Му́злік, мозо́лік ’вузельчык’ (драг., Уладз.), драг.мозі́ль, мозо́лык, кам.мо̂зы́ль ’вузел’ (КЭС, Шатал.; Сл. Брэс.). Паводле падабенства з мазалём ад вузел (гл.), у якім адбывалася мена в > м. Можна, аднак, дапускаць больш старажытныя семантычныя сувязі, у прыватнасці ўплыў балт. моў, параўн. літ.mãzgas ’вузел’, mégsti, mezgù ’вязаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мядзве́дзік, мядзведка звычайная, мядзьведзька ’насякомае мядзведка, Gryllotaiра’ (ТСБМ, БелСЭ, Бяльк., Мат. Гом.), польск.rleivi̯odek ’тс’. Да мядзведзь (гл.). Названа паводле падабенства магутных пярэдніх лап насякомага да мядзведжых (Унбегаўн, Selected Papers on Rus. and Slav. Phil. Oxford, 1969, 270). Сюды ж мядвядок ’скарпіён’ (Машчэнская, Бел. лекс., 112).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мядзя́нка1 ’неядавітая змяя, Coronella austriaca’ (ТСБМ, БелСЭ, Касп.; в.-дзв., смарг., Сл. ПЗБ; свянцянск., КЭС). Да медзь (гл.). Названа паводле медна-чырвонага колеру спіны.
Мядзя́нка2 ’зялёная фарба, прыгатаваная з воцатна-меднай солі’ (ТСБМ), ’медная пасудзіна’ (Нас.), ’алюміневая каструля’ (б.-каш., Мат. Гом.). Да медзь (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лукошка ’кош, лубянка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’міса’ (Анік., Грыг.). Прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі, параўн. рус.лукошко ’кошык з бяросты, лубянка’, ’кошык з лазы’, іркуцк. ’глыбокая міса’. Паводле Фасмера (2, 532), роднаснае да лукно (гл.). Словаўтваральная мадэль лук‑ошка: лукно, як рус.око‑шко: окно.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысто́йны ’які адпавядае прынятым правілам прыстойнасці’; ’добра выхаваны; сумленны, не здольны на дрэнныя ўчынкі’; ’дастаткова добры, нядрэнны’; ’такі, якім належыць быць; дастатковы па велічыні, памерах’ (Ласт., ТСБМ; смарг., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’прыгожы’ (Інстр. 3; ігн., Сл. ПЗБ), ’добры; няпрагны’ (Ян.). Укр.присто́йний ’прыстойны; прыгожы’, рус.калуж.присто́йный ’прыстойны; прыгожы, сімпатычны’, польск.przystojny ’прыгожы; цікавы’, старое ’прыстойны’, чэш.přistojny ’прыстойны’, славен.pristójen ’прыстойны; кампетэнтны’, харв.prìstojan ’тс’. Паводле Фасмера (3, 366), з *pristojьnъ ад *pri‑ і *stojati (гл. стая́ць), параўн. ст.-бел.пристояти ’падыходзіць, належаць’ (Ст.-бел. лексікон). Паводле Сноя₂ (580), першапачаткова азначала ’адпаведны, стаячы нароўні’. Бабік (Зб. памяці Слаўскага, 60) для прасл.*pristojati (параўн. серб.-харв.при́стојати, харв.чак.prīstȍjai і пад.) выводзіць значэнне ’пагаджацца; быць адпаведным’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
last
I[læst]1.
adj.
1)
а) апо́шні
б) найніжэ́йшы
next to the last — перадапо́шні
last in importance — найніжэ́йшы паво́дле ва́жнасьці
2) міну́лы
last Monday — міну́лы панядзе́лак
last year — ле́тась
3) найме́нш праўдападо́бны
2.
adv.
на канцы́
•
- at last
II[læst]1.
v.i.
1) цягну́цца, заця́гвацца; трыва́ць
The storm lasted three days — Навальні́ца цягну́лася тры дні
2) трыма́цца, трыва́ць
3) быць дастатко́вым, хапа́ць
Our money must last two weeks — На́шых гро́шай паві́нна хапі́ць на два ты́дні
2.
n.
вы́трымка, трыва́ласьць f.
•
- last out
III[læst]
n.
капы́л -а́m. (шаве́цкі)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
manner
[ˈmænər]
n.
1) спо́саб -у m.
in this manner — гэ́так, такі́м пара́дкам
2) мане́ра f., спо́саб дзе́яньня
He speaks in a strange manner — Ён дзі́ўна гаво́рыць
3) гату́нак -ку m.
all manner of birds — усе́ гату́нкі пту́шак
4) звы́чаі pl., мо́да f.
in the Belarusian manner — паво́дле белару́скіх звы́чаяў
5) стыль -ю m., маста́цкая мане́ра, лад -у m.
in the old manner — на стары́ лад
by no manner of means — зусі́м не, нія́кім чы́нам, ні ў я́кім вы́падку
•
- in a manner of speaking
- manners
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
адлі́ўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. адліваць — адліць (у 4 знач.); тое, што і ліццё (у 1 знач.).
2.Спец. Вырабы, атрыманыя з дапамогай ліцця; тое, што і ліццё (у 2 знач.). Дабраякасная адліўка. □ Апока скаланулася, затрэслася як у ліхаманцы, адліўка паслухмяна адстала ад фармовачнай зямлі і знікла ў люку.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кама́ндаванне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. камандаваць (у 2 знач.). Прыняць камандаванне. □ Партызаны пад камандаваннем Таміліна кінуліся па грэблі да вёскі.Шчарбатаў.
2.зб. Асобы, якія стаяць на чале войска, вайсковых падраздзяленняў і інш. Вярхоўнае камандаванне. Загад камандавання. □ Таварыш Руднеў! Вы ў гэтым годзе трэцяга парушальніка затрымалі. Прадстаўляем матэрыял камандаванню для ўрадавай узнагароды.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малі́тва, ‑ы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. маліцца (у 1 знач.); маленне. Малітва скончылася, і людзі ўздыхнулі вальней, заварушыліся, устаючы з каленяў.Арабей.
2. Тэкст, які чытаюць веруючыя, калі звяртаюцца да бога ці святых. Шырокае скляпенне Нясвіжскага парафіяльнага касцёла адбівала ад сябе ціхія словы ксяндзоўскай малітвы.Чорны.Шаптала [маці] свае, зусім новыя словы малітвы.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)