ПАГАРЭ́ЛАЎ (Аляксей Васілевіч) (н. 3.3.1919, г. Кароча Белгародскай вобл., Расія),

украінскі матэматык. Акад. Рас. АН (1976; чл.-кар. 1960) і АН Украіны (1961; чл.-кар. 1951). Скончыў Харкаўскі ун-т (1941) і Ваенна-паветр. інж. акадэмію імя М.​Я.​Жукоўскага (1945). У 1947—60 у Харкаўскім ун-це, у 1959—60 заг. аддзела Ін-та матэматыкі АН УССР, з 1960 заг. аддзела Фіз.-тэхн. ін-та нізкіх т-р АН УССР (Харкаў). Навук. працы па асновах геаметрыі, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, пабудове поўнай тэорыі выпуклых паверхняў, даследаваннях выгінанняў паверхняў, стварэнні і выкарыстанні геам. метадаў пры вывучэнні дэфармацый тонкіх абалонак. Поўнасцю рашыў чацвёртую праблему Гільберта. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэміі СССР 1950 і УССР 1973. Міжнар. прэмія імя М.​І.​Лабачэўскага АН СССР 1959.

Тв.:

Основания геометрии. 3 изд. М., 1968;

Четвертая проблема Гильберта. М., 1974;

Многомерная проблема Минковского. М., 1975;

Многомерное уравнение Монжа-Ампера... М. 1988.

Літ.:

А.​В.​Погорелов // Успехи мат. наук. 1999. Т. 54, вып. 4.

А.В.Пагарэлаў.

т. 11, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

калані́чына Месца здабывання каланіцы — дзёгцю для змазвання колаў (Віц. Рам. Мат.).

в. Каланічына Віц. (Рам. Мат.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

про́варышча Месца, дзе быў провар (Віц. Рам. Мат.).

в. Проварышча і ўр. Проварышча Віц. (Рам. Мат.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

арккасе́канс

(ад лац. arcus = дуга + касеканс)

мат. вугал, касеканс якога прыраўноўваецца да дадзенага ліку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аркката́нгенс

(ад лац. arcus = дуга + катангенс)

мат. вугал, катангенс якога прыраўноўваецца да дадзенага ліку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аркко́сінус

(ад лац. arcus = дуга + косінус)

мат. вугал, косінус якога прыраўноўваецца да дадзенага ліку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арксе́канс

(ад лац. arcus = дуга + секанс)

мат. вугал, секанс якога прыраўноўваецца да дадзенага ліку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арксі́нус

(ад лац. arcus = дуга + сінус)

мат. вугал, сінус якога прыраўноўваецца да дадзенага ліку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аркта́нгенс

(ад лац. arcus = дуга + тангенс)

мат. вугал, тангенс якога прыраўноўваецца да дадзенага ліку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інтэграва́ць

(лац. integrare = узнаўляць)

1) праводзіць інтэграцыю 1;

2) мат. знаходзіць інтэграл пэўнай функцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)