род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і і Пярэдняй Азіі. На Беларусі 1 від — Ч. палявая (N. arvensis); заносная, зрэдку трапляецца ў зах. і паўд. раёнах. Як дэкар. расліна культывуецца Ч. дамаская (N. damascena), як прыпраўная — Ч. пасяўная (N. sativa).
Аднагадовыя травяністыя расліны выш. да 40 см. Сцябло простае або галінастае. Лісце вузкае, перыста- ці пальчата-рассечанае. Кветкі адзіночныя, жоўтыя ці блакітныя. Плод — шматлістоўка. Вострапрыпраўныя, меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЫ́Ш (Tringa ochropus),
птушка сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў лясной зоне Еўразіі, у т. л. на Беларусі. Нар. назвы бакас, целягуз.
Даўж. да 26 см, маса да 90 г. Апярэнне спіны, шыі і галавы буравата-чорнае, з невял. белымі стракацінамі. На галаве белыя палосы. Надхвосце белае, пярэдняя ч. шыі, валляк, грудзі і бакі белыя з бураватымі падоўжанымі стракацінамі. Дзюба доўгая, чорная. Нясе 2—4 яйцы. Корміцца воднымі і наземнымі насякомымі, малюскамі, чарвямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧОРНАГАЛО́ВІК, чорнагалоў (Prunella),
род кветкавых расл ш сям. ясноткавых. 5—7 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 2 віды Ч.: буйнакветны (P. grandiflora) і звычайны, або гарлянка (P. vulgaris). Трапляюцца ў лясах, хмызняках, па берагах рэк, каля жылля.
Шматгадовыя травяністыя расліны з паўзучымі карэнішчамі. Сцёблы прамастойныя або прыўзнятыя, часам галінастыя. Лісце супраціўнае, ад суцэльнага да перыстараздзельнага. Кветкі ў несапраўдных кальчаках, што ўтвараюць густое коласападобнае верхавінкавае суквецце. Плод — арэшак. Лек., меданосныя, дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСТАВУСТ (Osmunda),
род папарацей сям. чыставуставых. Каля 15 (паводле інш. звестак 27) відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — Ч. каралеўскі (O. regalis), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў вільготных хвойніках і прыбярэжных чорнаалешніках.
Шматгадовыя карэнішчавыя расліны. Сцёблы моцныя, пераважна кароткія, увянчаныя кронай буйнога (даўж. да 3 м) лісця — перыстага, скурыстага ці плевачнага, падзеленага на вегетатыўную і спараносную часткі. Спарангіі буйныя, шарападобныя, на кароткіх ножках, сабраныя ў сорусы без пакрывальца. Некат. віды — дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́НДРА, шанта (Marrubium),
род кветкавых раслін сям. губакветных (ясноткавых). Больш за 30 відаў. Пашыраны ў субтропіках Міжземнамор’я і ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 1 від — Ш. звычайная (M. vulgare). Трапляецца ўздоўж дарог, каля жылля, на сметніках, у пасевах.
Пераважна шматгадовыя густаапушаныя травы. Сцёблы ўзыходныя выш. 15—75 см. Лісце суцэльнае, супраціўнае. Кветкі ружовыя, ліловыя, белыя, жаўтаватыя, сабраныя ў несапраўдныя кальчакі ў пазухах верхняга лісця. Плод — шматарэшак. Лек., фарбавальныя, таніданосныя, эфіраалейныя, меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУР (Pinicola enucleator),
птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў паўн.ч. лясной зоны і ў лясным высакагор’і Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі спарадычна трапляецца зімой.
Даўж. цела ў сярэднім 20 см, маса да 60 г. Апярэнне самцоў малінава-чырв., крылы і хвост буравата-чорныя, на плячах 2 белыя палоскі. У самкі грудзі бруднавата-жоўта-аранжавыя. Дзюба масіўная, хвост доўгі. Нясе 3—5 яец. Корміцца пладамі, насеннем, ягадамі, зрэдку насякомымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ГЕЛЬ, аленевы мох,
група відаў кусцістых лішайнікаў сям. кладоніевых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмеранай і паўн. зонах. Ва ўмовах Арктыкі Я. займае значную плошчу, утварае біямасу да 10—15 ц/га. Корм для паўн. аленяў. Мае уснінавую к-ту і з’яўляецца сыравінай для атрымання лек. прэпаратаў. На Беларусі трапляюцца асн. віды роду кладзіна, аленевая, зорчатая, лясная. Растуць на гнілой драўніне, купінах балот, на пясчаных глебах у хваёвых лясах утвараюць суцэльнае покрыва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЗМІ́Нсапраўдны
(Jasminum),
род кветкавых раслін сям. маслінавых. Каля 300 відаў. Пашыраны ў субтропіках і тропіках. На Беларусі ў аранжарэях і пакоях вырошчваюць Я. буйнакветны (J. grandiflorum) і вечназялёную ліяну — Я. індыйскі, ці самбак (J. sambac).
Вечназялёныя або лістападныя кусты і ліяны. Лісце непарнаперыстае ці трайчастае, радзей простае. Кветкі белыя, жоўтыя, чырванаватыя, пахучыя, адзіночныя, у шчытках або паўпарасоніках. Плод — ягадападобны. З кветак Я. буйнакветнага атрымліваюць эфірны алей, іх выкарыстоўваюць для араматызацыі чаю. Эфіраалейныя, меданосныя і дэкар. расліны.