ШЧУР (Pinicola enucleator),

птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў паўн. ч. лясной зоны і ў лясным высакагор’і Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі спарадычна трапляецца зімой.

Даўж. цела ў сярэднім 20 см, маса да 60 г. Апярэнне самцоў малінава-чырв., крылы і хвост буравата-чорныя, на плячах 2 белыя палоскі. У самкі грудзі бруднавата-жоўта-аранжавыя. Дзюба масіўная, хвост доўгі. Нясе 3—5 яец. Корміцца пладамі, насеннем, ягадамі, зрэдку насякомымі.

Шчур: 1 — самка; 2 — самец.

т. 17, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)