від тэатр. паказу і прыём акцёрскага выканання, заснаваныя на рэзкім, камедыйным перабольшанні пераважна вонкавай характарнасці. Асабліва пашырана ў цырку (гл.Клаунада). Узнікла ў народным тэатры (мім, скамарохі, італьян.камедыя дэль артэ), выкарыстоўвалася ў батлейцы. На выкарыстанне прыёмаў буфанады разлічаны і некаторыя творы Мальера, К.Гальдоні, В.Дуніна-Марцінкевіча, К.Каганца, Я.Купалы, У.Маякоўскага і інш. Элементы буфанады выкарыстоўвалі пры стварэнні камедыйных вобразаў бел. акцёры А.Ільінскі, Г.Глебаў, П.Малчанаў.
Адкрыты 29.5.1970 у г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. Плошча выставачных залаў 259 м². У музеі 406 экспанатаў (1996). Экспануюцца творы Бялыніцкага-Бірулі («Лёд прайшоў», «Лес зазелянеў», «Апошні снег», «Маладыя бярозкі», усяго 26 карцін), бел. жывапісцаў Н.Воранава, П.Данелія, Ф.Дарашэвіча, К.Касмачова, П.Крохалева, А.Шыбнёва, скульпт. Л.Гумілеўскага, І.Міско, Г.Мурамцава, С.Селіханава і інш.
Бялыніцкі мастацкі музей імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі. Адна з залаў музея.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯСЕ́ДНЫЯ ПЕ́СНІ, застольныя песні,
творынар. лірыкі, якія спявалі ў застоллі. Рэгіянальныя назвы: гасцявыя, кірмашовыя, банкетовыя, пірушачныя песні. Значная колькасць іх сярод дажынкавых, талочных, радзінных песень, таму паводле функцыянальнай прыкметы адрозніваюць бяседныя песні пазаабрадавыя, каляндарна-абрадавыя і сямейна-абрадавыя. Маюць велічальныя матывы, у якіх услаўляюцца багаты стол, шчодрыя гаспадары, жаданыя госці. Ідэалізаваная карціна дастатку адлюстроўвае мару селяніна. У бяседных песнях пераважаюць сямейна-бытавыя матывы: нешчаслівае замужжа, жорсткі муж, лютая свякроў, ліхія суседзі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛКА́НСКІ (Ненка Дзімітраў) (20.8.1907, г. Казанлык, Балгарыя — 19.9.1977),
балгарскі жывапісец. Нар. мастак Балгарыі (1966). Скончыў АМ у Сафіі (1930), вучыўся ў Парыжы і Мюнхене (1939—40). Выкладаў у АМ у Сафіі (з 1948, з 1950 прафесар). Адзін з першых прадстаўнікоў пралетарскага мастацтва ў Балгарыі 1930-х г.; член «Таварыства новых мастакоў». Асн.творы: «Рабочая сям’я» (1936), «Партызанская сувязная» (1945), «Хатняя гаспадыня» (1957), «Аўтапартрэт» (1967) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРБЕЛЯ́Н (Канстанцін Агапаронавіч) (н. 29.7.1928, г. Армавір Краснадарскага краю),
армянскі кампазітар, дырыжор. Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Ерэванскую кансерваторыю (1961). З 1956 маст. кіраўнік Дзярж. эстраднага аркестра Арменіі. Музыцы Арбеляна ўласцівыя яркая вобразнасць, экспрэсія, дынамічнасць, драматызм. Сярод твораў: балет «Бессмяротнасць» (1969), 2 сімфоніі (1961, 1967); сімф. паэма «Зангезур», «Святочная уверцюра» для сімф. аркестра; струнны квартэт; творы для эстр.-сімф. аркестра; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. У песнях Арбеляна нац. мелас арганічна спалучаецца са сродкамі джаза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ ДЗЯРЖА́ЎНАЯ КАПЭ́ЛА.
