфектам узяло верх і збіла аўтараў з больш цікавага і правільнага шляху. У выніку ў п’есе праца дзяўчат і гераічныя воінскія подзвігі байцоў існуюць самі па сабе, а іх каханне — само па сабе.«Беларусь».
2.звычайнамн. (эфе́кты, ‑аў). Сродак, прыстасаванне, прыём, пры дапамозе якіх ствараецца пэўнае ўражанне, ілюзія чаго‑н. Светлавыя эфекты. Шумавыя эфекты ў тэатры.
3. Вынік якіх‑н. дзеянняў, дзейнасці. Вытворчы эфект. Эканамічны эфект. Эфект лячэння. □ [Багуцкі:] — Справа ў тым, што кожны чалавек любіць працаваць у .. спрыяючых умовах. Тады і праца яго дае большы эфект.Лынькоў.[Смірын:] — Мне здаецца, што самы лепшы выхаваўчы эфект дае палёт у складаных умовах.Алешка.— Не, я не пра тое, — пераступіў з нагі на нагу Сяргей. — Трэба квадраты рабіць, большы ж эфект будзе.Кухараў.
4.Спец. Фізічная з’ява. Фотаэлектрычны эфект.
•••
З эфектам — вельмі выразна. [Вейс] рабіў гэта інакш: вымаў з кішэні цыгарэту, падаваў яе, як падаюць малому цукерку, і з эфектам гаварыў.Ракітны.
[Ад лац. effectus — дзеянне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рот, -а, М ро́це, мн. раты́, -о́ў, м.
1. Поласць паміж верхняй і ніжняй сківіцамі, якая мае адтуліну ў ніжняй частцы твару.
Паласкаць р.
Горка ў роце.
Дыхаць ротам.
Адкрыць р. (таксама перан.: надта здзівіцца; разм.). У р. не лезе што-н. каму-н. (не хоча і не можа есці; разм.). Не браць у р. чаго-н. (не есці або не піць, не ўжываць; разм.У р. не бярэ гарэлкі).
Разявіць р. (таксама перан.: тое, што і адкрыць рот; разм.). Баяцца р. разявіць (перан.: баяцца што-н. сказаць, паспрачацца; разм.). Заціснуць р. каму-н. (таксама перан.: не даць свабодна выказацца; прымусіць маўчаць; разм.). Заляпіць Р. каму-н. (перан.: подкупам, падарункамі прымусіць маўчаць, не гаварыць праўду; разм., неадабр.). Не закрываючы рота гаварыць (не змаўкаючы; разм.). У р. глядзець каму-н. (таксама перан.: угодліва слухаць або слухацца каго-н.; разм., неадабр.).
2. Абрысы і разрэз губ.
Вялікі р.
Прыгожы р.
3. У жывёл: тое, што і пашча. Рыбін р.
4.перан. Ядок, утрыманец (разм.).
Карміць шэсць ратоў.
Лішні р. у сям’і.
|| памянш.ро́цік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.) ірато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. Маленькі роцік або раток.
|| павел.раці́шча, -а, мн. -ы, -аў, м. (да 1—3 знач.).
|| прым.ро́тавы, -ая, -ае (да 1—3 знач.; спец.).
Ротавая поласць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гарызо́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Уяўная мяжа неба і зямной ці воднай паверхні, а таксама прастора неба над гэтай мяжой.
Ні воблачка на гарызонце.
2. Уся бачная вакол назіральніка прастора, далягляд.
З самалёта адкрыўся шырокі г.
3.перан. Круг ведаў, інтарэсаў, ідэй.
Студэнт з шырокім гарызонтам.
Г. паэта.
4.перан. Круг дзеянняў, магчымасцей.
Перад моладдзю адкрыты шырокія гарызонты.
5. Узровень вады ў рацэ ці вадаёме (спец.).
Г. вады ў рацэ.
6. Пласт адкладанняў горных парод, які вылучаецца па якой-н. прыкмеце (спец.).
Г. вапняку.
◊
Знікнуць з гарызонту — перастаць з’яўляцца дзе-н., у якой-н. кампаніі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вяне́ц, -нца́, мн. -нцы́, -нцо́ў, м.
1. Тое, што і вянок (у 1 знач.).
2. Карона, якую трымаюць над галовамі маладых у час вянчання (уст.).
Пайсці пад в. (уступіць у шлюб).
3.перан., чаго. Апошняя найвышэйшая ступень, паспяховае завяршэнне чаго-н. як узнагарода за працу, старанні (высок.).
В. дасягненняў.
4. Арэол, радужны круг вакол нябеснага свяціла, вакол галавы на іконе.
5. У драўляным зрубе: чатыры бервяны як узаемазвязанае звяно.
|| памянш.ве́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 4 знач.).
|| прым.вяне́чны, -ая, -ае (да 1, 2, 4 і 5 знач.) івянцо́вы, -ая, -ае (да 1, 2, 4 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акно́, -а́, мн. во́кны і (з ліч. 2, 3, 4) акны́, ако́н і во́кнаў, н.
1. Праём у сцяне будынка для святла і паветра, а таксама рама са шклом, якая закрывае гэты праём.
Дом на шэсць акон.
2.перан. Адтуліна, прасвет у чым-н., выхад, доступ да чаго-н.
А. паміж дамамі.
3. Астатак вадаёма ў выглядзе адкрытага паглыблення.
А. ў балоце.
4.перан. Доступ да чаго-н.
А. ў шырокі свет.
5.разм. Вольны прамежак часу ў раскладзе заняткаў.
А. паміж парамі.
|| памянш.аке́нцаіако́нца, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач., разм.).
|| прым.ако́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аб’е́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.
1. У філасофіі: тое, што існуе па-за намі і незалежна ад нашай свядомасці, навакольны свет, матэрыяльная рэчаіснасць (спец.).
2. З’ява, асоба, якія падпадаюць пад уздзеянне чыёй-н. дзейнасці.
А. навуковага даследавання.
А. назірання.
3. Прадпрыемства, будоўля, установа як адзінка гаспадарчага або абароннага значэння, а таксама ўсё тое, што з’яўляецца месцам якой-н. дзейнасці.
А. будаўніцтва.
Пускавы а.
4. У граматыцы: семантычныя катэгорыі са значэннем таго, на каго (што) накіравана дзеянне; тое, што і дапаўненне (спец.).
|| прым.аб’е́ктны, -ая, -ае (да 1 знач.) іаб’е́ктавы, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)