Вястун ’веснік, прадвеснік’ (БРС, КТС), рус. пск. вестуно́к ’веснік’, польск. zwiastun ’прадвеснік, вястун’. Бел. лексема — пранікненне польск. zwiastun (без прэфікса z‑, які, аднак, захаваўся ў слове звестка (гл.)). Да ведаць, весць (гл.). Сюды ж вясту́нка (БРС, КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вясёланка, вясёлонка ’святліца’ (брасл., Карскі, Труды) — рэгіянальнае ўтварэнне ад вясёлы (гл.) са значэннем ’светлы’, параўн. рус. калуж. весёлая ночь ’светлая, месячная ноч’, вясёлка ’адкрытае месца, якое асвятляецца і саграваецца сонцам’, і памяншальна-ласкальнага суф. ‑он‑к‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вячо́рніца ’Hesperis matronalis L.’ (БРС, Кіс., РБС). Укр. вечерниці (душисті) (Грынч.), рус. вечерница, польск. wieczernik, в.-луж. wječornička, чэш. večernice, слав. večernica, балг. вечерник ’тс’. Да вячэрні; назва, паводле характэрнай асаблівасці расліны; тое ж у лацінскай назве.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відзелкі ’відэльцы’ (слуц., З нар. сл.), відзёлкі (Выг.), відзельцы (Бяльк.), укр. виделка, рус. кур., арл., варон., смал. виделка, видёлка, видёлочка ’тс’. Запазычана з польск. widelec ’тс’ не без уплыву ўсх.-слав. або бел. вілкі. Гл. яшчэ відэлка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Візг ’візгат, пранізлівы, рэзкі гук’ (КТС). Рус. визг ’тс’. У іншых слав. мовах маецца глухі варыянт гэтай лексемы visk‑. Звонкасць ‑зг абумоўлена, відаць, інтэрвакальнай пазіцыяй. Да віск (гл.). Сюды ж новаўтварэнні візгат, візгатня, візгатанне, візготны, візгатаць, візгатліва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віславухі ’з абвіслымі вялікімі вушамі’ (БРС, КТС, Мядзв., Нас., Касп., Сцяшк.). Укр. вислоу́хий ’тс’, рус. вислоухий: алан. ’глухі’, перм., арханг., кастр., варон., паўдн.-сіб. ’вялы, павольны, някемлівы, нярупны, няўважлівы’. Усходнеславянскае. Да ві́слы (гл.) і ‑ву́хі (гл. вушы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гайдама́к ’гайдамак’ (БРС), гайдама́ка ’разбітны чалавек, гуляка, п’яніца’ (Нас., Мал.), гайдама́чыць ’весці марнатраўнае жыццё’, ’мантачыць’ (Нас.). Рус. гайдама́к. Запазычанне з укр. гайдама́ка, а гэта з тур. hajdamak ’грабежнік’. Гл. Фасмер, 1, 383 (там і іншая літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Герб ’герб’ (БРС). Рус. герб, укр. герб. Ст.-бел. гербъ, гэрбъ (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. herb (першакрыніцай з’яўляецца с.-в.-ням. erbe ’спадчына’). Фасмер, 1, 402; Шанскі, 1, Г, 58; Слаўскі, 1, 415.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наба́т ’трывога, сігнал трывогі’ (БРС). Запазычана з рус. наба́т ’тс’, куды, відаць, трапіла праз цюркскае пасрэдніцтва з араб. nauba ’ахова, змена часу’, мн. л. naubât ’барабаны, у якія б’юць перад дамамі знатных асоб’. Гл. Фасмер, 3, 34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нае́дак ’пажытак для арганізма ад з’едзенай стравы, сытнасць’ (полац., Янк. 1; ТС), ’ежа (сытная)’ (рагач., жлоб., жытк., Мат. Гом.), нае́дкі ’яда’ (саліг., Нар. сл.), рус. нае́дка ’ежа, яда’. Параўн. нае́дзены, нае́дны ’сыты, пад’еты’ (ТС), да есці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)