Існавала ў 1928—30 у Мінску. Арганізавана на базе Бел. студыйнага хору, створанага ў 1926 па ініцыятыве Інбелкульта. У студз. 1929 умацавана лепшымі артыстамі з хору Бел.дзярж.муз. тэхнікума (усяго 55 чал.). Кіраўнік А.Ягораў. Папулярызавала бел.нар. песні, выконвала творыбел. кампазітараў (у т. л. хары з оперы М.Аладава «Тарас на Парнасе»), Удзельнічала ў выкананні 9-й сімфоніі Л.Бетховена. Большасць артыстаў капэлы ўвайшла ў склад Беларускай студыі оперы і балета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ВАКА́ЛЬНЫ КВАРТЭ́Т.
Існаваў у 1927—65 у Мінску. Напачатку працаваў пры БДТ-1, у 1930-я г. — пры Бел. радыёцэнтры. 1-ы склад квартэта: К.Мацалевіч, М.Швайко (тэнары), У.Патапаў, М.Нікалаевіч (басы), 2-і (з 1945) — В.Някрасаў, К.Пуроўскі (тэнары), М.Пігулеўскі, Э.Прабштэйн (басы). У рэпертуары апрацоўкі бел.нар. песень, творыбел. кампазітараў, ансамблі і пералажэнні харавых твораў Ф.Шуберта, Л.Бетховена, А.Барадзіна і інш. Зрабіў шмат фондавых запісаў на радыё, выступаў у адкрытых канцэртах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́СТАНСКІ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР,
адзін са старэйшых сімф. аркестраў ЗША. Створаны ў 1881 у г. Бостан мецэнатам Г. Лі Хігінсанам. Выступаў у зале «Бостан-мюзік-хол», з 1900 — у «Сімфані-хол». Росквіт аркестра звязаны з дзейнасцю С.Кусявіцкага (1924—49), пад кіраўніцтвам якога выконваліся творы П.Чайкоўскага і інш.рус. кампазітараў. Сярод гал. дырыжораў: А.Нікіш, П.Манцё, Ш.Мюнш, Э.Лайнсдорф, С.Адзава. З аркестрам выступалі кампазітары А.Глазуноў, С.Пракоф’еў, В.д’Эндзі, Р.Штраус, Д.Міё, А.Рэспігі, М.Равель і буйнейшыя дырыжоры розных краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬТДОРФЕР ((Altdorfer) Альбрэхт) (каля 1480, г. Рэгенсбург, Германія — 12.2.1538),
нямецкі жывапісец і графік эпохі Адраджэння. Стаяў на чале дунайскай школы. Адзін з пачынальнікаў пейзажа ў зах.-еўрап. жывапісе. Высокая чалавечнасць вобразаў і напружаны каларыт, уласцівыя яго жывапісу, увасоблены ў алтары св. Фларыяна манастыра ў Санкт-Фларыяне (Аўстрыя, 1518), партрэтах («Партрэт невядомай жанчыны», 1525). У праграмным творы «Бітва Аляксандра Македонскага з Дарыем» (1529) выявілася касм. светаадчуванне мастака. Удасканаліў тэхніку афорта: вынайшаў спосаб траўлення медзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫЯ́Н ((Arrianos) Флавій) (каля 95, Нікамедыя, Малая Азія — 175),
старажытнагрэчаскі гісторык і пісьменнік. Вучыўся ў Грэцыі ў філосафа-стоіка Эпіктэта. У 121—124 консул у Рыме, каля 131—137 намеснік Кападокіі. Арыяну належаць творы на філасофскую, гістарычную, ваенную, геаграфічную і іншыя тэмы. Захаваліся «Анабасіс Аляксандра» ў 7 кнігах (гісторыя паходаў Аляксандра Македонскага), «Індыя», «Аб’езд Эўксінскага Понта», «Успаміны пра Эпіктэта», «Настаўленне», у якіх выкладзена вучэнне Эпіктэта, змешчаны трактаты пра ваенную справу і паляванне. Іншыя працы вядомыя па фрагментах або назвах.