Но́рат ’від рыбалоўнай сеткі’ (Касп.; в.-дзв., паст., Сл. ПЗБ; мядз., Сл. ЦРБ, полац., Шн. 2), ’плеценая з нітак сетка для сена, пяхцер’ (Касп.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ст.-бел. норотъ ’верша’, рус. норот ’верша’. Гл. нерат.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паго́рак ’невялікае, адложыстае ўзвышша, узгорак’ (ТСБМ, Нас., Касп., Гарэц.), паго́ркі ’узгоркі, намытыя вадой’ (КЭС, ст.-бяроз.). Рус. паўн. па́горок, укр. паго́рок, польск. pogórek, чэш. pahorek, славац. pahorok ’тс’. Канфіксальнае ўтварэнне ад гара (гл.) (Сцяцко, Афікс. наз., 241).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́карава ’звіліста’ (Дразд., Гарэц.), ст.-рус. лукарево (лукоряво) ’тс’. Да прасл. lǫkъ > лук 1, лука́ (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑arъ або ‑orъ (параўн. socharъ, sochorъ (< soxa) ’шост, раздвоены зверху’), да якіх пазней далучыўся суфікс ‑ěv‑o.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэпіх ’аер, Acorus calamus L.’ (Бейл.). Укр. лепеха́ ’тс’, польск. вілен. lepiech, рус. лепех, лепешник ’тс’, лепёшник ’падбел, Tussilago farfara L.’, серб.-харв. ле̏пух, славен. lepuh. Міждыялектныя адносіны спрыялі мене карэннай галоснай у ‑э‑. Да лопух (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Люхну́ць ’лінуць (пра вялікі дождж)’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае. Да люх‑люх‑люх! — аб вадкасці, якая л’ецца (там жа). Параўн. плюх‑плюх! ’тс’, рус. пск., цвяр. люпа ’запэцканы, з мокрай часткай адзення ззаду’ ∼ лю́пать ’мачыць, пэцкаць граззю’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лягча́ць, ляхча́ць ’пакладаць (жывёл)’ (Нас., Бяльк., Шат., Касп., Юрч.; маладз., Янк. Мат.; ТСБМ). Рус. легча́ть, легчить. Да лёгкі (гл.) > лягчэй > рабіць лягчэй > лягча́ць. Сюды ж ле́гчыць ’патрабаваць злучкі (аб свінні)’ (Касп.), хаця семантыка разглядаемага слова значна адрозніваецца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Малёнак, малёнък, малёнъчък ’няўмелы, ні да чаго не прыдатны ў рабоце’ (міёр., З нар. сл.), рус. свярдл. малёнка ’малое дзіця, малыш’. Да малы́ (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ёнак (‑онак) для назваў маладых істот. Параўн. таксама маленя́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мамаранкі ’неўрадлівыя ягады’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Параўн. рус. паўн., наўг. маму́ра ’ягады касцяніцы, марошкі, абляпіхі’. Уграфінізм. Параўн. фін. maamuurain ’касцяніца’; ‑к‑, магчыма, з памяншальнага суфікса (параўн. эст. mari ’ягады’ — marjake ’ягадка’). Гл. Каліма, 162; Фасмер, 2, 566.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манжэт, манжэта ’абшлаг рукава кашулі, блузкі, калашыны штаноў і інш.’ (ТСБМ, Яруш.). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 79) з франц. manchette ’рукаўчык’ — памянш. manche ’рукаў’, якое з лац. manica ’рука’ (Фасмер, 2, 568–569; Голуб-Ліер, 302).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манты́лья ’карункавае пакрывала (на галаву) у іспанак’, ’кароткая жаночая накідка без рукавоў’ (ТСБМ). З рус. мантилья ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз новав.-ням. Mantille ці франц. mantille з ісп. mantilla (Фасмер, 2, 570) < лац. mantellum ’покрыва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)